Times New Roman

гарнітура з засечкамі

Times New Roman — гарнітура на аснове засечкавага шрыфту, створаная друкарамі Стэнлі Морысанам і мастаком Віктарам Лэрдэнтам у 1932 годзе.

Times New Roman
Таймс Нью Роман
Зьвесткі
СтыльПераходная антыква
КлясыфікацыяPANOSE
Дата стварэньня1931
ДызайнэрСтэнлі Марысан
Віктар Лэрдэнт
СловалітняMonotype
ВыкарыстаньнеMonotype Imaging
Ліцэнзіяпрапрыетарная[1]
Заснаваны наPlantin, Perpetua і Baskerville
АналягіNimbus Roman № 9 L, Liberation Serif, Tinos, Bitstream Cyberbit, PT Astra Sans і PT Astra Serif
Узор
Times New Roman у Вікісховішчы

Гісторыя

рэдагаваць

У 1931 годзе Морысан напісаў артыкул, у якім абвінаваціў ґазэту The Times у няякасным друку. Ён зьвярнуўся да Віктара Лэрдэнта, мастака з рэклямнага аддзела Times, з просьбай дапамагчы яму стварыць новы ўзор шрыфту. У якасьці ўзору Марысан выкарыстоўваў шрыфт Plantin. Было вырашана зьмяніць шрыфт так, каб падвысіць чытальнасьць і зэканоміць больш прасторы. Кароткія выносныя элемэнты памяншаюць інтэрліньяж, а моцны кантраст рысак паляпшае чытальнасьць на таннай паперы. Атрыманая гарнітура атрымала назву Times New Roman. Упершыню шрыфт быў скарыстаны ґазэтай Times 3 кастрычніка 1932 году, і ўжо праз год стаў выкарыстоўвацца для камэрцыйных продажа.

Выкарыстаньне

рэдагаваць
  • Microsoft пачала выкарыстоўваць Times New Roman у якасьці асноўнага шрыфта з засечкамі, пачынаючы з Microsoft Windows 3.1. Times New Roman быў стандартным шрыфтам у Microsoft Office да Microsoft Office 2007, калі ён быў заменены шрыфтам Calibri.
  • Шрыфт таксама стаў папулярным у Apple Macintosh, дзе ён усталяваны па змаўчаньні ў многіх праграмах, у прыватнасьці, у вэб-браўзэрах.
  • У 2004 годзе Дзярждэпартамэнт Злучаных Штатаў абвясьціў, што з 1 лютага 2004 году ўсе дыпляматычныя дакумэнты ў Злучаных Штатах будуць друкавацца шрыфтам Times New Roman з 14 кеглямі замест 12 кегляў Courier New, спасылаючыся на жаданьне больш сучаснага й разборлівы шрыфт.

Цікавыя факты

рэдагаваць
  • Слова Roman у назьве шрыфту азначае «рымскі», таму што ў Сярэднявеччы звычайны шрыфт называўся Roman, а нахілены — Italic. Такім чынам, фраза Times New Roman Italic зьяўляецца некалькі спрэчнай.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць