Юліянскі каляндар
каляндар, уведзены Юліем Цэзарам з 45 року да н. э.
Юлія́нскі калянда́р («стары стыль») — каляндар, уведзены пры Юліі Цэзары (46 год да н. э.) з дапамогай александрыйскага астранома Сазігена[1]. Складаецца з трох гадоў па 365 содняў («звычайных») і чацьвертага (нумар якога дзеліцца на чатыры, «вісакоснага») у 366 содняў. Адставаньне юліянскага календару ад сонечнага складае 24 гадзіны за 128 гадоў. Гэтая недакладнасьць была выяўленая ў 1324 годзе. Але новая сыстэма зьлічэньня была ўведзеная толькі ў 16 стагодзьдзі (1582) — ёю стаў грыгарыянскі каляндар. Пасьля падзелаў Рэчы Паспалітай у другой палове 18 стагодзьдзя ў Беларусі аднавілі юліянскі каляндар праз захоп Расейскай імпэрыяй. Выкарыстоўваўся да замены бальшавікамі на грыгарыянскі ў лютым 1918 г.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Аксана Катовіч, Янка Крук. Юліянскі і грыгарыянскі // Зьвязда : газэта. — 24 сьнежня 2009. — № 244 (26602). — С. 12. — ISSN 1990-763x.
Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |