15 кастрычніка
дата
← кастрычнік → | ||||||
Пн | Аў | Ср | Чц | Пт | Сб | Нд |
1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | |
7 | 8 | 9 | 10 | 11 | 12 | 13 |
14 | 15 | 16 | 17 | 18 | 19 | 20 |
21 | 22 | 23 | 24 | 25 | 26 | 27 |
28 | 29 | 30 | 31 | |||
2024 год Усе дні |
15 кастры́чніка — 289-ы дзень году (288-ы ў невысакосным годзе) паводле Грыгарыянскага календару. Да канца году застаецца 78 дзён.
Падзеі
рэдагаваць- 533 — бізантыйскі палкаводзец Велізары ўступае ў Картаген, які ён адбіў у вандалаў
- 1432 — Польшча і ВКЛ падпісалі Гарадзенскую унію
- 1552 — войскі Івана Жахлівага заваявалі Казанскае ханства
- 1581 — у Парыжы каралева-маці Францыі Кацярына Мэдычы прадставіла сваім гасьцям першы ў гісторыі публічны балет — «Камічны балет каралевы»
- 1582 — папа рымскі Грыгорыюс XIII уводзіць грыгарыянскі каляндар
- 1666 — ангельскі кароль Карл II упершыню апрануў камізэльку, і гэтым увёў новую моду
- 1806 — у састаў Расейскай імпэрыі ўключанае Бакінскае ханства
- 1815 — пачынаецца ссылка Напалеона Банапарта на выспу сьвятой Алены
- 1863 — пад час іспытаў, у часе Грамадзянскай вайны ў ЗША патанула першая падводная лодка Hunley, пры гэтым загінуў яё стваральнік Гарацы Лоўсан Ганлі і яшчэ сем чалавек
- 1880 — праз 632 гады скончанае будаўніцтва Кёльнскага сабору
- 1895 — быў скрадзены і пераплаўлены на манэты футбольны кубак Англіі
- 1917 — пад час першай сусьветнай вайны ў Вэнсане (каля Парыжу) была растраляная галяндзкая танцорка Мата Хары за шпіянаж на карысьць Нямеччыны
- 1925:
- на Другой Усебеларускай канфэрэнцыі ў Бэрліне падпісваецца пастанова аб ліквідацыі Ўраду БНР
- Прэзыдыюм Рады БНР не прызнае рашэньняў канфэрэнцыі і прымае на сябе ўсе ўрадавыя функцыі
- 1928 — нямецкі дыражабль «Граф Цэпэлін» зьдзейсьніў першы камэрцыйны рэйс праз Атлянтычны акіян
- 1929 — заснаваны Інстытут Гісторыі НАН БССР
- 1930 — заснаваны завод «Гомсельмаш»
- 1932 — заснаваная нацыянальная індыйская авіякампанія «Air-India»
- 1940 — на экраны кінатэатраў выйшаў фільм Чарлі Чапліна «Вялікі дыктатар»
- 1943 — заснаваны Маскоўскі дзяржаўны інстытут міжнародных зносін
- 1945 — пад час Другой сусьветнай вайны расстраляны былы прэм’ер-міністар вішыйскага ўраду Францыі П’ер Ляваль, якога абвінавачалі ў дзяржаўнай здрадзе
- 1946 — Герман Герынг, адзін з кіроўнікоў нацыскай Нямеччыны і гестапа, выпівае атруту за некалькі гадзінаў да пакараньня сьмерцью
- 1953 — на Менскім трактарным заводзе выраблены першы трактар «Беларус» на колах
- 1961 — у Лёндане заснаваная праваабарончая арганізацыя «Эмністы Інтэрнэшнл»
- 1962 — пачынаецца кубінскі ракетны крызіс
- 1964 — уведзены ў дзеяньне нафтаправод «Дружба»
- 1968 — адбыўся першы выступ Led Zeppelin
- 1985 — на пленуме ЦК КПСС Міхаіл Гарбачоў аб’явіў аб плянах эканамічнай перабудовы
- 1990 — савецкі лідэр Міхаіл Гарбачоў узнагароджаны Нобэлеўскай прэміяй за ўклад у зьмяншэньне міжнароднай напружанасьці і ажыцьцяўленьня палітыкі галоснасьці
- 1992 — сэрыйны забойца Андрэй Чыкаціла прызнаны вінаватым у 52 забойствах
- 1995 — Садам Хусэйн адтрымоўвае 99,96% галасоў на прэзыдэнцкіх выбарах у Іраку
- 1997 — пачаўся праект дасьледваньняў Сатурна і Тытана — Касіні-Гюйгенс
- 2000 — у Парыжы на Манмартры адкрылі «Сьцяну Каханьня», на якой на 311 мовах напісана «Я цябе кахаю». Ёсьць таксама надпісы, якія зроблены з выкарыстаньнем шрыфта Брайля для сьляпых і з дапамогай знакоў. Плошча сьцяны — 40 м²
- 2003 — у КНР запушчаны першы касьмічны карабель з касманаўтам (тэйкунаўтам) на борце — «Шэньчжоў-5»
- 2003 — Ільхам Аліеў стаў прэзыдэнтам Азэрбайджану пасьля сьмерці свайго бацькі Гейдара Аліева
Нараджэньні
рэдагаваць- 70 да н. э.: Вэргіліюс, старажытнарымскі паэт
- 1608 — Эвангеліста Тарычэлі, італьянскі матэматык і фізык, вынаходнік ртутнага баромэтру
- 1747 — Тадэвуш Кундзіч, рымска-каталіцкі дзяяч, навуковец
- 1795 — Фрыдрых Вільгельм IV, прускі кароль з дынастыі Гагенцалераў (1840—1861)
- 1814 — Міхаіл Лермантаў, расейскі паэт
- 1841 — Сава Мамантаў, расейскі прадпрымальнік і мецэнат
- 1844 — Фрыдрых Ніцшэ, нямецкі філёзаф
- 1885 — Аляксандар Асаткін-Уладзімерскі, савецкі партыйны і дзяржаўны дзяяч, першы сакратар Камуністычнай партыі Беларусі
- 1885 — Ёганэс Свэйнсан К’ярваль, ісьляндзкі мастак
- 1909 — Сяргей Ракіта, беларускі паэт
- 1915 — Іцхак Шамір, прэм’ер-міністар Ізраілю
- 1920 - Марыё П’юза, амэрыканскі пісьменьнік італьянскага паходжаньня, аўтар раману "Хросны бацька"
- 1931 — Генрых Шумскі, беларускі скульптар
- 1936 — Мікола Гіль, беларускі пісьменьнік, брат Ніла Гілевіча
- 1962 — Сяргей Абламейка, беларускі гісторык, журналіст і пісьменьнік.
- 1968 — Дыд’е Дэшам, францускі футбаліст і трэнэр
- 1975 — Павал Майкоў, расейскі актор тэатру і кіно
- 1979 — Пол Ўільям Робінсан, ангельскі футбаліст, брамнік клюбу «Блэкбэрн Ровэрз»
- 1979 — Аляксей Чубат, беларускі паэт
Сьмерці
рэдагаваць- 1389 — Урбан VI, папа рымскі
- 1611 — Ян Пётар Сапега, вайсковы дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, удзельнік інтэрвэнцыі Рэчы Паспалітай у Маскоўскую дзяржаву
- 1817 — Тадэвуш Касьцюшка, герой нацыянальна-вызваленчага руху ў Рэчы Паспалітай і ў ЗША
- 1820 — Карл Філіп цу Шварцэнбэрг, аўстрыйскі фэльдмаршал і генэралісімус часоў напалеонаўскіх войнаў
- 1917 — Мата Хары, самая знакамітая шпіёнка Першай сусьветнай вайны
- 1919 — Леанард Іваноўскі, расейскі гаспадарчы і грамадзкі дзяяч
- 1959 — Сьцяпан Бандэра, палітычны дзяяч, ідэоляг украінскага нацыянальнага руху, кіраўнік Арганізацыі ўкраінскіх нацыяналістаў
- 1989 — Даніла Кіш, выбітны сэрбскі паэт, празаік, драматург, перакладнік расейскай, францускай і вугорскай літаратуры