Адам Бабарэка
Ада́м Анто́навіч Бабарэ́ка (14 кастрычніка [ст. ст. 2 кастрычніка] 1899, в. Слабада-Кучынка Слуцкага павету, цяпер у Капыльскім раёне — 10 кастрычніка 1938, Паўночлаг) — беларускі пісьменьнік і літаратуразнаўца.
Адам Бабарэка | |
![]() Фатаграфія Адама Бабарэкі (1920-я гг.) | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Псэўданімы | Адам Гаротны; Я. Каліна; Якім Каліна; Малады настаўнік; А.Рэка; Чырвоны; А.Чырвоны; Адам Чырвоны; А.Чэмер |
Нарадзіўся | 14 кастрычніка 1899 в. Слабада-Кучынка, Слуцкі павет, Менская губэрня |
Памёр | 10 кастрычніка 1938 (38 гадоў) п. Княж-Пагост, Комі АССР, Расейская СФСР |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | пісьменьнік, літаратуразнаўца |
Гады творчасьці | 1920-1930 |
Жанр | апавяданьне |
Мова | беларуская |
Дэбют | 1920 |
![]() | |
Творы на сайце Knihi.com | |
Псэўданімы і крыптанімы: А. Б.; А. Ч.; А-м Б-а; А. Б-ка; А. Б-рэка; Адам Гаротны; Я. Каліна; Якім Каліна; Малады настаўнік; А.Рэка; Чырвоны; А.Чырвоны; Адам Чырвоны; А.Чэмер.
БіяграфіяРэдагаваць
Нарадзіўся 14 кастрычніка 1899 году ў вёсцы Слабада-Кучынка Слуцкага павету ў сям’і безьзямельнага селяніна.
Вучыўся ў слуцкай школе, у 1918 годзе скончыў Менскую духоўную сэмінарыю, настаўнічаў на Случчыне.
Удзельнік антыпольскага падпольля і партызанскага руху, арыштаваны польскімі ўладамі (1920). Пасьля вызваленьня зноў працаваў настаўнікам, быў чальцом рэвалюцыйнага камітэту Пукаўскай воласьці, загадчыкам валаснога аддзелу народнай асьветы. Служыў у Чырвонай Арміі (1921—1922).
У 1922 годзе паступіў на этноляга-лінгвістычнае аддзяленьне пэдагагічнага факультэту БДУ, працаваў у рэдакцыі газэты «Савецкая Беларусь». Быў адным з арганізатараў літаратурных аб’яднаньняў «Маладняк» (1923) і «Ўзвышша» (1926). У 1927 годзе скончыў БДУ. У 1926—29 гадох працаваў выкладчыкам беларускай мовы і літаратуры ў Камуністычным унівэрсытэце Беларусі, а з 1928 — асыстэнт катэдры гісторыі беларускай літаратуры БДУ.
РэпрэсііРэдагаваць
Арыштаваны ДПУ БССР 25 ліпеня 1930 ў Менску па справе «Саюзу вызваленьня Беларусі». Асуджаны пазасудовым органам НКВД 10 красавіка 1931 як «чалец контаррэвалюцыйнай арганізацыі» і за «антысавецкую агітацыю» да 5 гадоў ссылкі, год прабыў у менскай турме, ссылку адбываў у г.п. Слабадзкое Кіраўскай вобласьці, з канца 1934 у горадзе Вятцы (цяпер Кіраў). Працаваў бугальтарам. Тэрмін ссылкі быў падоўжаны на 2 гады ў адміністрацыйным парадку.
Паўторна арыштаваны 24 ліпеня 1937 году ў рамках сфабрыкаванай маштабнай акцыі па рэпрэсаваньні беларусаў, сасланых АДПУ ў пачатку 1930-х. Паводле пастановы «тройкі» па Кіраўскай вобласьці ад 15 лютага 1938 атрымаў 10 гадоў зьняволеньня ў лягерох. Пакараньне адбываў у пасёлку Княж-Пагост Комі АССР у Паўночным чыгуначным лягеры НКУС, дзе памёр у лягернай бальніцы.
Па першай справе рэабілітаваны судовай калегіяй па крымінальных справах Вярхоўнага суду БССР 15 лістапада 1957 году, па другой — 4 ліпеня 1959 Кіраўскім абласным судом. Групавая справа А. Бабарэкі і іншых №20951-с з фатаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
Быў жанаты, гадаваў дваіх дзяцей, дачка Алеся жыве ў Маскве.
ТворчасьцьРэдагаваць
Дэбютаваў у 1920 годзе вершамі і апавяданьнямі ў рэспубліканскім друку.
У 1925 выдаў кнігу «Апавяданьні» (Менск).
Распрацоўваў мэтадалягічныя праблемы літаратуразнаўства і эстэтыкі, прынцыпы народнасьці, сацыяльнай і эстэтычнай каштоўнасьці літаратуры, дасьледаваў гісторыю беларускай літаратуры, творчасьць Я. Купалы, Я. Коласа, М. Багдановіча, У. Дубоўкі, К. Чорнага і інш. Адстойваў правы на вольнае творчае самавыяўленьне.
БібліяграфіяРэдагаваць
- «Апавяданьні» (1925)
- Збор п’есаў «Лекары і лекі; Два жаніхі : П’есы ў І дзеі» (1925)
- «Перамена : П’еса ў 2 актах» (1926)
- Жыцьцёпіс і працы (Аўтабіяграфія) // Пра час і пра сябе. — Мн., 1966.
- Збор твораў: у 2 т. (2011)
ЛітаратураРэдагаваць
- Беларускія пісьменнікі (1917—1990): Даведнік; Склад. А.К. Гардзіцкі. Нав.рэд. А.Л. Верабей. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1994. — 653 с.: іл. ISBN 5-340-00709-X.
- Беларускія пісьменнікі: Біябібліяграфічны слоўнік. У 6 т. / пад рэд. А. І. Мальдзіса. — Менск: БелЭн, 1992—1995.
- Бабарэка Адам Антонавіч // Маракоў Л.У. Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі, 1794—1991. Энц. даведнік. У 10 т. Т. 1. — Мн:, 2003. ISBN 985-6374-04-9.
- Бабарэка Адам Антонавіч // Маракоў Л.У. Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі, 1794—1991. Энц. даведнік. У 10 т. Т. 3. Кн. 2. — Мн:, 2003. ISBN 985-6374-04-9.
- Бабарэка Алеся. Слова пра бацьку // Скарыніч. — Вып. 4. — Мн.: Т. 1999.
- Илькевич Н.Н. Адам Бабарека: арест — лагерь — смерть. Расправа со ссыльными белорусами в Кирове в 1937—1938 гг.: Документальный очерк. — Смоленск: 1999.
- Угасание. Письма Адама Бабареки из ссылки, тюрем и лагеря. Материалы к биографии / Сост. и вступ. ст. Н.Н.Илькевич. — Смоленск: 2001.
- ЭГБ. Т. 1. — Менск, 1993.
- Сымон Кандыбовіч. Разгром нацыянальнага руху ў Беларусі. — Менск: БГА, 2000.
Вонкавыя спасылкіРэдагаваць
Вікікрыніцы зьмяшчаюць арыгінальныя матэрыялы, датычныя тэмы артыкула: |
- Бабарэка Адам // Беларускія пісьменнікі (1917—1990): Даведнік; Склад. А.К. Гардзіцкі. Нав.рэд. А.Л. Верабей. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1994.
- Творы на «Беларускай Палічцы»