Акіхіта (па-японску: 上皇明仁; нар. 23 сьнежня 1933, Токіё) — 125-ы імпэратар Японіі ў 1989—2019 гадах. Дэвіз праўленьня — Хэйсэй («Усталяваньне міру»). 30 красавіка 2019 году дабраахвотна пакінуў трон і пайшоў на спачынак, перадаўшы трон свайму старэйшаму сыну, спадчыннаму прынцу Нарухіта. Стаў першым імпэратарам за апошнія 200 гадоў (пасьля імпэратара Какаку), які адрокся ад трону.

Акіхіта
Emperor Akihito of Japan.jpg
імпэратар Японіі[1] і ганаровы імпэратар
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 23 сьнежня 1933(1933-12-23)[2][3][4] (87 гадоў)
Такійскі Імпэратарскія палац, Кадзімаці
Сужэнец: Міціхо
Дзеці: Нарухіта, Акісіна і Саяка Курода
Бацька: Хірахіта
Маці: Кадзюн
Адукацыя: Унівэрсытэт Гакусюін[5]

ЖыцьцяпісРэдагаваць

Акіхіта, прынц Цугуномія, нарадзіўся 23 сьнежня 1933 г. у 06.39 (JST) у Токіё. Акіхіта — старэйшы сын і пятае дзіця Імпэратара Сёва (Хірахіта) і імпэратрыцы Нагака. Вучыўся ў школе пэраў Гакусюін з 1940 па 1952 г. Акрамя традыцыйнага японскага настаўніка імпэратарскай сям’і С. Каідзумі ў прынца была таксама амэрыканская выхавальніца — Элізабэт Грэй Вінінг, вядомы аўтар дзіцячых кніг, якая дапамагала прынцу ў вывучэньні ангельскай мовы і заходняй культуры.

Імпэратар Акіхіта заняў трон пасьля сьмерці свайго бацькі, імпэратара Хірахіта, у 1989 годзе.

АдрачэньнеРэдагаваць

Рашэньне добраахвотна адрачыся ад трону ён прыняў летам 2016 года, абгрунтаваўшы яго сталым узростам і праблемамі са здароўем. Японскі парлямэнт 9 чэрвеня 2017 прыняў адмысловы закон, які дазволіў Акіхіта адрачыся ад улады без зьмены агульнага парадку атрыманьня трону ў краіне — імпэратара вызваляюць ад паўнамоцтваў толькі ў выпадку сьмерці.

У 2018 годзе Акіхіта выказаў глыбокае раскаяньне з нагоды дзеяньняў сваёй краіны ў часы Другой сусьветнай вайны.

Афіцыйнае адрачэньне ад трону адбылося 30 красавіка 2019 году. Імпэратар, апрануты ў шырокае залаціста-карычневае адзеньне і высокі чорны галаўны ўбор, «паведаміў» пра адрачэньне сваім продкам і багам у некалькіх «сьвяцілішчах» палаца. Асноўная афіцыйная цырымонія адбылася а 17-й гадзіне паводле мясцовага часу (11.00 паводле менскага) у залі імпэратарскага палаца Мацу-Но-Ма («Пакой хвоі»). Рытуал праводзіўся ў прысутнасьці імпэратарскіх рэгалій — старажытнага мяча і каштоўнага каменю — якія лічацца найважнейшым доказам легітымнасьці імпэратара[6].

Напрыканцы цырымоніі манарх зьвернўся з пасланьнем да нацыі, пасьля чаго імпэратар і ягоная жонка Міціко былі вызваленыя ад сваіх абавязкаў, хоць фармальна Акіхіта заставаўся імпэратарам да поўначы.

На наступны дзень, 1 траўня, прайшоў рытуал па ўзыходу на трон яго старэйшага сына Нарухіта.

КрыніцыРэдагаваць