Эрнэ́ста (Чэ) Ґева́ра (па-гішпанску: Ernesto Guevara (Che); 14 чэрвеня 1928, Расарыё, Арґентына — 9 кастрычніка 1967, Ля-Іґера, Балівія) — вядомы лацінаамэрыканскі марксісцкім рэвалюцыянэр, мэдык, партызанскі лідэр і паплечнік Фідэля Кастра, камандантэ Кубінскай рэвалюцыі.

Чэ Гевара
14 чэрвеня 1928(1928-06-14)[1][4][3][…]9 кастрычніка 1967(1967-10-09)[1][2][3][…] (39 гадоў)
Месца нараджэньня
Месца сьмерці
Магіла Чэ ў Санта-Кляры, Куба

Зьяўляючыся маладым студэнтам-мэдыкам, Ґевара падарожнічаў па Паўднёвай Амэрыцы і быў шлыбока уражаны беднасьцю, голадам і хваробамі, якія мелі месца на ягоным родным кантынэнце. Ягонае памкненьне дапамагчы зрынуць тое, што ён бачыў, прывялі арґентынца да высновы, што ў бяздольлі Лацінскае Амэрыкі вінная капіталістычная эксплюатацыі з боку ЗША. Гэта падштурхнула яго на ўдзел у сацыяльных рэформах у Ґватэмале за часам прэзыдэнта Хакоба Арбэнса Ґусмана, які аднак быў зрынуты праз вайсковы пераварот зарганізаваны Цэнтральнай разьведвальнай ўправай (ЦРУ) ЗША, што замацавала палітычную ідэалёґію Ґевары. Пазьней у Мэхіка Ґевара сустрэў Рауля і Фідэля Кастра і разам зь імі адплыў на Кубу з мэтай зьвяржэньня кубінскага дыктатара, падтрыманага ЗША, Фульхэнсіё Батыста. Ґевара неўзабаве стаў вядомым сярод паўстанцаў, быў узведзены ў камандаваньне і згуляў ключавую ролю ў пераможнай двухгадовай партызанскай кампаніі, якая скінула рэжым Батысты.

Ґевара быў плённым пісьменьнікам, склаўшы падручнік па партызанскай вайне, а таксама апублікаваўшы мэмуары пра сваё юнацкае кантынэнтальнае падарожжа на матацыклах. Ён захапляўся марксізмам-ленінізмам і лічыў, што недаразьвіцьцё і залежнасьць краінаў трэцяга сьвету ёсьць прамым вынікам імпэрыялізму, нэакаляніялізму і манапольнага капіталізму, адзіным сродкам абароны ад якіх ён бачыў у пралетарскім інтэрнацыяналізьме і сусьветнай рэвалюцыі. У 1966—1967 гадох вёў рэвалюцыйную барацьбу ў Балівіі супраць рэакцыйна-дыктатарскага рэжыму Рэнэ Бар’ентаса, якога падтрымлівалі ЗША. У краіне ўсё больш узмацняліся палітычныя разыходжаньні паміж асобнымі праўрадавымі групоўкамі. У гэтых умовах у жніўні 1967 году ўзьнік востры ўрадавы крызіс. Урад Бар’ентаса абараняў інтарэсы буржуазных слаёў, зьвязаных з паўночнаамэрыканскім імпэрыялізмам. Ён абапіраўся на падтрымку камандаваньня войска. У кастрычніку 1967 году пры актыўнай дапамозе ЦРУ урад разграміў атрад Ґевары. Сам Чэ, будучы паранены, трапіў у палон і 9 кастрычніка быў расстраляны. Загад на пакараньне быў выкананы, не зважаючы на жаданьне ўраду ЗША пераправіць Чэ Ґевару ў Панаму дзеля далейшых допытаў[6].

Ґевара застаецца адначасова шанаванай і ажыўленай гістарычнай постацьцю, які выклікае палярызавацыю ў грамадзтве. У выніку пакутніцкай сьмерці, паэтычных заклікаў да клясавай барацьбы і імкненьня да стварэньня сьвядомасьці новага чалавека, абумоўленага маральнымі, а не матэрыяльнымі стымуламі, Ґевара ператварыўся ў квінтэсэнцыйную ікону розных левых рухаў. Ягоныя крытыкі, аднак, адзначаюць, што ён забіваў палітычных апанэнтаў, ліквідаваў свабодную прэсу і зьмяшчаў гомасэксуалаў у лягеры прымусовай працы[7][8]. Часопіс «Time» назваў яго адным з 100 самых уплывовых людзей XX стагодзьдзя.

Знакаміты ва ўсім сьвеце манахромны партрэт Чэ Ґевары анфас створаны ірляндзкім мастаком Джымам Фіцпатрыкам з фатаґрафіі кубінца Альбэрта Корды, зробленай у 1960 годзе. На бярэце Чэ бачная зорачка Хасэ Марці, адметная прыкмета камандантэ, атрыманая ад Фідэля Кастра ў ліпені 1957 году разам з гэтым званьнем.

Чэ ў мастацтве

рэдагаваць

Soldadito boliviano/Салдацік балівійскі

Словы: Nicolas Guillen

…Te lo dio el señor Barrientos, soldadito boliviano

regalo de mister Johnson, para matar a tu hermano

para matar a tu hermano, soldadito de bolivia

para matar a tu hermano.

No sabes quien es el muerto soldadito boliviano?

el muerto es el Che Guevara, y era argentino y cubano

y era argentino y cubano, soldadito de bolivia

y era argentino y cubano…

пераклад:

Цябе прадае сеньор Бар’ентас, салдацік балівійскі

Аддае містару Джонсану дзеля забойства твайго брата

Дзеля забойства твайго брата, салдацік балівійскі

Дзеля забойства твайго брата

Не ведаеце, хто мёртвы салдацік балівійскі?

Мёртвы Чэ Гевара, а быў ён арґентынцам і кубінцам

Быў арґентынцам і кубінцам, салдацік Балівіі

Быў арґентынцам і кубінцам.

Спадчына

рэдагаваць

Жыцьцё і спадчына Ґевары застаюцца спрэчнымі. Супярэчнасьці ягонага характару ў розныя моманты жыцьця стварылі складаны характар ​​дваістасьці. Парадаксальнае становішча Ґевары яшчэ больш ускладняецца ягонымі дыямэтральна процілеглымі якасьцямі асобы. Сьвецкі гуманіст і спагадлівы практык мэдыцыны, які не саромеўся страляць сваіх ворагаў, вядомы міжнародны лідэр, які выступаў за гвалт з мэтай прасоўваньня ўтапічнай філязофіі калектыўнага дабра, ідэалістычны інтэлектуал, які любіў літаратуру, але адмовіўся дапускаць іншадумства, антыімперыялістычны настроены дзяяч. Ґевара быў вядомым марксісцкім паўстанцам, які быў гатовы радыкальнымі мэтадамі выбудоўваць новы сьвет на базісу попелу старога. Чэ Ґевара быў яскравым прадстаўніком антыкапіталізму.

Такім чынам, розныя вядомыя асобы ўсхвалялі Ґевару. Напрыклад, Нэльсан Мандэла назваў яго натхненьнем для кожнага чалавека, які любіць свабоду, а Жан-Поль Сартр назваў яго ня толькі інтэлектуалам, але і самым спраўджаным чалавекам нашага ўзросту. Іншыя, хто выказаў сваё захапленьне Ґеварам, уключаюць аўтараў Ґрэма Ґрына, які адзначыў, што Ґевара прадстаўляў ідэю галянтнасьці, рыцарства і прыгодаў[9], а таксама Сьюзан Зонтаґ, якая меркавала, што мэта Чэ была ня меншай чым прычынай існаваньня самога чалавецтва[10]. Філёзаф панафрыканскай супольнасьці Франц Фанон вызнаваў Ґевару як сусьветны сымбаль магчымасьцей аднаго чалавека, у той час як лідэр руху Чорнае сілы Стоклі Кармайкл сьцьвярджаў, што Чэ Ґевара памёр, а ягоныя ідэі працягваюць вітаць сярод чалавецтва[11].

Літаратура

рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  Чэ Геварасховішча мультымэдыйных матэрыялаў