Опэра (па-італьянску: opera — «справа, праца, работа», ад лац. opera — «праца, выраб, твор») — жанр тэатральных прадстаўленьняў, у якім тэкст (які называецца лібрэта) спалучаеца з музыкай (сьпевы і акампанэмэнт) і сцэнічным дзеяньнем з выкарыстаньнем касьцюмаў і дэкарацыяў. Прадстаўленьні звычайна даюцца ў опэрным тэатры з удзелам аркестру ці меншага музычнага ансамбля.

Гісторыя

рэдагаваць

Опэра ўзьнікла ў канцы XVI стагодзьдзя ў Італіі, як спроба групы навукоўцаў-гуманістаў, літаратараў і музыкантаў адрадзіць старажытнагрэцкую трагедыю ў выглядзе dramma per musica, рэалізаванай у творчасьці К. Мантэвэрдзі («Арфэй», «Арыядна» і іншыя) у пачатку 17 стагодзьдзя. У 18 стагодзьдзі опэра набыла прыкметы клясыцызму, а кампазытары нэапалітанскай опэрнай школы (Алесандра Скарлаці) пачалі опэру-сэрыю. У Францыі ўзьнікла лірычная трагедыя (Ж.-Б. Люлі, Ж.-Ф. Рама). У Ангельшчыне опэры ствараў Генры Пёрсэл, у Нямеччыне — Р. Кайзэр. У Гішпаніі фармаваўся жанр народнай опэры — сарсуэлы.

Імкненьне наблізіць опэру да ідэяў асьветнікаў стала асновай опэрнай рэформы Х.-В. Глюка, прывяло да фармаваньня камічнай опэры, баляднай опэры (Ангельшчына), опэры-буф (Італія), опэры-комік (Францыя), зінгшпілю і інш. Вяршыняй разьвіцьця опэры ў XVIII стагодзьдзі стала творчасьць Вольфганга Амадэя Моцарта.

Працэс абнаўленьня опэры ажывіўся пад уплывам ідэяў рамантызму ў Італіі (Л. Керубіні, Д. Расіні, Гаэтана Даніцэці і, асабліва, Джузэпэ Вэрдзі), Нямеччыне (К. М. Вэбэр, пазьней — Рыхард Вагнэр), Францыі (Д. Мэербэр).

У другой палове 19 стагодзьдзя пачалося ўзмацненьне тэндэнцыяў рэалізму ў францускай лірычнай опэры (Ш. Гуно, Ж. Маснэ), італьянскаму вэрызьме (П. Р. Леанкавала, збольшага Джакама Пуччыні і Дж. Вэрдзі), у творчасьці расейскіх кампазытараў (М. Глінка, А. Даргамыскі, А. Барадзін, Ц. Кюі, А. Рубінштэйн, М. Рымскі-Корсакаў, М. Мусарскі, Пётар Чайкоўскі, Сяргей Рахманінаў і іншыя), прадстаўнікоў польскай (С. Манюшкі), украінскай (С. Гулак-Арцёмаўскі, М. Лысенка), чэскай (А. Дворжак, Б. Сьмятана, Л. Яначэк) і іншых музычных культураў.

У XX стагодзьдзі зьяўляюцца новыя аўтары опэраў — імпрэсіяністаў (К. Дэбюсі, К. Шыманоўскі, экспрэсіяністы (А. Бэрг, А. Шэнбэрг часткова — Р. Штраўс), нэаклясыцысты (Ф. Бузоні, Ігар Стравінскі, Паўль Гіндэміт). Важкі ўклад у разьвіцьцё жанру опэры зрабілі Джордж Гершвін, Сяргей Пракоф’еў, Дзьмітры Шастаковіч, Кшыштаф Пэндэрэцкі і іншыя.

Літаратура

рэдагаваць
  • Юцевич Ю. Є. Музика. Словник-довідник. — Тернопіль: «Навчальна книга — Богдан» 2003 р. ISBN 966-7924-10-6
  • Музыкальный энциклопедический словарь. М., «Советская энциклопедия», 1990