Хімічныя валокны

штучна вырабленыя валокны, найчасьцей палімэрныя

Хімі́чныя вало́кны — тэкстыльныя валокны, якія атрымліваюцца з прыродных і сынтэтычных арганічных палімераў, а таксама неарганічных злучэньняў.

Гісторыя рэдагаваць

Упершыню думка пра тое, што чалавекам можа быць створаны працэс, падобны працэсу атрыманьня натуральнага шоўку, пры якім у арганізьмегусеніцы шаўкапрада выпрацоўваецца глейкая вадкасьць, дубянее на паветры са зьяўленьнем тонкай трывалай ніткі, была выказана францускім навукоўцам Р. Рэамюрам яшчэ ў 1734 годзе. Вытворчасьць першага ў сьвеце хімічнага (штучнага) валакна было арганізавана ў Францыі ў горадзе Бэзансоне ў 1890 годзе й заснавана на перапрацоўцы раствора этэру цэлюлозы (нітрату цэлюлозы), які ўжываецца ў прамысловасьці пры атрыманьні бяздымнага пораху й некаторых відаў пластмас.Асноўныя этапы ў разьвіцьці хімічных валокнаў

Асноўныя этапы ў разьвіцьці хімічных валокнаў рэдагаваць

  • На першым этапе — з канца XІX стагодзьдзя да 1940—1950-х гадоў -— распрацоўваліся і ўдасканальваліся працэсы атрыманьня штучных валокнаў на аснове прыродных палімераў зь іх раствораў мокрым мэтадам фармаваньня.Разьвівалася вытворчасьць віскозных валокнаў. Нейкае разьвіцьцё атрымалі працэсы сухога фармаваньня ацетатных валокнаў. Аднак дамінуючую ролю ў вырабе тэкстыльных вырабаў займалі прыродныя валакна, хімічныя разглядаюцца толькі як дадатак да прыродных валокнах. Вырабы з хімічных валокнаў вырабляліся ў вельмі невялікіх колькасьцях.
  • На другім этапе — 1940-е—1970-я гады — разьвіваліся працэсы сынтэзу валокнаўтвараючых манамераў, палімераў і тэхналёгіі атрыманьня валокнаў з расплаваў сынтэтычных палімераў. Адначасова захоўвалася й удасканальвалася вытворчасьць валокнаў мокрым мэтадам фармаваньня. Вытворчасьць хімічных валокнаў разьвівалася ў прамыслова разьвітых краінах. У гэты пэрыяд створаны асноўныя віды хімічных валокнаў, якія можна назваць «традыцыйнымі» альбо«клясычнымі». Хімічныя валокны разглядаліся як дапаўняючыя й толькі часткова замяняючыя прыродныя валокны. Пачыналі разьвіваццапрацэсы мадыфікаваньня валокнаў.

Літаратура рэдагаваць

  1. Перепелкин К. Е. Химические волокна: развитие производства, методы получения, свойства, перспективы — СПб: Издание СПГУТД, 2008. — 354 стр.
  2. Роговин 3.А. Основы химии и технологии химических волокон, 4 изд., т. 1-2, М., 1974.
  3. Папков С. П. Теоретические основы производства химических волокон. М.: Химия, 1990. 390 с.
  4. Юркевич В. В., Пакшвер А. Б. Технология производств химических волокон. М.: Химия, 1987. 304 с.
  5. Зазулина З. А., Дружинина Т. В., Конкин А. А. Основы технологии химических волокон. М.: Химия, 1985. 343 с.
  6. Бузов Б. А., Модестова Т. А., Алыменкова Н. Д. Материаловедение швейного производства: Учеб. для вузов, - 4-е изд., перераб и доп., - М., Легпромбытиздат, 1986—424.
  7. К. Е. Перепёлкин. Современные химические волокна и перспективы их применения в текстильной промышленности. Рос. хим. ж. (Ж. Рос. хим. об-ва им. Д. И. Менделеева), 2002, т. XLVI, № 1, с. 31-48.