Амэ́рыка — частка сьвету, разьмешчаная ў заходнім паўшар’і, у склад якой уваходзяць два кантынэнты: Паўночная Амэрыка і Паўднёвая Амэрыка. Для эўрапейцаў Амэрыку адкрыў Хрыстафор Калюмб у 1492 годзе. З поўначы на поўдзень цягнецца на 15,5 тыс. км. ад Арктычнага архіпэлягу да Вогненай Зямлі. Часта для вызначэньня абедзьвюх Амэрык выкарыстоўваюць назву «Новы сьвет». Плошча Амэрыкі складае 42,5 млн. км², а колькасьць жыхароў — 752 млн. чалавек.

Амэрыка на мапе сьвету.

Назва «Амэрыка» зьявілася ў 1507 годзе на прапанову нямецкага картографа з Эльзасу Марціна Вальддземюлера. Адкрыцьцё Новага сьвету ён прыпісваў Амэрыга Вэспуччы, і ў яго гонар надаў новым землям імя Амэрыка. Існуюць яшчэ некалькі тэорыяў паходжаньня гэтай назвы, але яны не пацьвердзіліся.

У наш час назва «Амэрыка» часта ўжываецца ў адносінах да Злучаных Штатаў Амэрыкі.

Глядзіце таксама

рэдагаваць