25 кастрычніка
дата
← кастрычнік → | ||||||
Пн | Аў | Ср | Чц | Пт | Сб | Нд |
1 | 2 | 3 | ||||
4 | 5 | 6 | 7 | 8 | 9 | 10 |
11 | 12 | 13 | 14 | 15 | 16 | 17 |
18 | 19 | 20 | 21 | 22 | 23 | 24 |
25 | 26 | 27 | 28 | 29 | 30 | 31 |
2021 год Усе дні |
25 кастры́чніка — 298-ы дзень году (299-ы ў высакосным годзе) паводле Грыгарыянскага календару. Да канца году застаецца 67 дзён.
ПадзеіРэдагаваць
- 1415 — у часе Стогадовае вайны адбылася бітва пад Азэнкурам, у якой ангельцы разьбілі войскі Францыі (на выяве)
- 1501 — вялікі князь Аляксандар выдаў Мельніцкі прывілей
- 1902 — асьвечаны менскі мячэт, помнік архітэктуры ХІХ стагодзьдзя
- 1920 — генэрал Станіслаў Булак-Балаховіч разам з 15 тысячамі жаўнерамі перасек часовую польска-савецкую мяжу, прыступіў да змаганьня з Чырвонаю арміяй
- 1944 — ля ўзьбярэжжа вострава Лейтэ адбыўся найбуйнейшы ў гісторыі марскі бой
- 1946 — у Парыжы ўтварылася Беларуская грэка-каталіцкая місія на чале з рэктарам айцом Львом Гарошкам
- 1992 — грамадзяне Летувы на рэфэрэндуме прынялі канстытуцыю краіны
- 2010 — у Пінску на заводзе «Пінскдрэў-ДСП» адбыўся выбух і пажар, які ўнёс жыцьці 14 чалавек
НараджэньніРэдагаваць
- 1825 — Ёган Штраўс II, аўстрыйскі кампазытар
- 1838 — Жорж Бізэ, францускі кампазытар
- 1868 — Карл Грыгаровіч, беларускі скрыпач і пэдагог
- 1881 — Паблё Пікаса, гішпанскі мастак і скульптар
- 1884 — Сяргей Дубінскі, беларускі археоляг і гісторык
- 1898 — Яўген Разін, савецкі ваенны гісторык
- 1932 — Уладзімер Анісковіч, беларускі крытык і перакладчык
- 1934 — Карлас Шэрман, беларуска-гішпанскі перакладчык, літаратар і праваабаронца
- 1936 — Віктар Тураў, беларускі кінарэжысэр
- 1957 — Аляксандар Радзевіч, беларускі дзяржаўны дзяяч, Міністар прамысловасьці Рэспублікі Беларусь
- 1981 — Шон Райт-Філіпс, ангельскі футбаліст, паўабаронца «Манчэстэр Сіці» і зборнай Ангельшчыны
- 1986 — Крэйг Гарднэр, ангельскі футбаліст, паўабаронца клюбу «Бірмінггэм Сіці»
СьмерціРэдагаваць
- 1400 — Джэфры Чосэр, брытанскі паэт, філёзаф і дыплямат
- 1942 — Хвядос Шынклер, беларускі пісьменьнік
- 1958 — Вольфганг Паўлі, фізык, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі 1945 году
- 1983 — Мар’ян Пецюкевіч, дзеяч заходнебеларускага нацыянальнага руху, этнограф
- 1991 — Міхась Міцкевіч, беларускі грамадзка-культурны, рэлігійны і сьвецкі дзяяч
- 2015 — Якаў Малайчук, беларускі харавы дырыгент, краязнаўца
СьвятыРэдагаваць
- У Беларусі традыцыйна ўшаноўваецца Марцін. «Марцін сьвяты — губіцель гагаты», казалі нашыя продкі. Этнограф Уладзімер Васілевіч тлумачыць, што пад «гагатой» трэба разумець патлусьцелых за лета гусей, якіх у гэты дзень смажылі або везьлі на продаж.
Вонкавыя спасылкіРэдагаваць
25 кастрычніка — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў