Тамаш Ваўжэцкі
Тама́ш Ваўжэ́цкі (7 сакавіка 1753, маёнтак Мейшты, Браслаўскі павет, Віленскае ваяводзтва, (цяпер Браслаўскі раён Віцебскай вобласьці) — 5 жніўня 1816, Відзы-Лаўчынскія, Новаалександраўскі павет) — адзін з кіраўнікоў Паўстаньня 1794 году.
Тамаш Ваўжэцкі | |
![]() | |
Галоўнакамандуючы Нацыянальнымі Узброенымі Сіламі | |
---|---|
12 кастрычніка 1794 — 19 лістапада 1794 | |
Папярэднік | Тадэвуш Касьцюшка |
Наступнік | пасада скасаваная |
Міністар юстыцыі Царства Польскага | |
1815 — 5 жніўня 1816 | |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся | 7 сакавіка 1753![]() |
Памёр | 5 жніўня 1816 (63 гады)![]() |
Сужэнец | Юзэфа з Пацаў[d][1] |
Бацька | Тамаш Ваўжэцкі[d][2] |
Маці | Барбара з Тызэнгаўзаў[d] |
Узнагароды | |
Подпіс | ![]() |
Сын Тамаша Ваўжэцкага й Барбары з Тызэнгаўзаў [3].

Навучаўся ў езуіцкай школе ў Відзах. Пасьля шлюбу жыў у маёнтку жонкі Кавалёва на Ковеншчыне. Узнагароджаны ордэнам Сьвятога Станіслава (1786)[4]. Дэпутат ад шляхты Браслаўскага павету на Чатырохгадовым Сойме Рэчы Паспалітай 1788—1792, дзе выступаў 169 разоў з палымянымі прамовамі, настойваючы на прыняцьці канстытуцыі. У пачатку Паўстаньня 1794 году дзейнічаў у чыне генэрала ў Браслаўскім павеце, потым — у Курляндыі. Вызначыўся ў штурме Лібавы і ў бітве пад Берасьцем. Пасьля паланеньня Т. Касьцюшкі ўзначаліў усё паўстаньне. Узяты ў палон, быў перавезены ў Пецярбург, дзе два гады знаходзіўся ў зьняволеньні. Пасьля ўступленьня на трон Паўла I вызвалены з турмы, вярнуўся на Радзіму. Зь цягам часу зьмяніў сваю арыентацыю на прарасейскую. У час вайны 1812 знаходзіўся ў Пецярбургу. Займаў у Царстве Польскім пасады сэнатара, ваяводы і міністра юстыцыі.
Пахаваны ў Відзах. Памяць пра Ваўжэцкага ўшанавана ў Браслаўскім гісторыка-краязнаўчым музэі.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Pacowie : materyjały historyczno-genealogiczne / пад рэд. J. Wolff — СПб.: 1885. — С. 300. — 377 с.
- ^ Złota księga szlachty polskiej. R.4 — С. 413.
- ^ M.J. Minakowski, Ci wielcy Polacy to nasza rodzina, wyd. 3, Dr Minakowski Publikacje Elektroniczne, Kraków 2008, ISBN 83-918058-5-9
- ^ Zbigniew Dunin-Wilczyński, Order Św. Stanisława, Warszawa 2006, s. 193.
Літаратура
рэдагаваць- Szyndler Bartłomiej. Tomasz Wawrzecki: Ostatni naczelnik powstania Kościuszkowskiego. Warszawa. 1976.
- Маракоў Л.У. Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі, 1794—1991. Энц. даведнік. У 10 т. Т. 1. — Мн:, 2003. ISBN 985-6374-04-9.
Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |