2 кастрычніка
дата
← кастрычнік → | ||||||
Пн | Аў | Ср | Чц | Пт | Сб | Нд |
1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | |
7 | 8 | 9 | 10 | 11 | 12 | 13 |
14 | 15 | 16 | 17 | 18 | 19 | 20 |
21 | 22 | 23 | 24 | 25 | 26 | 27 |
28 | 29 | 30 | 31 | |||
2024 год Усе дні |
2 кастры́чніка — 276-ы дзень году (275-ы ў невысакосным годзе) паводле Грыгарыянскага календару. Да канца году застаецца 91 дзень.
Падзеі
рэдагаваць- 1523 — у кракаўскай друкарні на лацінскай мове выйшаў зборнік Міколы Гусоўскага «Песьня пра зубра», які складаўся з прысьвячэньня каралеве Боне Сфорцы, уласна паэмы і 11 вершаў
- 1899 — адчыненая пэдагагічная школа ў Пружанах
- 1930 — у Гародні быў надрукаваны першы нумар часопісу «Беларуская думка»
Нараджэньні
рэдагаваць- 1264 — Клімент V, 195-ы рымскі папа, які перанёс рэзыдэнцыю Рымскай каталіцкай царквы ў Авіньён
- 1452 — Рычард III, кароль Англіі
- 1636 — Адрыян (Патрыярх Маскоўскі)
- 1851 — Фэрдынанд Фош, францускі вайсковы дзяяч, маршал Францыі
- 1852 — Ўільям Рамзай, шатляндзкі хімік, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі
- 1869 — Махатма Гандзі, адзін з кіраўнікоў ды ідэоляг нацыянальна-вызваленчага руху Індыі, стваральнік філязофіі сацьяграха
- 1896 — Сьцяпан Шыманскі, беларускі палітычны і культурны дзяяч
- 1904 — Грэм Грын, ангельскі пісьменьнік, драматург і літаратурны крытык
- 1909 — Маргіта Фігулява, славацкая літаратарка і перакладніца
- 1918 — Рыгор Кручок, беларускі навуковец у галіне мэдыцыны
- 1934 — Тамара Чарняўская, беларускі гісторык архітэктуры
- 1945 — Тамара Габрусь, беларускі гісторык архітэктуры, мастацтвазнавец
- 1961 — Сяргей Шупа, беларускі перакладчык і журналіст
- 1964 — Энвер Барыеў, беларускі дзяржаўны дзяяч, міністар па надзвычайных сытуацыях Рэспублікі Беларусь
- 1965 — Зьміцер Сідаровіч, беларускі дудар, былы лідэр гурту «Камэлот»
Сьмерці
рэдагаваць- 1264 — Урбан IV, 182-і рымскі папа
- 1924 — Аляксей Сапуноў, беларускі гісторык, краязнавец
- 1946 — Ігнацы Масьціцкі, польскі палітых, апошні прэзыдэнт міжваеннай Польшчы
- 1952 — Уладзімер Агіевіч, беларускі літаратурны крытык
- 1968 — Аляксей Глебаў, беларускі скульптар
- 1975 — Тамаш Падзява, беларускі каталіцкі сьвятар, марыянін, доктар філязофіі і ліцэнцыят багаслоўя
- 2009 — Марэк Эдэльман, польскі палітычны і грамадзкі дзеяч жыдоўскага паходжаньня, кіраўнік паўстаньня ў Варшаўскім гета
- 2018:
- Раман Карцаў, савецкі і расейскі актор эстрады, тэатру і кіно.
- Джамаль Хашогі, журналіст, аглядальнік і пісьменьнік з Саудаўскай Арабіі
Сьвяты
рэдагаваць- Беларусь — Дзень прадпрымальніка, неафіцыйнае сьвята індывідуальных прадпрымальнікаў[1]
- Гвінэя — дзень незалежнасьці (ад Францыі, 1958)
- Індыя — дзень нараджэньня Махатмы Гандзі, 1869
- Міжнародны дзень супраць гвалту ў гонар нараджэньня Махатмы Гандзі