Вітэнбэрг

места ў Саксоніі-Ангальт (Нямеччына)

Вітэнбэрг (Лютэрштат; па-нямецку: Lutherstadt Wittenberg) — акруговы горад (ням. Kreisstadt) у Нямеччыне, Саксонія-Ангальт, на Эльбе. Разьмешчаны за 100 км ад Бэрліну, іза 70 км ад Ляйпцыгу. У XVI стагодзьдзі зьяўляўся буйным цэнтрам культурнага і палітычнага жыцьця Нямеччыны, адыграў прыкметную ролю ў пачатку Рэфармацыі, зьяўляўся месцам дзейнасьці Мартына Лютэра, Філіпа Мэлянхтона і Люкаса Кранаха, а таксама сям’і вядомых сярэднявечных юрыстаў Карпцовых. Мясцовыя славутасьці Лютэргаўс, Мэлянхтонгаўс і Замкавая царква (па-нямецку: Schlosskirche) ўнесены ў сьпіс сусьветнай культурнай спадчыны ЮНЭСКО. Зьяўляўся цэнтрам княства Саксон-Вітэнбэрскага, у XVI стагодзьдзі ў Вітэнбэргу знаходзілася рэзыдэнцыя курфюрста Саксонскага. Паводле зьвестак на 1991 год у горадзе налічвалася 49,2 тысяс жыхароў. У месьце працуюць хімічная, гумовая, электратэхнічная прамысловасьць. Таксама маецца ўнівэрсытэт. Упершыню згадваецца ў 1180.

Вітэнбэрг
ням. Lutherstadt Wittenberg
Герб Вітэнбэргу


Краіна: Нямеччына
Зямля: Саксонія-Ангальт
Кіраўнік: Торстэн Цугегер[d]
Плошча:
Вышыня: 67 м н. у. м.
Насельніцтва:
Тэлефонны код: 03491
Паштовы індэкс: 06886
Нумарны знак: WB
Геаграфічныя каардынаты: 51°52′1.6″ пн. ш. 12°38′54.2″ у. д. / 51.867111° пн. ш. 12.648389° у. д. / 51.867111; 12.648389Каардынаты: 51°52′1.6″ пн. ш. 12°38′54.2″ у. д. / 51.867111° пн. ш. 12.648389° у. д. / 51.867111; 12.648389
Вітэнбэрг на мапе Нямеччыны
Вітэнбэрг
Вітэнбэрг
Вітэнбэрг
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
https://www.wittenberg.de/

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць