Стыў Джобс
Стывэн Пол Джобс (1955, Сан-Францыска — 2011, Пала-Альта) — амэрыканскі інжынэр і прадпрымальнік, сузаснавальнік і генэральны дырэктар амэрыканскай карпарацыі «Apple». Таксама зьяўляўся заснавальнікам і былым генэральным дырэктарам студыі «Піксар».
Стыў Джобс | |
анг. Steven Paul Jobs | |
2007 г. | |
Імя пры нараджэньні | Стывэн Пол Джандалі |
---|---|
Род дзейнасьці | Прадпрымальніцтва |
Дата нараджэньня | 24 лютага 1955[1][2][3][…] |
Месца нараджэньня | |
Дата сьмерці | 5 кастрычніка 2011[4][5][2][…] (56 гадоў) |
Месца сьмерці | |
Прычына сьмерці | рак падстраўнікавай залозы[d][6][7] |
Месца пахаваньня | |
Грамадзянства | Злучаныя Штаты Амэрыкі |
Месца вучобы | |
Занятак | прадпрымальнік, вынаходнік, дызайнэр, спэцыяліст у галіне інфарматыкі, выканаўчы прадусар, кінапрадусар, фінансіст |
Месца працы | |
Сябра ў | Амэрыканская акадэмія мастацтваў і навук[d] |
Бацька | Абдулфата Джандалі (нар. 1931) |
Маці | Джоана Шыбле (нар. 1932) |
Жонка | Ларына Джобс(en) (з 1991 г.) |
Дзеці | бастра Ліза(en) (нар. 1978); сын Рыд (нар. 1991), дочкі Эрына (нар. 1995) і Эва (нар. 1998) |
Узнагароды | Мэдаль за тэхналёгію(en) (1985), Джэфэрсанаўская ўзнагарода за грамадзкую службу(en) (1987) |
Сайт | apple.com/stevejo… (анг.) |
Дадаткова | Сузаснавальнік і 6-ы кіраўнік «Apple» (1997—2011) |
Подпіс | |
Жыцьцяпіс
рэдагавацьНарадзіўся па-за шлюбам ад сырыйскага араба і амэрыканкі нямецкага паходжаньня. Выхоўваўся прыёмнымі бацькамі Полам і Кларай Джобсамі.
У 1977 г. распрацаваў сумесна з Стывэнам Возьнякам (нар. 1950) і Родні Голтам(en) (нар. 1934) першы камэрцыйна пасьпяховы пэрсанальны кампутар (Эпл 2(en)). У 1984 г. стаў адным з 48 распрацоўнікаў першага кампутара з мышшу (Макінтош(en)). 13 верасьня 1985 г. пакінуў «Эпл» разам зь 7 асноўнымі распрацоўнікамі «Макінтоша». Заснаваў прадпрыемства «Нэкст»(en) у галіне распрацоўкі кампутараў для ВНУ і прадпрымальніцтва. 3 лютага 1986 г. сузаснаваў разам з Эдвінам Кэтмэлам(en) (нар. 1945) і Элві Сьмітам(en) (нар. 1943) анімацыйную студыю «Піксар»(en). У 1995 г. быў разам з Эдўінам Кэтмэлам выканаўчым супрадусарам мультфільма «Гісторыя цацак», прагляд якога сабраў $362 млн пры $30 млн выдаткаў (12-кратная акупнасьць)[10].
9 лютага 1997 г. «Эпл» набыў «Нэкст» за $429 млн. 9 ліпеня заняў пасаду кіраўніка «Эпл». 1 жніўня 2004 г. паведаміў супрацоўнікам аб выдаленьні ракавай пухліны з падстраўнікавай залозы. 5 траўня 2006 г. кампанія «Ўолт Дыснэй»(en) набыла «Піксар» за $7,4 млрд. У выніку стаў найбольшым прыватным акцыянэрам (7%) і сябрам рады кіраўнікоў «Ўолт Дыснэй»[10].
9 студзеня 2007 г. прадставіў распрацаваны пад яго кіраўніцтвам першы смартфон са шкляным шматдотыкавым экранам (iPhone). У сярэдзіне красавіка 2009 г. яму перасадзілі печань. 3 красавіка 2010 г. прадставіў першы пляншэт са шкляным шматдотыкавым экранам (iPad). У 2010 г. «Эпл» займеў найбольшую ў сьвеце капіталізацыю сярод прадпрыемстваў у галіне інфармацыйных тэхналёгіяў (звыш $300 млрд), абышоўшы «Майкрасофт». 17 студзеня 2011 г. сышоў у адпачынак па стане здароўя. 24 жніўня падаў у адстаўку з пасады кіраўніка «Эпл»[10].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Isaacson W. Steve Jobs — 1 — Simon & Schuster, 2011. — С. 3. — ISBN 978-1-4516-4853-9
- ^ а б Levy S. Steve Jobs // Encyclopædia Britannica (анг.)
- ^ Steve Jobs // Энцыкляпэдыя Бракгаўза (ням.)
- ^ http://apnews.excite.com/article/20111011/D9Q9T1D00.html
- ^ Isaacson W. Steve Jobs — 1 — Simon & Schuster, 2011. — С. 575. — ISBN 978-1-4516-4853-9
- ^ Fraga K. Steve Jobs Tried To Treat His Cancer With Alternative Medicine — And It May Have Sent Him To An Early Grave (анг.) — 2021.
- ^ What was Steve Jobs' cause of death? (анг.) — 2021.
- ^ Steve Jobs — Simon & Schuster, 2015. — С. 16. — ISBN 978-1-5011-2762-5
- ^ Apple executive Steve Jobs resigns (анг.) — 2011.
- ^ а б в «Сьмерць — гэта лепшае вынаходніцтва жыцьця» // Зьвязда : газэта. — 7 кастрычніка 2011. — № 192 (27055). — С. 6. — ISSN 1990-763x.
Гэта — накід артыкула пра біяграфію асобы. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |