Празаро́кі[1] — вёска ў Беларусі, каля вытокаў ракі Нехрысьці. Цэнтар сельсавету Глыбоцкага раёну Віцебскай вобласьці. Насельніцтва на 2010 год — 411 чалавек. Знаходзяцца за 45 км на паўночны ўсход ад Глыбокага, за 6 км ад чыгуначнай станцыі Зябкі. Аўтамабільныя дарогі на Глыбокае, Полацак, Дзісну.

Празарокі
лац. Prazaroki
Касьцёл
Касьцёл
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Віцебская
Раён: Глыбоцкі
Сельсавет: Празароцкі
Насельніцтва:
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 2156
Паштовы індэкс: 211817
Нумарны знак: 2
Геаграфічныя каардынаты: 55°17′43″ пн. ш. 28°13′8″ у. д. / 55.29528° пн. ш. 28.21889° у. д. / 55.29528; 28.21889Каардынаты: 55°17′43″ пн. ш. 28°13′8″ у. д. / 55.29528° пн. ш. 28.21889° у. д. / 55.29528; 28.21889
Празарокі на мапе Беларусі ±
Празарокі
Празарокі
Празарокі
Празарокі
Празарокі
Празарокі
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Празарокі — даўняе мястэчка гістарычнай Полаччыны, месца пахаваньня тэатральнага дзеяча Ігната Буйніцкага. Сярод мясцовых славутасьцяў вылучаўся комплекс кляштару францішканаў.

Гісторыя

рэдагаваць

Вялікае Княства Літоўскае

рэдагаваць

Упершыню Празарокі ўпамінаюцца ў пачатку XVI ст. як маёнтак вялікіх князёў. У 1523 годзе вялікі князь Жыгімонт Стары перадаў Івану Корсаку тутэйшых панцырных сялянаў. Ад часу свайго заснаваньня паселішча ўваходзіла ў склад Полацкага ваяводзтва.

Існуюць зьвесткі, што Празарокі знаходзіліся ў валоданьні арцыбіскупа полацкага Язафата Кунцэвіча (да 1609 году). Потым яны перайшлі да Яна Рагозы і ягонай жонкі Яўхіміі Маславай, па сьмерці якіх у 1616 годзе маёнтак падзялілі іхныя сыны Яраш і Дзьмітры. У 1629 годзе Празарокамі валодаў Базыль Туковіч, які пакінуў іх сваёй жонцы Соф’і. У 1664 годзе Стэфан Туковіч перадаў у заклад, а праз 2 гады прадаў Празарокі Юстыніяну Шчыту. У 1698 годзе (паводле іншых зьвестак, у 1677 годзе) падкаморы полацкі Юстын Шчыт запрасіў сюды манахаў-францішканаў, збудаваў драўляны касьцёл, абноўлены ў 1721 годзе Паўлам Юзэфам Корсакам, харунжым смаленскім. У 1710 годзе чашнік Крыштап Шчыт пакінуў Празарокі сваёй жонцы Ганне з Завішаў. Каля 1750 году мястэчка належала генэралу Крыштапу Шчыту, па сьмерці якога яно перайшло да Храпавіцкіх.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

рэдагаваць

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) Празарокі апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, дзе сталі цэнтрам воласьці Дзісенскага павету Менскай, з 1842 году Віленскай губэрні. У 1848—1885 гадох мястэчка належала барону Аркадзю Кройцу.

На 1866 год у Празароках было 14 двароў. 3 1856 году працавала школа, дзе было 48 вучняў. Ад пажару 14 жніўня 1892 году згарэла частка мястэчка, касьцёл і касьцельныя пабудовы. Новы касьцёл Маці Божай збудавалі ў кастрычніку 1907 году, царкву Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла — у 1909 годзе, таксама існавала сынагога (не захавалася). На 1902 год працавалі валасная ўправа, пошта, земскі начальнік, судовы сьледчы, лекарскі ўчастак. Кожны панядзелак праводзіліся таргі.

За часамі Першай сусьветнай вайны ў лютым 1918 году Празарокі занялі войскі Нямецкай імпэрыі[2].

Найноўшы час

рэдагаваць

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Празарокі абвяшчаліся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яны ўвайшлі ў склад Беларускай ССР. Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году Празарокі апынуліся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе сталі цэнтрам гміны Дзісенскага павету Віленскага ваяводзтва.

У 1939 годзе Празарокі ўвайшлі ў БССР, дзе 12 кастрычніка 1940 году сталі цэнтрам сельсавету. Статус паселішча панізілі да вёскі. На 1992 год тут было 255 двароў, на 2000 год — 250, на 2007 год — 225. У 2000-я гады Празарокі атрымалі афіцыйны статус «аграгарадку».

Насельніцтва

рэдагаваць

Дэмаграфія

рэдагаваць
  • XIX стагодзьдзе: 1866 год — 103 чал.[3]
  • XX стагодзьдзе: 1921 год — 255 чал.[4]; 1970 год — 918 чал.; 1992 год — 556 чал.; 1998 год — 545 чал.[5]; 1999 год — 549 чал.; 2000 год — 583 чал.[6]
  • XXI стагодзьдзе: 2007 год — 452 чал.[7]; 2010 год — 411 чал.

Інфраструктура

рэдагаваць

У Празароках працуюць сярэдняя школа, дашкольная ўстанова, лякарня, адбуляторыя, клюб, бібліятэка.

Забудова

рэдагаваць

Вуліцы і пляцы

рэдагаваць

З урбананімічнай спадчыны Празарокаў да нашага часу гістарычныя назвы захавалі вуліцы Літоўская, Полацкая, Аптэчная, Вакзальная, Садовая.

Турыстычная інфармацыя

рэдагаваць
 
Помнік Ігнату Буйніцкаму

Славутасьці

рэдагаваць

Страчаная спадчына

рэдагаваць
  • Кляштар францішканаў (XVII ст.)
  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7. (pdf) С. 231.
  2. ^ Вялікі гістарычны атлас Беларусі. У 4 т. Т. 4. — Мінск, 2018. С. 19.
  3. ^ Słownik geograficzny... T. IX. — Warszawa, 1888. S. 68.
  4. ^ Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej. Tom VII. Część II. Ziemia Wileńska. Powiaty: Brasław, Duniłowicze, Brasław i Wilejka. — Warszawa: Główny Urząd Statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej, 1923.
  5. ^ Бунто Я. Празарокі // ЭГБ. — Мн.: 1999 Т. 5. С. 560.
  6. ^ БЭ. — Мн.: 2001 Т. 12. С. 543.
  7. ^ Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Глыбоцкага р-на. — Мн.: БелЭн, 1995. С. 443.

Літаратура

рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць