Саладын
Салах ад-Дын Юсуф ібн Аюб (па-арабску: صلاح الدين يوسف ابن ايوب, ІРА: [sˁalа:ħ ud̪:і:n ju:suf ibn aj:u:b]; курд.: سهلاحهدین ئهیوبی, Selah’edînê Eyubî; 1138, Тыкрыт, сучасны Ірак — 4 сакавіка 1193, Дамаск, сучасная Сырыя) — султан Сырыі і Эгіпту, правадыр мусульманскага супраціву Трэцяму крыжоваму паходу ў Леванце, заснавальнік дынастыі Аюбідаў, якая ў пэрыяд свайго росквіту правіла, апроч Сырыі і Эгіпту, Іракам, Хіджазам і Емэнам.
Саладын صلاح الدين يوسف بن أيوب | |
Султан Эгіпта й Сырыі | |
---|---|
Султан Эгіпту | |
Папярэднік | аль-Адыд |
Наступнік | аль-Азіз Імад ад-Дын |
Асабістыя зьвесткі | |
Імя пры нараджэньні | па-арабску: يُوسُف بن نجم الدين أيُّوب |
Нарадзіўся | каля 1137, Тыкрыт, Ірак |
Памёр | 4 сакавіка 1193, Дамаск, Сырія |
Пахаваны | Мячэт Амэядаў, Дамаск, Сырія |
Дынастыя | Аюбіды |
Сужэнец | Ісмат ад-дзін Хатун[d] |
Бацька | Наім ад-Дын Аюб |
Пад ягоным лідэрствам войскі разграмілі крыжакоў у бітве пры Гітыне, вярнуўшы такім чынам пад свой кантроль Палістыну якая за 88 гадоў да гэтага была захоплена крыжакамі ў Фатымідаў. Нягледзячы на тое, што крыжацкае Ерусалімскае каралеўства працягвала існаваць, гэтая бітва сталася паваротнай кропкай у канфлікце. Такім чынам, Саладын зьяўляецца бачным дзеячам культуры курдзкай, арабскай і мусульманскай культураў. Саладын быў строгім прыхільнікам ісламу суніцкага толку[6]. Ягоныя рыцарскія паводзіны былі адзначаны хрысьціянскімі летапісцамі, асабліва ягоныя паводзіны праявіліся пры аблозе Керака й, нягледзячы на варожасьць крыжакоў, ён заваяваў павагу шматлікіх зь іх, уключаючы Рычарда Ільвінае Сэрца, стаўшы знакамітым прыкладам рыцарства[7].
Папярэднік аль-Адыд |
Султан Эгіпту 1171—1193 |
Наступнік аль-Азыз Утман |
Папярэднік ас-Саліх Ісмаіл аль-Малік |
Эмір Сырыі 1174—1186 |
Наступнік аль-Афдаль ібн Салах аль-Дын |
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б Saladin // Nationalencyklopedin (шв.) — 1999.
- ^ а б http://www.theguardian.com/world/2003/mar/20/iraq.rorymccarthy
- ^ а б http://www.britannica.com/EBchecked/topic/595715/Tikrit
- ^ а б Walker P. E. Saladin // Encyclopædia Britannica (анг.)
- ^ а б Deutsche Nationalbibliothek Record #118604988 // Gemeinsame Normdatei (ням.) — 2012—2016.
- ^ Moors' Islamic Cultural Home souvenir III, 1970–1976 Islamic Cultural Home, 1978, p. 7.
- ^ «Saladin, Richard the Lionheart and the legacy of the Crusades». channel4.com
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьСаладын — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў