Рыю-дэ-Жанэйру

места ў Бразыліі
(Перанакіравана з «Рыё-дэ-Жанэйра»)

Ры́ю-дэ-Жанэ́йру (па-партугальску: Rio de Janeiro — «студзеньская рака») — сталіца штату Рыю-дэ-Жанэйру, другі па велічыні горад Бразыліі й трэці па велічыні сталічнай вобласьці й аглямэрацыі ў Паўднёвай Амэрыцы, зьмяшчаючы ў сябе каля 3,6 млн чалавек у самім горадзе[4], што робіць яго шостым найбуйнейшым у Паўднёвай Амэрыцы й 27 у сьвеце[3][5]. Горад быў сталіцай Бразыліі на працягу амаль двух стагодзьдзяў, з 1763 па 1815 гады падчас партугальскай каляніяльнай эпохі, а з 1815 па 1821 гады зьяўляўся нават сталіцай Злучанага Каралеўства Партугаліі, Бразыліі й Альгарвэ, з 1822 па 1960 гады быў сталіцай незалежнай дзяржавы.

Рыю-дэ-Жанэйру
парт. Rio de Janeiro
Рыю-дэ-Жанэйру
Герб Рыю-дэ-Жанэйру Сьцяг Рыю-дэ-Жанэйру
Дата заснаваньня: 11 сакавіка 1565
Горад з: 1 сакавіка 1565
Краіна: Бразылія
Штат: Рыю-дэ-Жанэйру
Мэр: Марсэлу Крывэльля[1]
Плошча: 1260 км²
Вышыня: 31 м н. у. м.
Насельніцтва
колькасьць: 6 323 037 чал. (2010)
шчыльнасьць: 5018,28 чал./км² (2010)
аглямэрацыя: 13 200 000[2][3] чал.
Часавы пас: UTC-3
Тэлефонны код: 05521
Паштовы індэкс: 20000-000
Нумарны знак: RJ
Геаграфічныя каардынаты: 22°54′40″ пд. ш. 43°12′20″ з. д. / 22.91111° пд. ш. 43.20556° з. д. / -22.91111; -43.20556Каардынаты: 22°54′40″ пд. ш. 43°12′20″ з. д. / 22.91111° пд. ш. 43.20556° з. д. / -22.91111; -43.20556
Рыю-дэ-Жанэйру на мапе Бразыліі
Рыю-дэ-Жанэйру
Рыю-дэ-Жанэйру
Рыю-дэ-Жанэйру
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
rio.rj.gov.br

Рыю-дэ-Жанэйру мае другі па велічыні СУП у краіне[6], які ацэньваецца прыкладна ў 343 млрд даляраў ЗША. У горадзе месьцяцца штаб-кватэры дзьвюх найбуйнейшых бразыльскіх кампаніяў — «Petrobras» і «Vale», а таксама штаб-кватэры буйных нафтавых кампаніяў і сотавых апэратараў ў Бразыліі, акрамя таго тут жа знаходзяцца офісы найбуйнейшых СМІ й камунікацыйных кампаніяў у Лацінскай Амэрыцы. Рыю-дэ-Жанэйру зьяўляецца домам для многіх унівэрсытэтаў і інстытутаў, ён зьяўляецца другім па велічыні цэнтрам дасьледаваньняў і разьвіцьця ў Бразыліі, на якія прыходзяцца 17% нацыянальнай навуковай вытворчасьці, паводле зьвестак на 2005 год[7].

Рыю-дэ-Жанэйру зьяўляецца самым наведвальным горадам у паўднёвым паўшар’і й вядомы сваім ляндшафтам, карнавальнымі ўрачыстасьцямі, самба, боса-новай, пляжамі й курортамі[8], як то Бара-да-Тыжука, Капакабана, Іпанэма й Леблон. Сярод выбітных мясьцінаў у дадатак да пляжаў трэба ўключаюць і гіганцкую статую Хрыста-Збавіцеля на вяршыні гары Каркаваду, названы адным з новых сямі цудаў сьвету, гару Цукровая галава зь ягонымі фунікулёрамі й стадыён «Маракана», адзін з найбуйнейшых футбольных стадыёнаў ў сьвеце. У 2016 годзе Летнія Алімпійскія гульні прайшлі ў Рыю-дэ-Жанэйру, якія сталі першымі такімі гульнямі, што праходзілі ў паўднёваамэрыканскім горадзе[9]. Таксама на стадыёне «Маракана» прайшоў фінальны матч чэмпіянату сьвету па футболе 2014 году, які таксама праводзіўся ў Бразыліі[10]. Акрамя таго Рыю-дэ-Жанэйру прымаў у 2013 годзе Сусьветны Дзень Моладзі[11].

Гісторыя

рэдагаваць
 
Тыповы партугальскі імігрант. Здымак 1895 году

Эўрапейцы ўпершыню трапілі ў заліў Гуанабара 1 студзеня 1502 году (менавіта з-за гэтага горад быў названы «студзеньская рака», бо партугальцам здалося што, заліў гэта невядомая вялікая рака). Гэта быў карабель партугальскай экспэдыцыі капітана Гаспара дэ Лемаса ці капітана Гансала Каэлью, увесь флёт быў пад кіраўніцтвам Пэдра Альварэса Кабрала[12]. Ёсьць некаторыя меркаваньні, што ў экспэдыцыі удзельнічаў флярэнтыйскі мараплаўца Амэрыга Вэспуччы ў якасьці назіральніка па запрашэньні караля Мануэля I. На той час у рэгіёне жылі мясцовыя народы тупі, пуры, батакуда й масакалі[13].

У 1555 годзе адзін з астравоў у заліве Гуанабара, які зараз называецца Вілеганьё, быў акупаваны сіламі 500 францускіх каляністаў пад камандваньнем адмірала Нікаля Дзюранам дэ Вілеганьё. Такім чынам, Вілеганьё пабудаваў форт Каліньі на востраве й заставаў калёнію Антарктычная Францыі. Горад Рыю-дэ-Жанэйру быў заснаваны партугальцамі 1 сакавіка 1565 году й спачатку называўся Сан-Сабастыян-ду-Рыю-дэ-Жанэйру, у гонар Сьвятога Сабастыяна, які быў цёзкай і заступнікам партугальскага манарха Сэбаштыяну I. Да пачатку XVIII стагодзьдзя, горад быў пад пагрозай уварваньня піратаў, у асноўным францускіх, як то Жана-Франсўа Дзюклера й Рэнэ Дзюгая-Труі[14].

У канцы XVII стагодзьдзя, яшчэ пры цукровай эры, бандэйранты знайшлі золата й алмазы ў суседнім капітанстве Мінас-Жэрайс, такім чынам, Рыю-дэ-Жанэйру стаў нашмат больш прывабным портам для экспарту багацьцяў, як то золата, каштоўных камянёў, акрамя цукру, чым Сальвадор, які знаходзіцца значна далей на паўночным-усходзе. Таму ў 1763 годзе каляніяльная адміністрацыя ў партугальскай Амэрыцы была перанесена з Сальвадора ў Рыю-дэ-Жанэйру. Горад заставаўся ў асноўным каляніяльнай сталіцай да 1808 году, калі сям’я партугальскага караля й вялікая частка партугальскіх магнатаў ні зьбеглі сюды, ратуючыся ад напалеонаўскага нашэсця. Сталіца каралеўства была пераведзена ў горад, які, такім чынам, стаў адзінай эўрапейскай сталіцай за межамі Эўропы за ўсю гісторыю. Аднак, з-за таго што не існавала ніякай гарадзкой інфраструктуры, якая была бы здольна зьмясьціць сотні шляхетных асобаў, якія раптоўна прыбылі сюды з Эўропы, многія жыхары былі проста выселеныя са сваіх дамоў[15]. Існаваў таксама вялікі прыток афрыканскіх рабоў у Рыю-дэ-Жанэйру. У 1819 годзе ў капітанстве налічвалася каля 145 тысячаў рабоў. У 1840 годзе іхняя колькасьць дасягнула 220 тысячаў чалавек[16].

Калі прынц Пэдру I абвесьціў незалежнасьць Бразыліі ў 1822 годзе, ён вырашыў пакінуць Рыю-дэ-Жанэйру ў якасьці сталіцы сваёй новай імпэрыі. Рыю працягвала існаваць у ролі сталіцы Бразыліі й пасьля 1889 году, калі манархія была замененая на рэспубліку. Да першых гадоў XX стагодзьдзя, горад быў у значнай ступені абмежаваны навакольлях, і разьмяшчаўся толькі ў сёньняшнім бізнэсовым раёне ў вусьце бухты Гуанабара. Аднак пасьля цэнтар гораду пачаў перамяшчацца на поўдзень і захад у паўднёвую зону, калі першы тунэль быў пабудаваны ў гарах разьмешчаных паміж Рыю-дэ-Жанэйру й Батафага й навакольлях, якія зараз вядомы як Капакабана. Пашырэньне гораду на поўнач і поўдзень спрыялі кансалідацыі й электрыфікацыі трамвайвай транзітнай сыстэмы ў горадзе пасьля 1905 году[17]. Прыродная прыгажосьць Батафага ў спалучэньні са славай гатэля Copacabana Palace, шыкоўнага гатэля Паўднёвай Амэрыцы ў 1930-х гадох, дапамагло Рыю-дэ-Жанэйру атрымаць рэпутацыю турыстычнага гораду, аднак, гэтая рэпутацыя была некалькі сапсавана ў апошнія гады ў выніку гандлю наркотыкамі[18]. Пляны па перамяшчэньня сталіцы краіны ў тэрытарыяльны цэнтар час ад часу абмяркоўваўся ў краіне, пакуль Жусэліну Кубічэк ня быў абраны прэзыдэнтам краіны ў 1955 годзе. Нягледзячы на тое, што многія меркавалі, што гэта была проста перадвыбарчая рыторыка, Кубічэк амаль адразу пачаў будаваць новую сталіцу, якая была адчынена ў 1960 годзе. 21 красавіка таго ж году сталіца краіны была афіцыйна перавезена з Рыю-дэ-Жанэйру ў горад Бразылію.

У пэрыяд з 1960 па 1975 гады Рыю-дэ-Жанэйру меў статус гораду-штату пад назвай штат Гуанабара ў межах аднайменнай бухты. Тым ня менш, з адміністрацыйных і палітычных чыньнікаў, указам прэзыдэнта вядомым як «Аб’яднаньне» горад пазбавіўся фэдэратыўнага статусу й быў пераведзены ў штат Рыю-дэ-Жанэйру, тэрыторыі вакол гораду са сталіцай у Нітэрой, у 1975 годзе. Нават сёньня некаторыя актывісты й палітыкі выступаюць за вяртаньне гораду муніцыпальнай аўтаноміі[19][20].

Геаграфія

рэдагаваць
 
Здымак гораду са спадарожніка

Рыю-дэ-Жанэйру знаходзіцца на паласе Атлянтычнага ўзбярэжжа Бразыліі, недалёка ад тропікаў Казярога, дзе берагавая лінія арыентавана з усходу на захад. Горад быў заснаваны на ўваходзе ўва ўчастак ўзбярэжжа, дзе месьціцца заліў Гуанабара, а ягоны ўваход адзначаны гарой, званай Цукровая Галава (парт. Pão de Açúcar), якая зьяўляецца «візытнай карткай» гораду[21].

Цэнтар гораду ляжыць на раўнінах заходняга берага бухты Гуанабара. Большая частка гораду, звайнай Паўночнай зонай, распасьціраецца на паўночны захад ад раўніны ў складзе марскіх і кантынэнтальных адкладаў і на пагорках і некалькіх скалістых гор. Паўднёвая зона гораду дасягае пляжаў, яна адрэзана ад цэнтра й ад паўночнай зоны прыбярэжнымі гарамі. Гэтыя горы й пагоркі зьяўляюцца адгалінаваньнем гор Сэра-ду-Мар на паўночны захад, старажытнага гранітнага горнага ланцуга, які ўтварае паўднёвыя схілы Бразыльскага пласкагор’я. Вялікая заходняя зона, адрэзаная горнай мясцовасьцю, стала даступнай, дзякуючы новым дарогам і тунэлям, якія былі пабудаваны ў канцы XX стагодзьдзя[22].

Рыю-дэ-Жанэйру мае трапічны клімат саваны, якія цесна зьвязаны з трапічна мусонным кліматам у адпаведнасьці з клясыфікацыяй кліматаў Кёпену, і часьцяком характарызуецца працяглымі пэрыядамі дажджоў са сьнежня па сакавік[23]. Ува ўнутраных раёнах гораду, тэмпэратура вышэй за 40 °C зьяўляецца агульнай на працягу лета, хоць і рэдка на працягу доўгага часу, у той час як максымальная тэмпэратура вышэй за 27 °C можа назірацца штомесячна.

Уздоўж узьбярэжжа, вецер, што дзьме ў перамежку на сушу й на мора, робіць тэмпэратуру больш умеранай. З-за свайго геаграфічнага становішча горад часьцяком дасягаюць, асабліва восеньню й зімой, халодныя франты, якія прасоўваюцца з Антарктыды, што прыводзіць да частай зьмены надвор’я. У асноўным летам моцныя ліўні выклікаюць катастрафічныя паводкі й апоўзьні. У горных раёнах рэгіструецца большая колькасьць ападкаў, бо яны ўяўляюць сабой бар’ер для вільготнага ветру, што зыходзіць ад Атлянтычнага акіяна[24].

Сярэдняя мінімальная гадавая тэмпэратура складае 21 °C, сярэдняя максымальная гадавая тэмпэратура складае 27 °C, а сярэдняя гадавая тэмпэратура складае 23 °C. Сярэднегадавая колькасьць ападкаў складае 1175 мм. Згодна з INMET, мінімальная тэмпэратура была зарэгістраваная на адзнаке ў 4,8 °C у ліпені 1928 году, у навакольлях Кампа-душ-Афонсас, а абсалютны максымум 44 °C у лютым. Тэмпэратура ніжэй 10 °C вельмі рэдкая для горадзе. Тэмпэратура вар’іруецца ў залежнасьці ад вышыні, адлегласьці ад берага й тыпу расьліннасьці. Узімку назіраюцца ўмераныя тэмпэратура й меншая колькасьць дажджоў, чым у летні час. Сярэдняя гадавая тэмпэратура мора складае 23—24 °С, ад 22 °C у пэрыяд зь ліпеня па кастрычнік да 26 °C у лютым і сакавіку[25].

  Кліматычныя зьвесткі для Рыю-дэ-Жанэйру  
Паказьнік Сту Лют Сак Кра Тра Чэр Ліп Жні Вер Кас Ліс Сьн Год
Сярэдні максымум t, °C 29,4 30,2 29,4 27,8 26,4 25,2 25,3 25,6 25,0 26,0 27,4 28,6 27,2
Сярэдняя t, °C 26,4 26,7 26,4 24,9 23,4 22,0 21,9 22,3 22,1 23,1 24,4 25,5 24,1
Сярэдні мінімум t, °C 23,3 23,5 23,3 21,9 20,4 18,7 18,4 18,9 19,2 20,2 21,4 22,4 21,0
Норма ападкаў, мм 114,1 105,3 103,3 137,4 85,6 80,4 56,4 50,5 87,1 88,2 95,6 169,0 1772,9
Крыніца: World Meteorological Organization (UN), Hong Kong Observatory

Асноўныя славутасьці

рэдагаваць

Горад мясцовыя жыхары падзяляюць на Стары горад, Новы і прадмесьця. У Старым горадзе знаходзяцца мытня, докі, арсэнал, біржа, Нацыянальная акадэмія мастацтваў, гарадзкая ратуша і культурныя ўстановы, уключаючы ўсе тэатры і амаль усе музэі. Новы горад вядомы манэтавым дваром, турмой, галоўным вакзалам і Домам інвалідаў. Пляжы Іпанэма і Капакабана, парк Фламэнгу, гіганцкая статуя Хрыста-Збавіцеля на гары Каркавада, гара Цукровая Галава (парт. Pão de Açucar), стадыён Маракана (парт. Maracanã) — другі паводле велічыні ў сьвеце футбольны стадыён (200 тыс. гледачоў).

Вядомымі і найбольш знакамітымі архітэктурнымі помнікамі гораду зьяўляюцца каляніяльныя цэрквы, кляштар Сан-Бэнту, кляштар Сан-Антонію й ордэна капуцынаў, а таксама былая імпэратарская рэзыдэнцыя Кінта-да-Боа-Віста.

Царква Багародзіцы Лампэдоса названая ў гонар выспы Лампэдоса ў Міжземным моры, дзе, згодна зь легендай, была зьява Сьвятой Багародзіцы. Яе ўзьвялі ў 1929 годзе на месцы струхлелага будынку XVIII стагодзьдзя ў нэаклясічным стылі пад уплывам мэксыканскай архітэктурнай школы. Асноўная славутасьць царквы Сьвятой Люцыі, пабудаванай у 1732 годзе — прыродны фантан, вада якога лічыцца гаючай.

Нягледзячы на тое, што вуліцы і набярэжныя Рыю-дэ-Жанэйру літаральна патанаюць у трапічнай расьліннасьці, у горадзе ёсьць батанічны сад і мноства паркаў. У батанічным садзе, які заснавалі ў 1808 годзе і які зьяўляецца адным зь лепшых у сьвеце, сабрана больш за 7000 відаў расьлінаў з усяго сьвету. Тут жа знаходзіцца і знакамітая алея пальмаў, і калекцыя экзатычных зьвяроў і птушак. Нацыянальны парк Тыжука, на тэрыторыі якога разьмешчана вяршыня Каркавада, зьяўляецца самым вялікім гарадзкім лесам у сьвеце. Тут можна сустрэць малпаў і экзатычных птушак. У адным з прыгарадаў знаходзіцца зоалягічны сад.

Гарады-сябры

рэдагаваць
  1. ^ Gabinete do Prefeito (парт.). www.rio.rj.gov.br. Праверана 6 ліпеня 2020 г.
  2. ^ з улікам Нова-Ігуасу і Сан Гансалю
  3. ^ а б City Population agglomeration list (анг.). City Population. Праверана 6 ліпеня 2020 г.
  4. ^ R.L. Forstall, R.P. Greene, and J.B. Pick, «Which are the largest? Why published populations for major world urban areas vary so greatly», City Futures Conference, (University of Illinois at Chicago, July 2004) – Table 5 (p.34)
  5. ^ «Rio 2016». Rio 2016.
  6. ^ «Posição ocupada pelos 100 maiores municípios em relação ao Produto Interno Bruto». Instituto Brasileiro de Geografia e Estatística (IBGE). December 16, 2008.
  7. ^ «Assessoria de Comunicação e Imprensa». Universidade Estadual de Campinas (Unicamp). June 17, 2005.
  8. ^ «Rio de Janeiro’s Beach Culture» Tayfun King, Fast Track, BBC World News (September 11, 2009)
  9. ^ «BBC SPORT, Olympics, Rio to stage 2016 Olympic Games». BBC News. October 2, 2009.
  10. ^ «Rio de Janeiro quer sediar somente a final da Copa 2014». Terra Networks.
  11. ^ «Latest Headlines: Pope will attend WYD in Rio in 2013, mayor claims». Catholic Culture. 2011-08-02.
  12. ^ Jorge Couto, 1995, «A Construção do Brasil», Lisbon: Cosmos.
  13. ^ «índios Rio». Bairrodocatete.com.br.
  14. ^ «History of Rio». Paralumun.com.
  15. ^ «Real Portuguese Family in Rio». folha.uol.com.br.
  16. ^ «A África civiliza». Multirio.rj.gov.br.
  17. ^ Boone, Christopher G. 1995. «Streetcars and Politics in Rio de Janeiro: Private Enterprise versus Municipal Government in Mass Transit Delivery, 1903–1920». Journal of Latin American Studies 27: 343–365.
  18. ^ «Drugs and violence in Rio: The bottom line». The Economist. October 22, 2009.
  19. ^ «Cariocas and Municipal Autonomy». Rumoaocap.kit.net.
  20. ^ «Carioca Dream and Autonomy». sirkis.com.br.
  21. ^ Where is Rio de Janeiro?. RioBrazilBlog.com
  22. ^ Rio de JaneiroHistory.com Articles, Video, Pictures and Facts
  23. ^ Rio de Janeiro Destination Guide. The Weather Channel.
  24. ^ Rio de Janeiro Weather Forecast & Climate - Weather In Rio de Janeiro, Brazil. brazilmycountry.com
  25. ^ «Rio de Janeiro Climate Guide». Weather To Travel

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць