Ляўкі (Віцебская вобласьць)
Ляўкі́[2] — вёска ў Аршанскім раёне Віцебскай вобласьці, знаходзіцца за 25 кілямэтраў ад Воршы, за 2 кілямэтры ад Копысю. Месьціцца на левым беразе Дняпра. Ляўкі ўваходзяць у склад Зубаўскага сельсавету.
Ляўкі | |
трансьліт. Liaŭki | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Віцебская |
Раён: | Аршанскі |
Сельсавет: | Зубаўскі |
Насельніцтва: | 122 чал. (2010) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 216 |
Паштовы індэкс: | 211037[1] |
Нумарны знак: | 2 |
Геаграфічныя каардынаты: | 54°21′9″ пн. ш. 30°20′18″ у. д. / 54.3525° пн. ш. 30.33833° у. д.Каардынаты: 54°21′9″ пн. ш. 30°20′18″ у. д. / 54.3525° пн. ш. 30.33833° у. д. |
Ляўкі на мапе Беларусі ± ![]() ![]() Ляўкі | |
![]() |
ГісторыяРэдагаваць
Згадваецца ў 1669 годзе як вёска ў складзе маёнтка Копысь у Аршанскім павеце Вялікага Княства Літоўскага[3]. У 1782 г. цэнтар аднайменнага маёнтка, што належыла М. М. Кантакузіну: 36 двароў, 131 мужч. і 118 жанч. сялян. У 1799—1800 гг. ва ўладанні сапраўднага стацкага саветніка Кацара М. І.: 37 двароў, 108 мужч. і 118 жанч., панскі двор, млын на 1 кола, вінакурня з вытворчасцю 2 тыс. вёдзер, карчма[4]. У Ляўках знаходзіцца другая філія музэю Янкі Купалы. У склад мэмарыяльнага комплексу ўваходзяць гаспадарчыя пабудовы, дом шафёра, а таксама гараж, у якім экспануецца аўтамабіль Янкі Купалы «Шэўрале», падараваны яму ўрадам БССР у 1935 г.[5] Асноўная літаратурна-дакумэнтальная экспазыцыя разьмяшчаецца ў доме былога лясьніцтва.
НасельніцтваРэдагаваць
- 1999 год — 148 чалавек
- 2010 год — 122 чалавекі
КрыніцыРэдагаваць
- ^ Белпошта
- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7. (pdf)
- ^ НГАБ, ф. 1875, воп. 1, спр. 5
- ^ Расійскі дзяржаўны архіў старажытных актаў. ф. 1355, воп. 1, спр. 715 і 716
- ^ Дзяржаўны літаратурны музэй Янкі Купалы
Вонкавыя спасылкіРэдагаваць
Ляўкі (Віцебская вобласьць) — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў