Уладзімер Тапароў
Уладзімер Мікалаевіч Тапароў (рас. Владимир Николаевич Топоров; 5 ліпеня 1928 — 5 сьнежня 2005) — расейскі савецкі мовазнаўца. Доктар філялягічных навук (1988 год), сябра-карэспандэнт АН СССР (1990 год), сапраўдны сябра РАН (1991 год). Вучань Алега Трубачова.
Уладзімер Тапароў | |
Дата нараджэньня | 5 ліпеня 1928[1][2] |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Дата сьмерці | 5 сьнежня 2005[1][2] (77 гадоў) |
Месца сьмерці | |
Месца пахаваньня | |
Месца вучобы | |
Занятак | філёляг, гісторык літаратуры, літаратурны крытык, перакладнік |
Навуковая сфэра | філялёгія, міталёгія, рэлігіязнаўства і літаратуразнаўства |
Месца працы | |
Сябра ў | Расейская акадэмія навук, Акадэмія навук СССР[d], Акадэмія навук Латвіі і Эўрапейская акадэмія[3] |
Навуковая ступень | доктар філялягічных навук[d] |
Навуковы кіраўнік | Міхаіл Петэрсан[d] і Samuil Bernstein[d] |
Вучні | Svetlana Tolstaya[d], Фёдар Барысавіч Успенскі[d], Таццяна Уладзіміраўна Цыўян[d] і Dainius Razauskas[d] |
Узнагароды | |
Біяграфія
рэдагавацьСкончыў філялягічны факультэт МДУ (1951 год) і асьпірантуру там жа (1954 год). Малодшы і старэйшы навуковы супрацоўнік (1954—1961 гады), вядучы навуковы супрацоўнік, загаднік сэктару структурнай тыпалёгіі, галоўны навуковы супрацоўнік Інстытуту славяназнаўства і балканістыкі РАН (1961—2005 гады). Доктар філялягічных навук (1988 год), галоўны навуковы супрацоўнік Інстытуту вышэйшых гуманітарных дасьледаваньняў РДГУ (з 1992 году), правадзейны сябра Расейскай акадэміі навук (1991 год; акадэмік АН СССР у Аддзеле літаратуры і мовы з 15 сьнежня 1990 году), правадзейны сябра грамадзкай арганізацыі «Расейская акадэмія прыродазнаўчых навук» (1993 год).
Высунуў тэорыю, нібы славянскія мовы разьвіліся ў глыбокай старажытнасьці з пэрыфэрыйных балтыйскіх гаворак, абвясьціўшы ўсходнебалтыйскія (летувіскую і латыскую) «цэнтральнабалтыйскімі» мовамі[4] (аднак пазьней выказваў думку, што «праславянская мова — гэта позьняя філіяцыя ня проста балтыйскіх, а менавіта прускіх дыялектаў»[5]).
Летувізацыя
рэдагавацьРаспрацоўваў гіпатэтычныя рэканструкцыі «балтыйскіх гідронімаў», якія сьцьвярджаюць колішнюю «балтыйскасьць» (нібы блізкую да летувіскасьці) ня толькі ўсёй этнічнай тэрыторыі беларусаў, але і ваколіцаў Масквы, Кіева і Варшавы[6]. На падставе гэтых рэканструкцыяў летувіскія аўтары спрабуюць азначаць летувізацыю (нягледзячы на брак гістарычных сьведчаньняў пра «гвалтоўную славянізацыю» мясцовага насельніцтва) як «аднаўленьне гістарычнай справядлівасьці» — «вяртаньне да каранёў»[7].
Дасьледнік Іван Ласкоў зьвяртае ўвагу на наступную супярэчлівасьць балтыйскіх этымалёгіяў: «Гідранімія Летувы, Латвіі і Ўсходняй Прусіі такімі дасьледнікамі, як А. Трубачоў і Ў. Тапароў і іх школа, без усякага аналізу абвяшчаецца наскрозь балтыйскай, хоць у большай частцы сваёй з балтыйскіх моваў не разьвязваецца. І знайшоўшы дзесьці такія ж, як у Балтыі, тапонімы, балтафілы сьцьвярджаюць: тут былі балты. Даходзіць да сьмешнага: балты, на погляд іх, сягалі аж да Ўфы — на той падставе, мабыць, што назва Ўфа нагадвае летувіска-латыскае ўпэ 'рака'»[8].
Дасьледнік тапаніміі Вадзім Жучкевіч з 400 пералічаных Тапаровым і Трубачовам меркаваных балтызмаў, пашыраных на тэрыторыі Беларусі, пагаджаўся залічыць да балтыйскіх запазычваньняў толькі 18. Ен зазначаў, што, карыстаючыся такой мэтодыкай, можна ўсе славянскія назвы растлумачыць з пазыцыяў балтыйскіх моваў. Тым часам археоляг Вольга Мельнікоўская ў зьвязку з дасьледаваньнямі Тапарова і Трубачова прывяла наступнае выказваньне лінгвіста Мікалая Надзеждзіна: «Слова — усё ў нашай уладзе. Яно безабароннае, і зь яго этымалягічным катаваньнем можна вымучыць розны сэнс»[9].
Археоляг Васіль Супрун зьвяртае ўвагу на тое, што калі неаб’ектыўнасьць Казімера Бугі можна патлумачыць яго летувіскім нацыянальным патрыятызмам, то тэндэнцыйнасьць Тапарова і Трубачова, якія фактычна рабілі не навуковы аналіз паходжаньня гідронімаў, а адвольнае дапасаваньне іх да балтыйскай лексыкі і тапанімікі, немагчыма патлумачыць з пункту гледжаньня лёгікі[9].
Узнагароды
рэдагавацьЛяўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1990 год) — за ўдзел у працы над энцыкляпэдыяй «Міты народаў сьвету» (у знак пратэсту супраць трагічных падзеяў у Вільні 13 студзеня 1991 году ад прэміі адмовіўся), прэміі Аляксандра Салжаніцына (1998 год), прэміі Андрэя Белага (2003 год).
Кавалер расейскага Ордэну Пашаны (1997), летувіскага ордэна Вялікага князя Літоўскага Гедзіміна (камандорскі крыж) (1999 год) і найвышэйшай узнагароды Латвіі — ордэна Трох зорак (2002 год).
Крытыка
рэдагавацьКрытыкуецца за прасоўваньне гіпотэзы пра міграцыю балтыйскага племя галіндаў усёй тэрыторыяй Эўропы да Пірэнэйскага паўвострава, заснаваную адно на выкарыстаньні «этнанімічнай асновы *Galind-» у аддалена падобных паводле гучаньня формах пры поўным браку дакладных сьлядоў знаходжаньня галіндаў дзесьці ў Эўропе ў гістарычных і археалягічных крыніцах, з выняткам іх гістарычнай радзімы ў Мазурскім паазерʼі. Адзначаецца, што Тапароў абмінуў папярэднюю гісторыю пытаньня, праігнараваў альтэрнатыўныя меркаваньні і не падаў нейкіх новых для таго часу гістарычных, археалягічных і лінгвістычных абгрунтаваньняў. Высновы Тапарова ўвялі ў зман цэлы шэраг археолягаў (найперш летувіскіх, якія нават перанесьлі гэтую ідэю ў школьныя падручнікі)[10].
Як падкрэсьлівае гісторык і археоляг Надзея Платонава(ru), «Крыніцазнаўчая слабасьць названых пабудоваў, пры ўважлівым разглядзе, выяўляецца настолькі відавочнай, што выклікае зьдзіўленьне: чаму крытыка пачала гучаць толькі цяпер?» (2017 год)[11].
Таксама крытыкуецца за тое, што без сур’ёзнага этымалягічнага аналізу абвясьціў больш за 300 гідронімаў і тапонімаў у ваколіцах Масквы чыста балтыйскімі, адкінуўшы іх магчымае славянскае або фінска-вугорскае паходжаньне[12].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б Wladimir Nikolajewitsch Toporow // Энцыкляпэдыя Бракгаўза (ням.)
- ^ а б Vladimir Nikolaevic Toporov // Babelio (фр.) — 2007.
- ^ www.ae-info.org (анг.)
- ^ Топоров В. Н. Языки мира. Балтийские языки. — М., 2006. С. 21.
- ^ Schenker A. Беседа В. Н. Топорова с Н. Н. Казанским 26 сентября 2006 г. // Балто-славянские исследования. XVIII: Сборник научных трудов. — М., 2009. С. 25.
- ^ Тапароў У., Трубачоў А. Лінгвістычны аналіз гідронімаў верхняга Падняпроўя // Спадчына. № 4, 1993. С. 53—62.
- ^ Алесь Краўцэвіч: Ліцвінства — выдумка ворагаў, якую падтрымалі дурні, Наша Ніва, 28 сакавіка 2017 г.
- ^ Ласкоў І. Дагістарычныя блуканні: Літва і Жамойць // Літаратура і мастацтва, № 19, 1993. С. 14.
- ^ а б Супрун В. За смугою часу: (даследаванні і меркаванні). — Менск: Полымя, 1994. С. 24—43.
- ^ Лухтанас А., Поляков О. Галинды на просторах Европы — археологическая, историческая, лингвистическая реальность или вымысел? // Записки Института истории материальной культуры РАН. № 19, 2018. С. 112, 118—120.
- ^ Платонова Н. И. Древнерусская культура и древнерусская элита: проблемы и перспективы исследований // Elite ou Egalite… Северная Русь и культурные трансформации в Европе VII—XII вв. — СПб., 2017. С. 14.
- ^ Лухтанас А., Поляков О. Галинды на просторах Европы — археологическая, историческая, лингвистическая реальность или вымысел? // Записки Института истории материальной культуры РАН. № 19, 2018. С. 118—119, 126.