Азія
Азія — найвялікшая частка сьвету (каля 43,4 млн км²), утварае разам з Эўропай мацярык Эўразію. Плошча — каля 43,4 млн км². Насельніцтва на 2001 год — 3720 млн чал.
МежыРэдагаваць
Зьмяшчаецца ў асноўным ва ўсходнім паўшар’і (выключэньнем зьяўляецца Чукоцкі паўвостраў), да поўначы ад экватару. Мяжу з Эўропай звычайна праводзяць па ўсходнім падножжы Уральскіх гор, Мугаджарыям, рацэ Эмба, далей па Касьпійскаму мору, рацэ Кура, Сурамійскаму перавалу, рацэ Рыоні, па Чорнаму і Мармуроваму морам, пралівам Басфор і Дарданэлы. З Афрыкай Азія злучаная Суэцкім каналам, ад Паўночнай Амэрыкі яе адлучае вузкі Берынгаў праліў. Геаграфічныя каардынаты крайніх пунктаў гл. у падзеле «Асноўныя зьвесткі».
Тры дадатковыя лініі на карце дэманструюць альтэрнатыўныя, большай часткай негеаграфічныя, азначэньні межаў:
- Лінія A — праходзіць па вяршынях Уральскіх гор і, далей, па рацэ Ўрал
- Лінія B — праходзіць па Кума-Манычской западзіне і, далей, па Азоўскім моры
- Лінія C — па водападзеле Каўкаскіх гор
Геапалітычная мяжа Азіі некалькі адрозьніваецца ад прыроднай. Яе праводзяць па ўсходніх межах Архангельскай вобласьці, рэспублікі Комі, Сьвярдлоўскай і Курганскай абласьцей, па мяжы Расеі і Казахстана. На Каўказе геапалітычная мяжа Азіі супадае з расейска-азэрбайджанскай і расейска-грузінскай межамі.
Азія амываецца Паўночным Ледавітым, Індыйскім і Ціхім акіянамі, а таксама — на захадзе — унутранамацярыковымі морамі Атлянтычнага акіяна (Азоўскім, Чорным, Мармуровым, Эгейскім, Міжземным). Пры гэтым маюцца шырокія вобласьці ўнутранага сьцёку — басэйны Касьпійскага і Аральскага мораў, азёры Балхаш і інш. Возера Байкал, якое па аб’ёме зьмяшчэньня прэснай вады пераўзыходзіць усе азёры сьвету; у Байкале засяроджанае 20% сусьветных запасаў прэснай вады (без уліку ледавікоў). Мёртвае мора зьяўляецца найглыбокай у сьвеце тэктанічнай западзінай (-405 мэтраў ніжэй узроўню мора). Узьбярэжжа Азіі ў цэлым разьдзелена адносна слаба, вылучаюцца буйныя паўастравы — Малая Азія, Арабійская, Індастан, Карэйская, Камчатка, Чукотка, Таймыр і інш. Каля берагоў Азіі — буйныя астравы (Вялікія Зонскія, Новасыбірскія, Сахалін, Паўночная Зямля, Тайвань, Філіпінскія, Хайнань, Шры-Ланка, Японскія і інш.), якія займаюць у сукупнасьці плошчу больш за 2 млн км²(2).
У аснаваньні Азіі ляжаць чатыры вялізных плятформы — Арабійская, Індыйская, Кітайская і Сыбірская. Да 3/4 тэрыторыі гэтай часткі сьвета займаюць горы і плоскагор’і. Усходняя Азія — раён актыўнага вульканізму. Азія багатая разнастайнымі карыснымі выкапнямі (асабліва — паліўна-энэргетычнае сыравінай).
КліматРэдагаваць
На тэрыторыі Азіі прадстаўленыя амаль усе тыпы клімату — ад арктычнага на крайняй поўначы да экватарыяльнага на паўднёвым усходзе. Ва Ўсходняй і Паўднёваўсходняй Азіі клімат мусонны (у межах Азіі знаходзіцца самае вільготнае месца Зямлі), у той час як ва Ўсходняй Сыбіры — рэзка кантынэнтальны, а на раўнінах Цэнтральнай, Сярэдняй і Заходняй Азіі — паўпустыня і пустэльны. Важную ролю ў жыцьці поўначы Азіі гуляе вечная мерзлата, якая пакрывае звыш 10 млн км².
На тэрыторыі Азіі да цяперашняга часу цалкам або часткова разьмешчанае 51 дзяржава. У межах Азіі — вялікая частка тэрыторыі Расейскай Фэдэрацыі.
Фізыка-геаграфічнае раянаваньнеРэдагаваць
У Азіі прынята вылучаць наступныя фізыка-геаграфічныя раёны:
- Заходняя Азія (Каўказ і Пярэднеазіацкія нагор’і);
- Паўднёва-Заходняя Азія (Арабійская паўвыспа і Левант);
- Паўднёвая Азія (паўвостраў Індастан і абток Шры-Ланка);
- Паўднёваўсходняя Азія (паўвостраў Індакітай і Малайскі архіпеляг);
- Усходняя Азія (Карэйскі паўвостраў, Японскія абтокі, усходняя частка Кітая);
- Паўночная Азія (Сыбір і паўночны ўсход Эўразіі);
- Сярэдняя Азія (Памір, Цянь-Шань, Туранская нізіна).
Краіны АзііРэдагаваць
У Азіі на дадзены момант знаходзіцца 56 краін (зь якіх 7 транскантынентальных краін і адна часткова прызнана незалежнай), адна краіна падтрымліваецца некалькімі краінамі на дыпляматычным узроўні і 2 залежныя тэрыторыі. Насельніцтва кантынэнту складае каля 4500 мільёнаў чалавек.
Частка | Герб | Краіна | Плошча (км²) | Насельніцтва | Сталіца |
---|---|---|---|---|---|
Паўночная | Расея Т | 17098246 | 145478097 | Масква | |
Цэнтральная | Казахстан Т | 2724900 | 19200160 | Нур-Султан | |
Кыргыстан | 199951 | 6700000 | Бішкек | ||
Таджыкістан | 143100 | 9504000 | Душанбэ | ||
Туркмэністан | 488100 | 6118000 | Ашгабад | ||
Узбэкістан | 447400 | 35479473 | Ташкент | ||
Заходняя (Бліжні ўсход) |
Аб’яднаныя Арабскія Эміраты | 83600 | 9282410 | Абу Дабі | |
Азэрбайджан Т [a] | 86600 | 10156366 | Баку | ||
Аман | 309500 | 4527446 | Маскат | ||
Армэнія Т | 29743 | 2963900 | Ерэван | ||
Бахрэйн | 785 | 1501635 | Манама | ||
Грузія Т [b] | 69700 | 3728573 | Тбілісі | ||
Емэн | 555000 | 30491000 | Сана | ||
Ізраіль | 20770 | 9501020 | Ерусалім — фактычна Тэль-Авіў — прызнаецца ААН | ||
Іран | 1648195 | 85349932 | Тэгеран | ||
Ірак | 438317 | 41190700 | Багдад | ||
Катар | 11586 | 2799202 | Доха | ||
Кіпр [c] | 9251 | 1270235 | Нікасія | ||
Кувэйт | 17818 | 4670713 | Кувэйт | ||
Лібан | 10452 | 6769000 | Бэйрут | ||
Палестына [d] | 6020 | 5227193 | Рамала, Газа — фактычна Усходні Ерусалім — дэ-юрэ | ||
Саудаўская Арабія | 2149690 | 35013414 | Рыяд | ||
Сырыя | 185180 | 18276000 | Дамаск | ||
Турэччына Т | 23764 | 84680273 | Анкара | ||
Ярданія | 89342 | 11185156 | Аман | ||
Паўднёвая | Аўганістан | 652864 | 32890171 | Кабул | |
Банглядэш | 148460 | 172535160 | Дака | ||
Бутан | 38394 | 756129 | Тхімпху | ||
Індыя | 3287263 | 1375190050 | Нью-Дэлі | ||
Мальдыўскія астравы | 300 | 383135 | Мале | ||
Нэпал | 147181 | 29192480 | Катманду | ||
Пакістан | 881913 | 225199937 | Ісламабад | ||
Шры-Ланка | 65610 | 22156000 | Шры-Джаявардэнэпура-Катэ | ||
Усходняя | Ганконг (залежная тэрыторыя Кітая) | 2755 | 7403100 | — | |
Карэйская Народна-Дэмакратычная Рэспубліка (Паўночная) | 120540 | 25660000 | Пхэньян | ||
Кітай [e] | 9596961 | 1412600000 | Пэкін | ||
Макао (залежная тэрыторыя Кітая) | 31 | 682300 | — | ||
Манголія | 1564110 | 3431877 | Улан-Батар | ||
Рэспубліка Карэя (Паўднёвая) | 100210 | 51677255 | Сэул | ||
Рэспубліка Кітай (Тайвань) [f] | 36193 | 23359000 | Тайбэй | ||
Японія | 377976 | 125584838 | Токіё | ||
Паўднёва-Усходняя | Брунэй | 5765 | 429999 | Бандар-Сэры-Бэгаван | |
Віетнам | 331212 | 98505400 | Ханой | ||
Усходні Тымор | 14919 | 1317780 | Дылі | ||
Інданэзія Т | 1904569 | 272248500 | Джакарта | ||
Камбоджа | 181035 | 15552211 | Пнампэнь | ||
Лаос | 236800 | 7337783 | Віенцьян | ||
Малайзія | 330803 | 32709200 | Куала Лумпур | ||
М'янма | 676578 | 55294979 | Найп’іда | ||
Сынгапур | 728 | 5453600 | — | ||
Тайлянд | 513120 | 66776130 | Бангкок | ||
Філіпіны | 300000 | 111750467 | Маніла |
Т — транскантынентальная краіна.
НасельніцтваРэдагаваць
Для Азіі характэрныя вельмі высокія сярэднегадавыя тэмпы росту колькасьці насельніцтва (па гэтым паказчыку Азія саступае толькі Афрыцы); у апошні час яны, аднак, некалькі зьнізіліся і складаюць 1,3%. У Азіі пражывае больш за 60% усяго чалавецтва. У сукупнасьці Кітай і Індыя даюць 40% сусьветнай колькасьці насельніцтва. 6 дзяржаваў маюць больш за 100 млн жыхароў. (апроч названых вышэй — Інданэзія, Пакістан, Банґлядэш і Японія).
У Азіі жывуць прадстаўнікі трох галоўных рас чалавецтва — мангалоіднай (кітайцы і інш.), эўрапеоіднай (народы Заходняй Азіі) і экватарыяльнай (некаторыя народы Паўднёвай і Паўднёваўсходняй Азіі). Этнічны склад насельніцтва Азіі вельмі разнастайны.
У Азіі зарадзіліся шматлікія старажытныя цывілізацыі — кітайская, індыйская, сярэднеазіяцкая, бабілёнская і інш. Спрыяльныя для земляробства раёны Паўднёвай і Паўднёваўсходняй Азіі далі пачатак шматлікім сучасным народам.
Асноўныя геаграфічныя зьвесткіРэдагаваць
Плошча: | 43 475 тыс. км² (уключаючы абтокі) |
Плошча абтокаў: | 2000 тыс. км² |
Сярэдняя вышыня над узроўнем мора: | 960 мэтраў |
Найбольшая вышыня над узроўнем мора: | 8848 мэтраў (г. Эвэрэст) |
Найменшая вышыня над узроўнем мора: | −405 мэтраў (узровень Мёртвага мора) |
Скрайні паўночны пункт: | мыс Чалюскін 77° 43' паўн. ш. 104° 18' у. д. |
Скрайні паўднёвы пункт: | мыс Піяй 1° 16' паўн. ш. 103° 30' у. д. |
Скрайні заходні пункт: | мыс Баба 39° 29' паўн. ш. 26° 04' у. д |
Скрайні ўсходні пункт: | мыс Дзяржнёва 66° 05' паўн. ш. 169° 40' з. д. |
ЗаўвагіРэдагаваць
- ^ Разам з сэпаратыскай тэрыторыяй Нагорны Карабах.
- ^ Разам з сэпаратыскімі тэрыторыямі Абхазія і Паўднёвая Асэтыя.
- ^ Разам з тэрыторыяў Паўночнага Кіпра і Акратыры і Дэкелія.
- ^ Прызнаецца 138 краінамі-сяброўкамі ААН..
- ^ Без уліку Макао, Ганконгу і Тайваню.
- ^ Кітайская Народная Рэспубліка дагэтуль не прызнала незалежнасьць Рэспублікі Кітай.