Усходні экспрэс (па-француску: Orient-Express) — пасажырскі цягнік клясы «люкс» прыватнай кампаніі Orient-Express Hotels, курсуе паміж Парыжам і Стамбулам з 1883 году.

Усходні экспрэс у 1883-1914 гг.
Афіша, якая рэклямавала Ўсходні экспрэс

Ідэя «Усходняга экспрэсу» належыць бэльгійцу Жоржу Нагельмакерсу. У 1889 годзе цягнік пераадольваў шлях ад Парыжу да Стамбулу, які перавышае 3000 км, за 67 гадзін. Пазьней «Усходнім экспрэсам» сталі зваць эўрапейскія цягнікі-люкс, адно-двухмесныя купэ якіх аздоблены ў стылі югендштыль. У кожным купэ ёсьць ракавіна з гарачай і халоднай вадой. Папулярнасьцю карысталіся маршруты ЛёнданВэнэцыя, ПарыжВена і нават МаскваПэкін. У розны час ва «Усходнім экспрэсе» падарожнічалі Франц-Ёзэф I, Лізавета II, Шарль дэ Голь, Агата Крысьці і іншыя асобы.

Цягнік апісаны ў творах Агаты Крысьці.