Бешанковічы

мястэчка ў Беларусі

Бешанко́вічы — мястэчка ў Беларусі, на левым беразе Дзьвіны. Адміністрацыйны цэнтар Бешанковіцкага раёну Віцебскай вобласьці. Насельніцтва на 2018 год — 6597 чалавек[1]. Знаходзяцца за 51 км ад Віцебску, за 38 км ад чыгуначнай станцыі Чашнікі (лінія Ворша — Лепель). Вузел аўтамабільных дарог на Віцебск, Шуміліна, Лепель, Чашнікі, Сянно. Рачная прыстань.

Бешанковічы
трансьліт. Biešankovičy
Агульны выгляд мястэчка
Агульны выгляд мястэчка
Coat of arms of Biešankovičy.png Flag of Biešankovičy.png
Герб Бешанковічаў Сьцяг Бешанковічаў
Першыя згадкі: XV стагодзьдзе
Магдэбурскае права: 4 кастрычніка 1634
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Віцебская
Раён: Бешанковіцкі
Насельніцтва: 6597 чал. (2018)[1]
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 2131
Паштовы індэкс: 211350
СААТА: 2205551000
Нумарны знак: 2
Геаграфічныя каардынаты: 55°2′45″ пн. ш. 29°27′20″ у. д. / 55.04583° пн. ш. 29.45556° у. д. / 55.04583; 29.45556Каардынаты: 55°2′45″ пн. ш. 29°27′20″ у. д. / 55.04583° пн. ш. 29.45556° у. д. / 55.04583; 29.45556
Бешанковічы на мапе Беларусі ±
Бешанковічы
Бешанковічы
Бешанковічы
Бешанковічы
Бешанковічы
Бешанковічы
Commons-logo.svg Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Бешанковічы — даўняе магдэбурскае места гістарычнай Полаччыны. Да нашага часу тут захаваўся палацава-паркавы комплекс Храптовічаў у стылі клясыцызму, помнік архітэктуры XIX ст.

НазваРэдагаваць

Паводле найбольш папулярнага меркаваньня, тапонім Бешанковічы ўтварыўся ад слова бешань — 'моцная плынь на сярэдзіне ракі'[2]. На думку беларускага географа Вадзіма Жучкевіча, у аснове назвы — прозьвішча Бешанковіч[3].

Паводле мовазнаўцы Вінцука Вячоркі, гістарычная форма назвы паселішча — Бе́шанкавічы. Яна адпавядае той жа словаўтваральнай мадэлі, што і Алёхнавічы, Асіпавічы і Радашкавічы[4].

ГісторыяРэдагаваць

Вялікае Княства ЛітоўскаеРэдагаваць

Паводле паданьня, Бешанковічы знаходзіліся на месцы сучаснай вёскі Мількавічаў, на левым беразе Дзьвіны, вышэй за ўток у яе ракі Крывінкі. Пазьней іх перанесьлі на 6 км ніжэй[5]. Першы пісьмовы ўпамін пра Бешанковічы датуецца 1447 годам (паводле А. Сапунова[6]) або 1460 годам (паводле гісторыка А. Турчыновіча[7]) у зьвязку з пабудовай тут царквы Сьвятога Ільлі вялікім князем Казімерам. У пачатку XVІ ст. вёска ўваходзіла ў склад Крывінскай воласьці Полацкага ваяводзтва і знаходзілася ў валоданьні Друцкіх-Саколінскіх. Паводле рэвізіі Полацкага замка 1552 году, тут было 34 двары[8].

У 1605 годзе Бешанковічы перайшлі да Язерскіх, з 1615 году — у валоданьні аршанскага маршалка М. Андравонжа. У 1630 годзе Бешанковічы набыў ваявода віленскі Казімер Леў Сапега, па чым яны пачалі імкліва разьвівацца і атрымалі статус мястэчка. Ужо 4 кастрычніка 1634 году кароль і вялікі князь Уладзіслаў Ваза надаў Бешанковічам Магдэбурскае права і дазвол на 2 кірмашы ў год і таргі штотыдзень. У 1650 годзе Казімер Леў Сапега збудаваў тут касьцёл. З канца XVІІ стагодзьдзя Бешанковічамі валодалі Агінскія, у мястэчку пачалі будавацца камяніцы. У Вялікую Паўночную вайну ў 1708 годзе тут стаялі расейскія войскі, тройчы спыняўся маскоўскі гаспадар Пётар I.

Зь сярэдзіны XVIII стагодзьдзя Бешанковічы — места, у якім было каля 1,5 тысячы двароў; цэнтар ганчарнага і мылаварнага рамёстваў, вырабу гонты[9]; працаваў гасьціны двор[10]. Для эканамічнага разьвіцьця Бешанковічаў важнае значэньне меў адзін з найбольшых у Беларусі штогадовых кірмашоў (29 чэрвеня — 27 ліпеня), на які прыяжджалі беларускія, расейскія і заходнеэўрапейскія купцы[9]. У 1770-я гады Міхал Казімер Агінскі збудаваў у месьце палац, заклаў парк зь некалькімі экзотамі, вадаёмамі, гаспадарчымі пабудовамі.

 
Праект царквы-мураўёўкі, 1863 г.

У выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай (1772 год) задзьвінская частка Бешанковічаў з 500 дварамі апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі. Па сьмерці І. Агінскага ў 1775 годзе места перайшло да Яўхіма Храптовіча, які збудаваў тут новы палац[10]. На 1785 год у літоўскай частцы было 1000 двароў, дзейнічалі касьцёл і царква[10].

Пад уладай Расейскай імпэрыіРэдагаваць

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) Бешанковічы цалкам апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі. Новыя ўлады панізілі статус паселішча да мястэчка Лепельскага павету; у гэты час больш за чвэрць ягоных жыхароў займаліся толькі сельскай гаспадаркай. У вайну 1812 году з 11 ліпеня да 20 кастрычніка Бешанковічы займалі францускія войскі, некалькі дзён тут разьмяшчаўся штаб Напалеона. У верасьні 1821 году на агляд расейскай гвардыі ў мястэчка прыяжджаў маскоўскі гаспадар Аляксандар I.

На 1868 год у Бешанковічах 392 будынкі; працавалі народная вучэльня, 2 гарбарныя заводы, бровар, 115 крамаў, у навакольлі 17 вадзяных і ветраных млыноў. Ужо ў сярэдзіне XІХ стагодзьдзя галоўныя вуліцы былі брукаванымі. З 1881 году Дзьвіной з Вулы на Віцебск рэгулярна хадзіў параход, а з 1892 году — 4 параходы. Паводле вынікаў перапісу 1897 году, у мястэчку было 1099 будынкаў. У пачатку XX ст. — 7 мураваных і 1243 драўляныя дамы, пошта, тэлеграф, царкоўна-прыходзкая школа, 3 народныя вучэльні, 127 крамаў, лякарня.

У Першую сусьветную вайну Бешанковічы апынуліся ў прыфрантавой паласе, сюды перанесьлі цэнтар Лепельскага павету (у красавіку — верасьні 1918 году цэнтар Бешанковіцкага павету).

Найноўшы часРэдагаваць

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Бешанковічы абвяшчаліся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яны ўвайшлі ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала мястэчка разам зь іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР; у Лепельскім (1919—1923) і Бачэйкаўскім паветах (1923—1924). У 1924 годзе Бешанковічы вярнулі БССР, дзе яны сталі цэнтрам раёну Віцебскай акругі. 27 верасьня 1938 году паселішча атрымала афіцыйны статус пасёлку гарадзкога тыпу, у Віцебскай вобласьці. У Другую сусьветную вайну з 6 ліпеня 1941 да 25 чэрвеня 1944 году мястэчка знаходзілася пад акупацыяй Трэцяга Райху.

20 студзеня 2006 году афіцыйна зацьвердзілі герб і сьцяг Бешанковічаў[11].

НасельніцтваРэдагаваць

ДэмаграфіяРэдагаваць

  • XVIII стагодзьдзе: 1750 год — 5,5 тыс. чал.
  • XIX стагодзьдзе: 1838 год — 2359 чал. (1159 муж. і 1200 жан.), зь іх шляхты 35 муж. і 36 жан., духоўнага стану каталіцкага 1 муж., духоўнага стану праваслаўнага 4 муж. і 3 жан., купцоў-юдэяў 25 муж. і 28 жан., мяшчанаў-хрысьціянаў 529 муж. і 529 жан., мяшчанаў-юдэяў 497 муж. і 530 жан., сялянаў зямянскіх 42 муж. і 58 жан., аднадворцаў 3 муж. і 1 жан., адстаўных салдатаў 8 муж. і 3 жан., дваровых людзей 15 муж. і 12 жан.[12]; 1868 год — 3205 чал.; 1880 год — 4638 чал.[13]; 1897 год — 4423 чал (2071 муж. і 2352 жан.), зь іх 1193 праваслаўных, 48 каталікоў, 3182 юдэяў[14]
  • XX стагодзьдзе: 1939 год — 4,3 тыс. чал.; 1968 год — 4,5 тыс. чал.[15]; 1969 год — 4,7 тыс. чал.; 1977 год — 5,5 тыс. чал.; 1992 год — 9437 чал.[16]; 1995 год — 9,1 тыс. чал.[17]
  • XXI стагодзьдзе: 2004 год — 8,2 тыс. чал.; 2005 год — 8,1 тыс. чал.; 2006 год — 8,0 тыс. чал.; 2009 год — 7344 чал.[18] (перапіс); 2010 год — 7,3 тыс. чал.; 2016 год — 6701 чал.[19]; 2017 год — 6647 чал.[20]; 2018 год — 6597 чал.[1]

АдукацыяРэдагаваць

У Бешанковічах працуюць 2 агульнаадукацыйныя, дзіцяча-юнацкая спартовая, музычная школы.

КультураРэдагаваць

Дзейнічаюць дом культуры, дом рамёстваў, бібліятэка.

Мас-мэдыяРэдагаваць

У мястэчку выдаецца раённая газэта «Зара».

ЗабудоваРэдагаваць

ПлянРэдагаваць

Паводле генэральных плянаў (1969 і 1979 гады) Бешанковічы разьвіваецца пераважна ў паўднёва-заходнім кірунку. Цэнтар забудоўваецца 2—3-павярховымі жылымі дамамі. Вядзецца будаўніцтва катэджаў. Прамысловая зона знаходзіцца ў паўднёва-ўсходняй і паўночна-заходняй частках.

Вуліцы і пляцыРэдагаваць

Афіцыйная назва Гістарычная назва
Абазоўскага вуліца Берагавая вуліца[21]
Валадарскага вуліца Макараўская шаша
Інтэрнацыянальная вуліца Рынкавая вуліца
Савецкая вуліца Папярочная Рынкавая вуліца
Свабоды вуліца Лепельская вуліца

У Бешанковічах таксама існавалі вуліцы Лагавая, Набярэжная, Палявая, Слабада і Чашніцкая, а таксама Віленскі завулак. Гістарычны Рынак у наш час ня мае афіцыйнай назвы.

ЭканомікаРэдагаваць

Прадпрыемствы лёгкай і харчовай прамысловасьці, вытворчасьць будаўнічых матэрыялаў.

ТранспартРэдагаваць

Празь Бешанковічы праходзяць аўтамабільныя дарогі: магістраль М3 (Менск — Віцебск), Р111 (Бешанковічы — Чашнікі), Р113 (Сянно — Ушачы).

Рэгулярныя аўтобусныя маршруты злучаюць мястэчка зь Менскам, Віцебскам, Полацкам, Лепелем, Чашнікамі, Вушачамі і інш.

Турыстычная інфармацыяРэдагаваць

ІнфраструктураРэдагаваць

Працуе Бешанковіцкі гістарычна-краязнаўчы музэй. Меская гасьцініца мае афіцыйны адрас вуліца Камуністычная, 22. Дзейнічае дом паляўнічага.

Мястэчка — вядомы цэнтар традыцыйных ганчарных вырабаў, г. зв. «бешанковіцкай керамікі»[22].

СлавутасьціРэдагаваць

Страчаная спадчынаРэдагаваць

 
«Дуб Напалеона» да сьпілаваньня

Паводле легенды, нібы ў 1812 годзе францускі імпэратар Напалеон I пазаваў мастаку Альбрэхту Адаму менавіта пад гэтым дрэвам. Дуб сьпілавалі 28 кастрычніка 2010 году, ён праіснаваў каля чатырохсот гадоў. Дрэва было каля 30 мэтраў у вышыню і мела ў папярочніку каля 2-х мэтраў. Раней дрэва атачаў плот, таксама існавала таблічка пра тое, што гэта помнік прыроды, які ахоўваецца дзяржавай[23].

  • Касьцёл Сьвятых Казімера і Рафала (1650)
  • Сынагога
  • Царква на Задзьвінскай Слабодцы (XVIII ст.)

АсобыРэдагаваць

КрыніцыРэдагаваць

  1. ^ а б в Численность населения на 1 января 2018 г. и среднегодовая численность населения за 2017 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа(рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  2. ^ Геральдыка(рас.). Бешенковичский районный исполнительный комитетПраверана 28 ліпеня 2011 г.
  3. ^ Краткий топонимический словарь Белоруссии / В.А. Жучкевич. — Менск: Изд-во БГУ, 1974. — 448 с. С. 27—28.
  4. ^ Вячорка В. (19.03.2016) "Бабёнка – это я понимаю!". Як русіфікавалі тапонімы.. Радыё СвабодаПраверана 23 чэрвеня 2017 г.
  5. ^ Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Бешанковіцкага р-на. — Менск, 1991. С. 18.
  6. ^ Витебская губерния: историко-географический и статистический обзор. — Витебск: Губернская типография, 1890. С. 32.
  7. ^ Турчинович И. В. Обозрение истории Белоруссии с древнейших времен. — СПб.: издание В. А. Исакова, 1857. С. 115.
  8. ^ Грынявецкі В. Бешанковічы // ВКЛ. Энцыкл. — Менск: 2005 Т. 1. С. 325.
  9. ^ а б Крачкоўскі А., Марозава А. Бешанковічы // ЭГБ. — Менск: 1994 Т. 2. С. 26.
  10. ^ а б в Грынявецкі В. Бешанковічы // ВКЛ. Энцыкл. — Менск: 2005 Т. 1. С. 326.
  11. ^ Указ Президента Республики Беларусь № 36 от 20 января 2006 г. «Об учреждении официальных геральдических символов административно-территориальных и территориальных единиц Витебской области»(недаступная спасылка)
  12. ^ Соркіна І. Мястэчкі Беларусі... — Вільня, 2010. С. 415.
  13. ^ Słownik geograficzny... T. I. — Warszawa, 1880. S. 223.
  14. ^ Населенные места Российской империи в 500 и более жителей с указанием всего наличного в них населения и числа жителей преобладающих вероисповеданий, по данным первой всеобщей переписи населения 1897 г. - Санкт-Петербург : типография "Общественная польза", 1905. - X, 270, 120 с.
  15. ^ Большая советская энциклопедия, 3-е изд.: в 30 т. / Гл. ред. А.М. Прохоров. — М.: Сов. энциклопедия, 1969—1978.
  16. ^ Крачкоўскі А. Марозава А. Бешанковічы // ЭГБ. — Менск: 1994 Т. 2. С. 25.
  17. ^ БЭ. — Менск: 1996 Т. 3. С. 135.
  18. ^ Перепись населения — 2009. Витебская область(рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  19. ^ Численность населения на 1 января 2016 г. и среднегодовая численность населения за 2015 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа(рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  20. ^ Численность населения на 1 января 2017 г. и среднегодовая численность населения за 2016 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа(рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  21. ^ Паўлоўская Л. Бешенковичский район: окунёмся в историю // Зара, 24 сакавіка 2022 г.
  22. ^ Туристская энциклопедия Беларуси. — Менск, 2007. С. 45.
  23. ^ Дуб Напалеона ў Бешанковічах сьпілавалі(рас.)

ЛітаратураРэдагаваць

Вонкавыя спасылкіРэдагаваць