Артур Конан Дойл
Сэр А́ртур Ігна́тыюс Ко́нан Дойл (22 траўня 1859, Эдынбург — 7 ліпеня 1930, Кроўбара) — брытанскі пісьменьнік, атрымаў найбольшую вядомасьць дзякуючы сваім дэтэктыўным гісторыям пра Шэрлака Голмза і Доктара Ўотсана, якія сталі прарывам у галіне дэтэктыўнага жанру. Акрамя гэтага існуюць яго працы, якія адносяцца да навуковай фантастыкі, гістарычных навэлаў, п’есаў, раманаў, паэзіі і г. д.
Артур Конан Дойл | |
Arthur Conan Doyle | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Імя пры нараджэньні | Arthur Ignatius Conan Doyle |
Нарадзіўся | 22 траўня 1859 Эдынбург, Шатляндыя |
Памёр | 7 ліпеня 1930 (71 год) Кроўбара, Усходні Сасэкс |
Пахаваны | |
Бацькі | Чарлз Элтэмант Дойл[d][1] Mary Foley[d][1] |
Сужэнец | Луіза Гоўкінс[d][1] і Джын Элізабэт Лэкі[d][1] |
Дзеці | Mary Louise Conan Doyle[d], Alleyne Kingsley Conan Doyle[d], Denis Conan Doyle[d][3][1], Адрыян Конан Дойл[d][3][1] і Джын Конан Дойл[d][3][1] |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | пісьменьнік, паэт, доктар |
Гады творчасьці | 1877—1930 |
Кірунак | апавяданьні |
Жанр | дэтэктыў, гістарычная навэла |
Мова | ангельская мова[4][5] |
Дэбют | «A Study in Scarlet» |
Значныя творы | «Гісторыі пра Шэрлака Голмза», «Страчаны сьвет» |
Узнагароды | |
Подпіс | |
https://conandoyleestate.com |
Біяграфія
рэдагавацьРаньнія гады
рэдагавацьАртур Конан Дойл нарадзіўся 22 траўня 1859 году ў Эдынбургу (Шатляндыя) у ірляндзкай сям’і Чарлза Алтамонта Дойла і Мэры Фолі, якія ажаніліся ў 1855 годзе. Артур быў ахрышчаны ў баптысцкай царкве Сьв. Марыі ў Эдынбургу.
Конана адправілі ў езуіцкую пачатковую школу Ходэр Плэйс у Стоніхэрсьце калі яму споўнілася дзевяць гадоў. Пасьля школы ён паступіў у Стоніхэрцкі каледж у 1875 годзе, у якім ён зьмяніў свае рэлігійныя перакананьні і стаў агностыкам.
З 1876 да 1881 году Конан Дойл вывучаў мэдыцыну ў Эдынбурскім унівэрсытэце, але некаторы час спыняў вывучэньне і працаваў у Астане (цяпер раён Бірмінггэму) і Шэфілдзе[6]. Пад час навучаньня ў ўнівэрсытэце ён пачаў пісаць кароткія гісторыі якія былі апублікаваны ў газэце «Chambers’s Edinburgh Journal». Перад сканчэньнем ўнівэрсытэту Конан Дойл зьдзейсьніў падарожжа ў Заходнюю Афрыку ў якасьці карабельнага доктара. Дыплём доктара Конана Дойл атрымаў у 1885 годзе[7].
Праца і паходжаньне Шэрлака Голмза
рэдагавацьУ 1882 годзе Конан Дойл, разам са сваім аднакурсьнікам Джорджам Бадам, плянаваў адкрыць уласную мэдыцынскую практыку ў Плімуце, але ўзаемаадносіны партнэраў ня склаліся і Конан Дойл вырашыў распачаць асобную практыку. Прыбыўшы ў Плімут у чэрвені 1882 году з 10£, ён адкрыў справу на вуліцы Буш Вілас[8]. Справы пайшлі ня вельмі ўдала, і, чакаючы пацыентаў, Конан Дойл пачаў пісаць апавяданьні. Яго першай значнай справай стала «A Study in Scarlet», якая зьявілася ў журнале «Beeton’s Christmas Annual» за 1887 год у якой упершыню зьявіўся Шэрлак Голмз, які вельмі нагадваў прафэсара Джозэфа Бэла, які вучыў Конана Дойла ва ўнівэрсытэце, да якога Конан Дойл пісаў «На самой справе, я ўдзячны Вам за Шэрлака Голмза… Засяроджваючыся на дэдукцыі, вывадах і назіраньнях, якія Вы заўсёды патрабавалі ад нас, я паспрабаваў стварыць чалавека»[9]. Наступныя кароткія апавяданьні пра Шэрлака Голмза былі апублікаваны ў ангельскім журнале «Strand Magazine». Цікава, што нават Робэрт Люіс Стывэнсан, які знаходзіўся далёка на Самоа, адзначыў значнае падабенства паміж Джозэфам Бэлам і Шэрлакам Голмзам: «Я хацеў бы павіншаваць Вас з вельмі ўдалымі і вельмі цікавымі прыгодамі Шэрлака Голмза. … ці можа гэта быць мой стары сябра Джо Бэл?»[10]. Акрамя гэтага шматлікія іншыя пэрсанажы мелі падабенства з сапраўднымі людзьмі.
Пад час жыцьця ў прыгарадзе Плімуту, Конан Дойл граў у аматарскай футбольнай камандзе «Portsmouth Association Football Club» як галкіпэр, пад псэўданімам А. С. Сміт. Акрамя гэтага ён граў у крыкет паміж 1899 і 1907 годам і нават прыняў удзел у 10 турнірах першай клясы.
Напалеонаўскім войнам, ад Трафальгара да Ватэрлёо, Конан Дойл прысьвяціў «Подзьвігі» і «Прыгоды» брыгадзіра Жэрара. Нараджэньне гэтага пэрсанажа адносіцца да 1892 году, калі Джордж Мэрэдыт уручыў Конану Дойлу трохтомныя «Мэмуары» Марбо: апошні і стаў прататыпам Жэрара.
Шлюб і сям’я
рэдагавацьУ 1885 годзе Артур Конан Дойл ажаніўся зь Люізай Хокінс, якая захварэла на сухоты і памерла 4 чэрвеня 1906 году[11]. У 1907 годзе ён ажаніўся з Джэн Элізабэт Лэкі, зь якой ён упершыню сустрэўся і закахаўся ў 1897 годзе, але зь якой падтрымліваў плятанічныя адносіны пакуль была жывая яго першая жонка. Джэн памерла ў Лёндане 27 чэрвеня 1940 году. У Конана Дойла нарадзілася пяцёра дзяцей, двое ад першага шлюбу і трое ад другога.
Сьмерць Шэрлака Голмза
рэдагавацьУ 1890 годзе Конан Дойл вывучаў афтальмалёгію ў Вене, ён пераехаў у Лёндан у 1891 годзе і распачаў афтальмалягічную практыку. Ён напісаў у сваёй аўтабіяграфіі, што праз парог не пераступіў ні адзін пацыент. Аднак гэта дала яму дадатковы час для літаратурнай творчасьці і ў лістападзе 1891 году ён напісаў сваёй маці «Я мяркую забіць Голмза… Ён забірае мае мысьлі ад больш важных рэчаў.» На што яго маці адказала «Ты можаш зрабіць усё што лічыш патрэбным, але чытачам гэта не спадабаецца». У сьнежні 1893 году ён ўсё ж ажыцьцявіў сваю задумку, каб заставіць болей часу для больш «важнай» справы — яго гістарычных навэлаў.
Голмз і Марыярці разам загінулі ўпаўшы ў Райчэнбаскі вадаспад у апавяданьні «Апошняя праблема». Аднак пратэст супольнасьці вымусіў вярнуць Голмза і Конан Дойл вярнуў яго ў наступным апавяданьні «Прыгоды ў пустым доме», у якім ён напісаў, што ў вадаспад упаў толькі Марыярці, а Голмз, які меў іншых небясьпечных ворагаў, асабліва палкоўніка Сэбастыяна Морана, быў вымушаны інсцэнізаваць сваю сьмерць. Голмс яшчэ зьяўляўся ў 56 кароткіх апавяданьнях і чатырох навэлах Конана Дойла.
Палітычная кар’ера
рэдагавацьПасьля Другой англа-бурскай вайны ў Паўднёвай Афрыцы і сусьветнага асуджэньня Вялікабрытаніі, Конан Дойл напісаў кароткі памфлет з назвай «The War in South Africa: Its Cause and Conduct», у якім абасноўвалася роля Брытаніі ў вайне і які перакладаўся на іншыя мовы. Конан Дойл лічыў, што дзякуючы гэтаму памфлету яму было даравана рыцарскае званьне ў 1902 годзе. У 1900 годзе ён напісаў вялікую кнігу «Вялікая бурская вайна». У пачатку ХХ стагодзьдзя, сэр Артур двойчы выбіраўся ў парлямэнт ад лібэралаў юніяністаў.
Конан Дойл прыняў удзел у кампаніі па рэфармаваньні Свабоднай Дзяржавы Конга, якую вёў журналіст Е. Д. Морэл і дыплямат Роджар Кэйсмэнт. У 1909 годзе ён напісаў вялікі памфлет «Злачынства Конга», у якім былі апісаны жахі, якія адбываліся ў гэтай краіне. Пазнаёміўшыся бліжэй з Морэлам і Кэйсмэнтам, Конан Дойл сьпісаў зь іх пэрсанажы для навэлы «Страчаны Сьвет» (1912 год).
Конан Дойл пасварыўся з Морэлам, які ўзначаліў пацыфічны рух пад час Першай сусьветнай вайны.
Сьмерць
рэдагавацьКонан Дойл памёр ад сардэчнага прыступу ў сваім доме ў Кроўбара ва Ўсходнім Сасэксе 7 ліпеня 1930 году ва ўзросьце 71 год. Яго апошнімі словамі да жонкі былі: «Ты прыгожая»[12].
Беларускія пераклады
рэдагаваць- Глыбіня Маракота: [раман] / Конан-Дойль — Менск [Мінск] : Беларускае дзяржаўнае выдавецтва, 1928 (пераклад Кастуся Гарабурды).
- Знак чатырох: аповесці / Перакл. з англ. Кацярына Маціеўская і Ганна Янкута. — Мн.: Выдавец А. М. Янушкевіч, 2017.
- Эцюд у пунсовым. Аповесць / Пераклала Кацярына Маціеўская
- Знак чатырох. Аповесць / Пераклала Ганна Янкута
- Нататкі пра Шэрлака Холмса: апавяданні / Артур Конан Дойл. — Мінск: Кнігазбор, 2015. — 303, [3] с. — ISBN 978-985-7119-99-8
- Срэбны Месяц / Пераклала Алена Казлова
- Кардонная скрынка / Пераклала Кацярына Маціеўская
- Жоўты твар / Пераклала Алена Пятровіч
- Біржавы клерк / Пераклала Марыя Мартысевіч
- «Глорыя Скот» / Пераклала А. Казлова
- Рытуал Масгрэйваў (The Adventure of the Musgrave Ritual). Апавяданьне / Пераклала Ганна Янкута
- Райгецкія сквайры / Пераклала К. Маціеўская
- Скурчаны чалавек / Пераклала М. Мартысевіч
- Пастаянны пацыент / Пераклаў Сяржук Мядзьведзеў
- Грэк-перакладчык / Пераклала М. Мартысевіч
- Марская дамова / Пераклала М. Мартысевіч
- Апошняя справа Холмса / Пераклала Г. Янкута
- Прыгоды Шэрлака Холмса: апавяданні / Артур Конан Дойл. — Мінск: Кнігазбор, 2014. — 344 с.
- Скандал у Багеміі / Перакл. Г. Янкута
- Саюз рудых / Перакл. А. Казлова
- Высвятленне асобы / Перакл. К. Маціеўская
- Таямніца Боскамскай даліны / Перакл. Г. Янкута
- Пяць апельсінавых зярнятак / Перакл. Г. Янкута
- Чалавек з выкручанай губой. Перакл. А. Казлова
- Стракатая стужка / Перакл. Г. Янкута
- Палец інжынера / Перакл. Аляксей Арцёмаў і Ганна Янкута
- Высакародны кавалер / Перакл. А. Пятровіч
- Берылавая дыядэма / Перакл. Г. Янкута
- Лясныя Букі / Перакл. Г. Янкута
- Апошняя справа Холмса / Перакл. Г. Янкута // Дзеяслоў № 5 (60), 2012.
- Зборнік містычнага апавядання / Укладанне Г. Янкуты. — Мінск : Кнігазбор, 2013. — 444 с. — ISBN 978-985-7057-99-3
- Вусьцішны пакой (The Nightmare Room). Апавяданьне / Перакл. А. Пятровіч
- Гісторыя лэдзі Сэнакс (The Case of Lady Sannox). Апавяданьне / Перакл. А. Пятровіч
- Пярсьцёнак Тота (The Ring of Thoth). Апавяданьне
- ПрайдзіСвет: часопіс перакладной літаратуры [Электронны рэсурс] — Рэжым доступу http://prajdzisvet.org/
- Лакаваная скрынка (The Japanned Box). Апавяданьне
- Вампір у Сасэксе (The Adventure of the Sussex Vampire). Апавяданьне
- Як брыгадзір Жарар трапіў у Менск / Перакл. Алесь Кудраўцаў; Радыёпастаноўка Засада ў горадзе Менску паводле гэтага ж твору зроблена У. Мехавым у 1970-я
- Шэсць Напалеонаў / Аўдыёкніга, 1993
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б в г д е ё ж з Oxford Dictionary of National Biography (анг.) / C. Matthew — Oxford: OUP, 2004.
- ^ а б Conan Doyle reburial (анг.) — Cardiff: Reach plc, 1955. — Iss. 26804. — P. 1. — ISSN 0307-5214
- ^ а б в Lundy D. R. The Peerage (анг.)
- ^ Нацыянальная служба Чэскай рэспублікі
- ^ Doyle, Arthur Conan, 1859-1930 // CONOR.SI
- ^ SGMT — Sir Arthur Conan Doyle: Author of the Sherlock Holmes detective novels
- ^ Available at the Эдынбургскі Дасьледчы архіў
- ^ Stashower, Daniel (2000). Teller of Tales: The Life of Arthur Conan Doyle. Penguin Books. pp. 55, 58-59. ISBN 0-8050-5074-4
- ^ Independent, 7 жніўня 2006
- ^ Ліст ад Р. Л. Стывэнсана Конану Дойлу 5 красавіка 1893 года Лісты Стывэнсана. Частка 2/Падзел XII
- ^ Leeman, Sue, «Sherlock Holmes fans hope to save Conan Doyle’s house from developers», Associated Press, 28 ліпеня 2006.
- ^ Stashower, Daniel (2000). Teller of Tales: The Life of Arthur Conan Doyle. Penguin Books. p. 439. ISBN 0-8050-5074-4
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- «Гісторыя лэдзі Сэнакс» на prajdzisvet.org(недаступная спасылка)
- «Вусцішны пакой» на prajdzisvet.org