Нью-Джэрзі
Нью-Джэ́рзі (па-ангельску: New Jersey) — штат на паўночным усходзе ЗША. Атрымаў назву ад імя абтока Джэрзі ў праліве Ля-Манш. Трэці па ліку штат, які ўвайшоў у склад ЗША. Насельніцтва — 8,899 млн чалавек (11-е месца ў ЗША, зьвесткі 2013 году). Сталіца — горад Трэнтан, найбуйнейшы горад — Ньюарк. Афіцыйная мянушка — «Штат садоў» (анг. Garden State).
Нью-Джэрзі | |||||
| |||||
Мянушка | «Штат садоў» | ||||
---|---|---|---|---|---|
Сталіца | Трэнтан | ||||
Найбуйнейшы горад | Ньюарк | ||||
Плошча | |||||
47-я па ЗША | |||||
- агулам | 22 608 км² | ||||
- сушы | 19 062 км² | ||||
- вады | 3546 км² | ||||
- % вады | 15,7 | ||||
Вышыня | |||||
- сярэдняя | 80 м | ||||
Насельніцтва | |||||
11-е па ЗША | |||||
- агулам (2018) | 8 908 520[1] | ||||
- шчыльнасьць | 467/км² | ||||
Дата заснаваньня | 18 сьнежня 1787 (3-ы) | ||||
Губэрнатар | Філ Мэрфі | ||||
Часавы пас | Усходні час: UTC-5/-4 | ||||
Афіцыйная старонка |
Геаграфія
рэдагавацьПлошча штату — 22 608 км² (47-е, гэта значыць пятае з канца, месца ў ЗША). Штат дзеліцца на тры асноўныя раёны — Паўночны Джэрзі, Цэнтральны Джэрзі і Паўднёвы Джэрзі. Таксама ёсьць раён Саўт-Рывэр.
Гісторыя
рэдагавацьУ старажытнасьці тэрыторыя штату была заселеная індзейцамі племя Лянапэ. Галяндзкія перасяленцы пачалі асталёўвацца тут у 1630-х. Вялікая частка тэрыторыі цяперашняга Нью-Джэрзі ўваходзіла тады, разам з часткай будучага штату Нью-Ёрк, у склад калёніі Новыя Нідэрлянды, са сталіцай у Новым Амстэрдаме. Рэгіён перайшоў пад уладу Англіі ў 1664 годзе, калі флятылія пад камандаваньнем палкоўніка Рычарда Нікалза ўвайшла ў гавань Нью-Ёрку і захапіла нідэрляндзкую калёнію.
У 1776 годзе тэрыторыя Нью-Джэрзі стала адной з 13 брытанскіх калёніяў, паўсталых супраць мэтраполіі. Падчас Войны за незалежнасьць штат некалькі разоў пераходзіў ад аднаго ваюючага боку да іншага, так што пасьля ён атрымаў назву «Раздарожжа Рэвалюцыі».
18 сьнежня 1787 году Нью-Джэрзі стаў трэцім штатам, які ўвайшоў у ЗША. 20 лістапада 1789 году ён першым з штатаў ратыфікаваў «Біль аб правах».
У апошнія дзесяцігодзьдзі XX стагодзьдзя ён фактычна стаў часткай вялізнай Нью-Ёрскай агламэрацыі. У штаце разьмяшчаецца буйны цэнтар ігральнага бізнэсу — Атлантыка Сіці, адзіны горад ЗША, акрамя Лас-Вэгасу, дзе казіно дазволена будаваць на сушы. Нягледзячы на разьвітую інфраструктуру і высокі ўзровень жыцьця, назіраецца інтэнсіўны адток насельніцтва, асабліва белага, на поўдзень краіны, асабліва ў штат Флорыда. У штат разам з тым працягвае прыбываць значная колькасьць мігрантаў, асабліва з лацінаамэрыканскага рэгіёну, у іх ліку, напрыклад, была і Сэлія Крус — знакамітая выканаўца сальсы.
Транспартная сетка
рэдагавацьШтат абслугоўвае транспартная кампанія New Jersey Transit. У яе ўваходзяць:
- У штаце Нью-Джэрзі маецца чыгунка Нью-Джэрзі Транзыт, па якой ходзяць прыгарадныя цягнікі ў Нью-Ёрк, а таксама ў блізкія да яго населеныя пункты. Далей у Нью-Ёрк можна дабрацца з дапамогай PATH.
- Больш за 300 аўтобусных маршрутаў, якія абслугоўваюць штат Нью-Джэрзі, а таксама злучаюць яго зь Нью-Ёркам, Філадэлфіяй, і блізкімі да Нью-Ёрку населенымі пунктамі.
- Сыстэма хуткаснага трамваю Hudson Bergen Light Rail (лёгкае мэтро) зьвязвае жыхароў паўночна-ўсходняй часткі штату Нью-Джэрзі. Сыстэма працуе на электрычнай цязе, ад кантактнага провада.
- Нядаўна ў паўднёва-заходняй частцы Нью-Джэрзі пабудавалі сыстэму хуткаснага трамваю на дызельнай цязе.
- Міжштатнае мэтро PATH (па-ангельску: Port Authority Trans-Hudson) — гэта маленькая сыстэма мэтро, якая злучае цэнтар Мангэтану з гарадамі штату Нью-Джэрзі, Джэрзі-Сіці, Хобакен. І больш аддаленым Ньюаркам. Сыстэма працуе пад кіраваньнем Партовай Адміністрацыі Нью-Ёрку і Нью-Джэрзі. Некаторыя станцыі PATH інтэграваныя са станцыямі Нью-Ёрскага мэтрапалітэну, лёгкім мэтро ў Ньюарку, сыстэмай хуткаснага трамваю Hudson Bergen Ligh Rail. Перасадкі платныя. PATH адна зь нешматлікіх у сьвеце сыстэмаў транспарту, якія працуюць круглыя суткі. 65 адсоткаў шляхоў праходзяць пад зямлёй. Агульная працягласьць лініяў 22 км.
Эканоміка
рэдагавацьПаводле зьвестак Бюро эканамічнага аналізу ЗША, ВУП штату ў 2003 годзе склаў $397 млрд.
Культура
рэдагавацьМузыка
рэдагавацьУ штаце заснаваны гурт Ill Niño.
Спорт
рэдагаваць- Глядзіце таксама: Нью-Джэрзі Дэвілз
Асобы
рэдагавацьБеларусы Нью-Джэрзі
рэдагаваць- Лявон Савёнак — пісьменьнік і грамадзкі дзяяч
Крыніцы
рэдагаваць- ^ The Official Web Site for The State of New Jersey. State of New Jersey. Праверана 24 красавіка 2023 г.
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Official New Jersey state web site
- Official Tourism Website of New Jersey (анг.)
- A list of official and unofficial NJ county and municipal web sites Архіўная копія
- Descriptions of NJ forms of government (e.g., township, borough, etc.). NJ State League of Municipalities. Архіўная копія ад 14 студзеня 2011 г.
- AboutNewJersey.com Архіўная копія
- US Census Bureau Архіўная копія ад 31 кастрычніка 2013 г.
- Weird NJ