21 кастрычніка
дата
← кастрычнік → | ||||||
Пн | Аў | Ср | Чц | Пт | Сб | Нд |
1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | |
7 | 8 | 9 | 10 | 11 | 12 | 13 |
14 | 15 | 16 | 17 | 18 | 19 | 20 |
21 | 22 | 23 | 24 | 25 | 26 | 27 |
28 | 29 | 30 | 31 | |||
2024 год Усе дні |
21 кастры́чніка — 295-ы дзень году (294-ы ў невысакосным годзе) паводле Грыгарыянскага календару. Да канца году застаецца 72 дні.
Падзеі
рэдагаваць- 1923 — у Вільні пачала выдавацца беларуская газэта «Воля народу»
- 1992 — Вярхоўны Савет Беларусі на закрытым паседжаньні ратыфікаваў Пагадненьне аб скарачэньні звычайных узброеных сілаў у Эўропе
- 1999 — заснаванае прадпрыемства «Сэрвалюкс», што стала найбольшым вытворцам мяса птушкі ў Беларусі
Нараджэньні
рэдагаваць- 1772 — Сэм′юэл Тэйлар Колрыдж, ангельскі паэт-рамантык, крытык і філёзаф, выбітны прадстаўнік «азёрнай школы»
- 1833 — Альфрэд Нобэль, швэдзкі хімік, інжынэр, вынаходнік дынаміту, фундатар Нобэлеўскай прэміі
- 1841 — Сільвестар Балтрамайціс, летувіскі бібліёграф і этнограф
- 1876 — Сяргей Скандракоў, беларускі навуковец-аграном, журналіст, краязнавец
- 1878 — Уладзімер Пічэта, беларускі гісторык, першы рэктар БДУ
- 1904 — Патрык Каванах, ірляндзкі паэт
- 1914 — Казімер Сьвёнтак, кардынал, арцыбіскуп, мітрапаліт Менска-Магілёўскі
- 1921 — Іван Муравейка, беларускі паэт
- 1950 — Генадзь Анішчанка, расейскі дзяржаўны дзяяч, галоўны дзяржаўны санітарны доктар Расеі, кіраўнік Расспажыўнагляду
- 1951 — Зьміцер Гаеў, начальнік ДУП «Маскоўскі мэтрапалітэн»
- 1958 — Максім Клімковіч, беларускі пісьменьнік, драматург
- 1975 — Энрыке Іларыю, партугальскі брамнік, брамнік клюбу Ангельскай Прэм’ер-Лігі «Чэлсі»
- 1985 — Ігар Стасевіч, беларускі футбаліст, паўабаронца «ФК БАТЭ»
- 1987 — Ганна Ташпулатава, беларуская лёгкаатлетка, чэмпіёнка краіны
Сьмерці
рэдагаваць- 1878 — Восіп Кавалеўскі, філёляг, манголазнаўца
- 1984 — Франсуа Труфо, вядомы францускі рэжысэр, кінаактор, сцэнарыст, адзін з заснавальнікаў францускай новай хвалі
Сьвяты
рэдагаваць21 кастрычніка — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў