Катажына Апалінская

Катажы́на Апалі́нская гербу Ладзьдзя (па-польску: Katarzyna Opalińska; 13 кастрычніка 1680, Познань, Каралеўства Польскае — 19 сакавіка 1747, Люнэвіль, Францыя) — жонка Станіслава Ляшчынскага, каралева Польшчы й вялікая княгіня літоўская, княгіня Лятарынгіі й Бару.

Катажына Апалінская
Katarzyna Opalińska

Герб Ладзьдзя
Каралева Польшчы й вялікая княгіня літоўская
1705 — 1708
ПапярэднікКрыстыяна Эбэргардына фон Брандэнбург-Байройт
НаступнікМарыя Юзэфа фон Габсбург
Асабістыя зьвесткі
Нарадзілася 13 кастрычніка 1680
Познань, Карона Польскага каралеўства
Памерла 19 сакавіка 1747 (66 гадоў)
Люнэвіль, Францыя
Пахаваная
Род Апалінскія
Бацькі Ян Караль Апалінскі
Зоф'я Чарнкоўская
Муж Станіслаў Ляшчынскі
Дзеці Ганна Ляшчынская, Марыя Ляшчынская
Рэлігія каталіцтва
Дзейнасьць валадарная каралева

Біяграфія

рэдагаваць

Была дачкой кашталяна познанскага Яна Караля Апалінскага й менджыжэцкае старасьцянкі Зоф’і Чарнкоўскай. У 1698 годзе ў Кракаве выйшла замуж за адалянаўскага старосту Станіслава Ляшчынскага. У 1699 годзе ў іх нарадзілася дачка Ганна, а ў 1703 — Марыя.

4 кастрычніка 1705 году падчас Паўночнае вайны Варшаўскай канфэдэрацыяй каранаваная ў Варшаве разам з мужам на кіраўнікоў Рэчы Паспалітае замест Аўгуста ІІ Моцнага. У 1708 годзе мусіла зь дзецьмі пакінуць краіну, жыла ў Швэцыі (у 1708—1711 у Шчэціне, у 1711—1714 у Крыстыянстадзе). У 1714 выехала з мужам у нададзенае таму княства Цвайбрукен.

 
Маўзалей Катажыны ў Нансі

У 1719 годзе пасяліліся ў горадзе Вісамбур (Францыя). У 1725 іхная дачка Марыя выйшла замуж за францускага караля Люі XV. Ляшчынскія жылі ў Шамборы. У 1733 Станіслаў выехаў на радзіму, дзе зноў стаў каралём, Катажына ж засталася ў Францыі. Па вяртаньні Станіслава Ляшчынскія атрымалі ад францускага караля тытул князёў Лятарынгіі й Бару, жылі ў Люнэвілі. Катажына памерла 19 сакавіка 1747, пахаваная ў Касьцёле Нотр-Дам дэ Сэкюр у Нансі.

Папярэднік
Крыстыяна Эбэргардына фон Брандэнбург-Байройт
Каралева Польшчы і Вялікага Княства Літоўскага
1705—1708
Наступнік
Марыя Юзэфа фон Габсбург