11 кастрычніка
дата
← кастрычнік → | ||||||
Пн | Аў | Ср | Чц | Пт | Сб | Нд |
1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | |
7 | 8 | 9 | 10 | 11 | 12 | 13 |
14 | 15 | 16 | 17 | 18 | 19 | 20 |
21 | 22 | 23 | 24 | 25 | 26 | 27 |
28 | 29 | 30 | 31 | |||
2024 год Усе дні |
11 кастры́чніка — 285-ы дзень году (284-ы ў невысакосным годзе) паводле Грыгарыянскага календару. Да канца году застаецца 82 дні.
Падзеі
рэдагаваць- 1918 — Зацьверджана Часовая канстытуцыя Беларускай Народнай Рэспублікі
- 1919 — аднавіў працу Віленскі ўнівэрсытэт
- 1922 — распачала працу Дзяржаўная калегія БНР
- 1938 — У Вугоршчыне у Падкарпацкай Русі было дазволена аднаўленьне самакіраваньня
- 1944 — у склад СССР увайшла Тувінская Народная Рэспубліка
- 1967 — пачаліся масавыя хваляваньні каля слуцкага суду, якія пазьней выліліся ў крывавую бойку з сілавікамі
- 1986 — Дзяржаўная камісія СССР прыняла «Вывад аб надзейнасьці і даўгавечнасьці канструкцыяў пакрыцьця, а таксама радыяцыйную бясьпеку рэактарнага аддзяленьня блёка № 4 Чарнобыльскай АЭС»
- 2000 — беларускі ўрад замарозіў рахунак друкарні «Мэджык» за друк газэты «Рабочы»
- 2011 — украінскі палітык Юлія Цімашэнка была абвінавачаная ў перавышэньні службовых паўнамоцтваў і асуджаная на 7 год пазбаўленьня волі
Нараджэньні
рэдагаваць- 1885 — Франсуа Марыяк, францускі пісьменьнік і паэт, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі 1952 году («Падлетак колішніх часоў», «Пустэльня каханьня»)
- 1902 — Аляксандар Мах, славацкі палітык нацыяналістычнай арыентацыі
- 1913 — Эдзі Агняцьвет, беларуская дзіцячая паэтка, перакладчыца.
- 1934 — Язэп Крупскі, беларускі мастак
- 1942 — Амітабг Бачан, індыйскі кінаактор, палітык, прадусар і тэлевядоўца
- 1978 — Павал Марозаў, беларускі грамадзкі дзяяч і дысыдэнт, беларускі лібэрал, лідэр новага пакаленьня беларускай дыяспары
- 1981 — Сэм Рыкетс, валійскі футбаліст абаронца ангельскага клюбу «Болтан Ўандэрэрз» і нацыянальнай зборнай Валіі
- 1984 — Еранімас Мілюс, летувіскі сьпявак, лідар гэві/паўэр-мэтал гурту «Soul Stealer»
Сьмерці
рэдагаваць- 1303 — Баніфацы VIII, папа рымскі
- 1531 — Ульрых Цьвінглі, дзеяч рэфармацыі ў Швайцарыі
- 1670 — Люі Лево, францускі архітэктар, адзін з заснавальнікаў францускага клясыцызму
- 1683 — Мікалай Уладзіслаў Пшазьдзецкі, вайсковы і палітычны дзеяч ВКЛ
- 1760 — Міхал Антоні Сапега, дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Лоўчы вялікі літоўскі (1739—1746), ваявода падляскі (1746—1752), падканцлер вялікі літоўскі (з 1752).
- 1889 — Джэймз Прэскат Джоўль, ангельскі фізык, броварнік
- 1896 — Антон Брукнэр, аўстрыйскі кампазытар, арганіст і музычны пэдагог, вядомы ў першую чаргу сваімі сымфоніямі, мэсамі і матэтамі
- 1915 — Поль Эйшэн, люксэмбурскі палітычны й дзяржаўны дзяяч. Восьмы прэм’ер-міністар Люксэмбургу
- 1963 — Жан Както, францускі пісьменьнік, мастак і рэжысэр
Сьвяты
рэдагаваць11 кастрычніка — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў