Лукаш Калюга
Лукаш Калюга, сапр. Канстанцін Пятровіч Вашына (17 (27) верасьня 1909, в. Скварцы Койданаўская воласьць, Менскі павет, Менская губэрня, Расейская імпэрыя 22 кастрычніка 1937, м. Ірбіт, Сьвярдлоўская вобласьць, РСФСР, СССР.) — беларускі пісьменьнік.
Лукаш Калюга | |
Канстанцін Пятровіч Вашына | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Імя пры нараджэньні | Канстанцін Пятровіч Вашына |
Нарадзіўся | 16 верасьня 1909 |
Памёр | 5 кастрычніка 1937 |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | пісьменьнік |
Гады творчасьці | 1927—1937 |
Творы на сайце Knihi.com |
У 1931 скончыў Беларускі пэдагагічны тэхнікум, уваходзіў у літаратурнае аб’яднаньне «Узвышша». Пачаў публікаваць аповесьці і апавяданьні з 1927. У студзені 1933 арыштаваны і асуджаны на 5 гадоў пазбаўленьня волі, сасланы ў Ірбіт (цяпер Краснаярскі край). Паўторна арыштаваны 5 кастрычніка 1937 і ў той самы дзень растраляны.
У 1974 выйшаў яго зборнік апавяданьняў і аповесьцяў «Ні госьць ні гаспадар».
Крыніцы
рэдагавацьЛітаратура
рэдагаваць- КАЛЮГА Лукаш // Маракоў Л.У. Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі, 1794—1991. Энц. даведнік. У 10 т. Т. 1. — Мн:, 2003. ISBN 985-6374-04-9.
- Калюга Лукаш (Канстанцін Пятровіч Вашына). // Памяць. Гісторыка-дакумэнтальная хроніка Дзяржынскага раёну. Менск. 2004. С. 618.
- Калюга Лукаш (Канстанцін Пятровіч Вашына). // Памяць. Гісторыка-дакументальная хроніка Дзяржынскага раёна. Мінск. 2004. С. 618.
- Чыгрын І. П. Калюга Лукаш. // Беларускія пісьменнікі. Біябібліяграфічны слоўнік у 6 тамах. Т. 5. Мінск. 1995. С. 121.
- Барташэвіч М. П. Калюга Лукаш (бібліяграфія). // Беларускія пісьменнікі. Біябібліяграфічны слоўнік у 6 тамах. Т. 5. Мінск. 1995. С. 205—207.
- Леанід Маракоў. «Лукаш Калюга». // «Біяграфіі». — Менск: 2012.
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьГэта — накід артыкула пра пісьменьніка альбо пісьменьніцу. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |