Музэй Беларускага Палесься
Музэ́й Белару́скага Пале́сься — адзіны рэгіянальны музэй Беларусі, месьціцца ў Пінску. На ліпень 2012 року ў фондах музэю налічвалася болей за 66 тысячаў адзінак экспанатаў і болей за 15 тысячаў адзінак навукова-дапаможнага фонду.[1] Сабраная тут калекцыя сярод іншых музэяў Беларусі лічыцца другой па значэньні пасьля збораў менскага Нацыянальнага мастацкага музэю.[2] Разьмешчаны ў будынку былога калегіюму езуітаў.
Музэй Беларускага Палесься | |
Месцазнаходжаньне | Пінск, Беларусь |
---|---|
Адрас | пл. Леніна, 22 |
Велічыня калекцыі | 66 783 (2012 год) |
Створаны | 1 ліпеня 1926 г. |
Адкрыты | 5 красавіка 1936 |
Геаграфічныя каардынаты | 52°06′40″ пн. ш. 26°06′15″ у. д. / 52.11111° пн. ш. 26.10417° у. д.Каардынаты: 52°06′40″ пн. ш. 26°06′15″ у. д. / 52.11111° пн. ш. 26.10417° у. д. |
± Музэй Беларускага Палесься | |
pinsk.museum.by/be |
Гісторыя
рэдагавацьПаводле рашэньня Палескага краязнаўчага таварыства ад 17 кастрычніка 1924 року было прынятае рашэньне пра стварэньне Палескага краязнаўчага музэю, які адкрыў свае дзьверы перад наведвальнікамі 1 ліпеня 1926 року. У 1939 року атрымаў назву «Пінскі абласны гісторыка-краязнаўчы музэй», з 1944 року — «Пінскі абласны (занальны) краязнаўчы музэй». З 1954 — «Пінскі краязнаўчы музэй», а з 1978 — «Беларускі дзяржаўны музэй сацыялістычнага пераўтварэньня Палесься». У 1990 року атрымаў сучасную назву.