Джэймз Бонд
Сэр Джэймз Бонд (анг. James Bond), камандэр ВМФ Вялікабрытаніі, таксама вядомы як «агент 007» — галоўны пэрсанаж раманаў брытанскага пісьменьніка Яна Флэмінга пра выдуманнага агента MI6. Набыў шырокую папулярнасьць, дзякуючы экранізацыям раманаў. Сэрыю фільмаў пра Джэймза Бонда называюць «бандыянаў», якая зьяўляецца адной з самых працяглых сэрыяў фільмаў у гісторыі кінэматографу[1]. З 1962 па 2010 год выйшла 23 фільма (калі аднаго фільму ў два гады). Сэрыя прынесла яе стваральнікам больш за 6 млрд дал. ЗША, стаўшыся другім самым пасьпяховым кінасэрыялам у гісторыі. Адметнымі ўласьцівасьцямі Бонда зьяўляюцца: авантурым, рашучасьць, арыентацыя на сілавое вырашэньне канфліктаў, роўна як рысы гэткага плэйбою — захапленьне жанчынамі, азартнымі гульнямі і алькаголем.
Джэймз Бонд | |
James Bond | |
Стваральнік: | Ян Флэмінг |
---|---|
Творы: | Бандыяна |
Пол: | Мужчынскі |
Нацыянальнасьць: | Шатляндзец |
Хаця Джэймз Бонд і зьяўляецца сакрэтным агентам MI6, ён некалькі рзоў зьяўляўся ў кадры ў сваёй афіцыйнай ваеннай форме камандэра ВМФ Вялікабрытаніі.
У 2007 годзе, па просьбе кінапрадусарскай кампаніі Eon Productions (якая здымае фільмы пра агента 007) для наданьня большай рэалістычнасьці сэрыялу, быў выдадзены пашпарт на імя Джэймза Бонда. У апошняй адзьнятай частцы «бандыяны» галоўную ролю выканаў Дэніэл Крэйг. У Міністэрстве ўнутраных справаў Вялікабрытаніі заявілі, што з прычынаў бясьпекі пашпарт мусіць быць павернуты. «Падобныя пашпарты мусяць быць павернутыя і зьнішчаныя акурат пасьля выкарыстаньня», — заявіў міністар унутраных справаў краіны Джон Рыд. Аднак прадстаўнік кінакампаніі заявіў, што не зьбіраецца аддаваць пашпарт Бонда. «Ні пра што падобнае нас не пыталі, таму мы пакінем яго ў сябе», — сказаў ён.
За ўсю гісторыю «бандыяны» ролю Джэймза Бонда ў кіно выконвалі:
- Шон Конэры (1962—1967; 1971; 1983)
- Джордж Лэзэнбі (1969)
- Роджэр Мур (1973—1985)
- Тымаці Далтан (1987—1989)
- Пірс Бронсан (1995—2002)
- Дэніел Крэйг (2006 — цяперашні час)
- Бары Нэльсан (1954, неафіцыйна)
- Дэйвід Найвэн (1967, неафіцыйна)
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Movie Franchises (анг.)