23 кастрычніка
дата
← кастрычнік → | ||||||
Пн | Аў | Ср | Чц | Пт | Сб | Нд |
1 | ||||||
2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 |
9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 | 15 |
16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 | 22 |
23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 | 29 |
30 | 31 | |||||
2023 год Усе дні |
23 кастры́чніка — 296-ы дзень году (297-ы ў высакосным годзе) паводле Грыгарыянскага календару. Да канца году застаецца 69 дзён.
Падзеі Рэдагаваць
- 787 — скончыў сваю працу Другі Нікейскі сабор
- 1086 — у бітве пад Залякай арабы нанесьлі паразу гішпанскім войскам і такім чынам прыпынілі Рэканкісту
- 1501 — паміж Каралеўствам Польскім і Вялікім Княствам Літоўскім падпісаная Мельніцкая унія, якая не была зацьверджана соймам Вялікага Княства Літоўскага й так і не набыла моц
- 1842 — Фрыдрых Вільгельм IV каралеўскім указам ўвёў пікельхельм для большай часткі прускай пяхоты
- 1893 — Яўхім Карскі пасьпяхова абараніў сваю магістарскую дысэртацыю «Да гісторыі гукаў і форм беларускай гаворкі» у Кіеўскім унівэрсытэце. Гэта была першая ў гісторыі дысэртацыя, прысьвечаная беларускай мове
- 1924 — у Менску пачаўся аўтобусны рух
- 1941 — Сталінскія рэпрэсіі: у савецкім канцэнтрацыйным лягеры забілі Васіля Шашалевіча, беларускага драматурга
- 1942 — II Сусьветная вайна: у Эгіпце пачалася бітва паміж ангельскімі і нямецкімі войскамі пад Эль-Аламэйнам
- 1956 — у Вугоршчыне пачалося народнае паўстаньне супраць камуністычнай улады
- 1958 — савецкі расейскі пісьменьнік Барыс Пастэрнак атрымаў Нобэлеўскую прэмію за раман «Доктар Жывага», які стаў бэстсэлерам на Захадзе, але ня быў апублікаваны ў ягонай краіне
- 1992:
- 2001 — амэрыканскі вынаходнік Стыў Джобс прэзэнтаваў партатыўны мэдыя-прайгравальнік iPod
- 2005 — прэзыдэнтам Польшчы стаў Лех Качынскі
- 2008 — заснаванае грамадзкае аб’яднаньне «Рух „За Свабоду“»
Нараджэньні Рэдагаваць
- 1715 — Пётар ІІ, расейскі імпэратар
- 1816 — Арцём Вярыга-Дарэўскі, беларускі паэт, драматург, публіцыст і дасьледнік фальклёру, адзін з пачынальнікаў новай беларускай літаратуры
- 1896 — Раман Якабсон, лінгвіст і літаратуразнаўца
- 1909 — Міхась Зуй, вайсковы і палітычны дзяяч, прэзыдэнт Беларускай Цэнтральнай Рады
- 1919 — Міхаіл Хмялько, савецкі мастак
- 1920 — Джані Радары, італьянскі дзіцячы пісьменьнік і журналіст
- 1940 — Пэле, бразыльскі футбаліст
- 1941 — Ігар Сьмірноў, прэзыдэнт Прыднястроўскай Малдаўскай Рэспублікі
- 1964 — Антон Астаповіч, беларускі гісторык-этноляг і культуроляг
- 1975 — Ганна Севярынец, беларуская пісьменьніца, настаўніца і літаратуразнаўца
- 1984 — Ізабэль Гулар, бразыльская супэрмадэлька, адна з прадстаўнічак анёлаў Victoria's Secret
Сьмерці Рэдагаваць
- 1941 — Васіль Шашалевіч, беларускі драматург і паэт; малодшы брат празаіка Андрэя Мрыя
- 1946 — Эрнэст Сэтан-Томпсан, канадзкі пісьменьнік, аўтар твораў пра жывёлаў
- 1981 — Якуб Міско, беларускі пісьменьнік і журналіст
- 2015 — Раман Лубкіўскі, украінскі пісьменьнік, амбасадар
Вонкавыя спасылкі Рэдагаваць
23 кастрычніка — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў