Градчаны
Градчаны (па-чэску: Hradčany, па-нямецку: Hradschin) — адзін з чатырох гістарычных раёнаў Прагі, якія захоўвалі да 1784 году права на самакіраваньне.
Старая імпэратарская рэзыдэнцыя Праскі Град і сумежны крапасны горад Градчаны разьмешчаны на прасторным скалістым узгорку левага берагу ракі Влтавы. Назва раёну ўтварылася ад слова «hrad», што на чэскай мове азначае «замак, фартэцыя, умацаванае паселішча».
Гісторыя Градчанаў
рэдагавацьАсноўныя славутасьці
рэдагаваць- Градчанская ратуша (1598, рэнэсанс);
- Шварцэнбэрскі палац (1545-63, рэнэсанс, росьпіс 1580, цяпер Вайскова-гістарычны музэй);
- Марцініцкі палац (1552-63, 1598, 1624, рэнэсанс; цяпер Канцылярыя галоўнага архітэктара);
- Арцыбіскупскі палац (1562-64, 1669-94, 1763-64, барока);
- Чэрнінскі палац (1669—1720, барока; цяпер Міністэрства замежных справаў);
- Тасканскі палац (1690, барока);
- Штэрнбэрскі палац (1690—1720, барока; цяпер Нацыянальная галерэя);
- Гложэскі палац (канец XVII ст.; цяпер амбасада Аўстрыі);
- Дытрыхштайнскі і Грзанскі палацы (XVIII стагодзьдзе, барока; цяпер парадныя дзяржаўныя рэзыдэнцыі);
- Сальмскі палац (1800-10, ампір; цяпер амбасада Швайцарыі);
- Кляштар Ларэта (1626—1756, барока);
- Страгаўскі кляштар (закладзены ў 1140 г., раманскі і гатычны стылі) зь Ёзэфінскай бібліятэкай (1782-84; цяпер Музэй нацыянальнай пісьменнасьці);
- Касьцёл Сьвятога Яна Непамуцкага (1720-28, барока, арх. К. І. Дынцэнгофэр);
- Кляштар капуцынаў на Ларэцкім пляцы (1601, рэнэсанс і барока);
- Касьцёл Сьвятога Роха (1603-12; позьняя готыка);
- Касьцёл Панны Марыі на Страгаўске надваржы (будаваўся з XII па XVIII стагодзьдзе, эклектыка);
- Чумны слуп са статуяй Панны Марыі (1726, барока).
Глядзіце таксама
рэдагавацьВонкавыя спасылкі
рэдагавацьГрадчаны — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
Каардынаты: 50°05′22″ пн. ш. 14°23′50″ у. д. / 50.08944° пн. ш. 14.39722° у. д.