Ту́ркі (па-турэцку: Türkler) — цюрскі народ агульнай колькасьцю каля 75 млн чалавек, асноўнае насельніцтва Турэччыны. Пераважная большасьць вернікаў (каля 90%) — мусульмане-суніты.

Туркі
Türkler
Некаторыя з вядомых ці пладавітых туркаў з усяго свету
Агульная колькасьць 75 мільёнаў (прыкладна)
Рэгіёны пражываньня

Сьцяг ТурэччыныТурэччына:
57,4—61,5 мільёнаў[1]
Сьцяг краіны або тэрыторыіПаўночны Кіпр:
315 000[2]
Сьцяг ІракуІрак:
0,5—3 мільёны
Сьцяг НямеччыныНямеччына:
2,8 мільёнаў
Сьцяг ФранцыіФранцыя:
0,82 мільёны
Сьцяг БаўгарыіБаўгарыя:
0,6—0,8 мільёны
Сьцяг ВялікабрытанііВялікабрытанія:
0,5 мільёны
Сьцяг НідэрляндаўНідэрлянды:
0,4—0,5 мільёны
Сьцяг АўстрыіАўстрыя:
0,35—0,5 мільёны
Сьцяг БэльгііБэльгія:
0,2 мільёны
Сьцяг ЗШАЗША:
0,2—0,5 мільёны
Сьцяг Саудаўскай АрабііСаудаўская Арабія:
150—200 тысячаў
Сьцяг ЛібануЛібан:
50—200 тысячаў
Сьцяг РасеіРасея:
110—150 тысячаў
Сьцяг КазахстануКазахстан:
105—150 тысячаў
Сьцяг СырыіСырыя:
100 тысячаў

Сьцяг БеларусіБеларусь:
0,469 тысячы (2009 год)[3]
Мова турэцкая
Рэлігіі пераважна іслам

Гісторыя

рэдагаваць

Продкі турак — агузы пачалі перасяляцца зь Сярэдняй Азіі на тэрыторыю Малой Азіі каля 11 стагодзьдзя, скараючы і асімілюючы карэннае насельніцтва, прадстаўленае грэкамі, а таксама армянамі. У склад будучага турэцкага народу таксама ўвайшлі янычары, якія камплектаваліся з хлопчыкаў армянаў, грузінаў, балканскіх, славянскіх і іншых хрысьціянскіх народаў, якіх адбіралі зь мясцовага насельніцтва, зьвярталі ў іслам, і везлі ў Стамбул. Фармаваньне турэцкага этнасу завяршылася ў 15 стагодзьдзі, а турэцкая нацыя склалася ў першыя дзесяцігодзьдзі 20 стагодзьдзя. Саманазва народу да 1923 году — асманы; пасьля падзеньня Асманскай імпэрыі існаваў выбар паміж варыянтамі новай саманазвы: анаталійцы і туркі. Выбар апошняй назвы зроблены з мэтай выкарыстаць цюрскую ідэнтычнасьць для кансалідацыі народу ў складаны пэрыяд яго гісторыі, а таксама для захаваньня сувэрэнітэту над эўрапейскімі (неанаталійскімі) тэрыторыямі.

Турэцкая дыяспара

рэдагаваць
 
Турэцкая дзяўчына

Гістарычна найболей вядомая турэцкая дыяспара існавала ў Крымскім ханстве — васальнай дзяржаве Асманскай імпэрыі. Аднак да XVIII стагодзьдзя, калі Крым увайшоў у склад Расеі, туркі амаль цалкам інтэграваліся ў крымскататарскi этнас. Пад моцным уплывам турэцкай мовы склаўся паўднёвы дыялект крымскататарскай мовы. У наш час найболей буйныя турэцкія дыяспары маюцца ў краінах, якія раней уваходзілі ў склад Асманскай імпэрыі. У арабскіх краінах (краіны Магрыбу, Эгіпэт, Сырыя, Ірак) туркі ня маюць рэлігійнага ціску, аднак у той жа час іх магчымасьць вывучаць родную мову і падтрымліваць культурныя сувязі з Турэччынай сур'ёзна абмяжоўваецца.

Турэцкая дыяспара ў Нямеччыне ўтварылася ў выніку «эканамічнага цуду» 1960-х гг., калі ў выніку эканамічнага росту ўзрос попыт на працоўную сілу, у той час як насельніцтва Нямеччыны ня толькі не расло, але нават памяншалася. У сувязі з гэтым у Нямеччыну прыбыла вялікая колькасьць турак. Адбываліся сутыкнеьнні паміж туркамі і нямецкімі нацыяналістамі, часта са сьмяротнымі выпадкамі. У 1990-я гады сытуацыя нібыта стала зьмяняцца ў лепшы бок, аднак сёньня яна ўсё яшчэ застаецца напружанай, бо ўрад Нямеччыны пачаў мэтанакіраваную праграму па інтэграцыі турак у нямецкае грамадзтва пры захаваньні іх нацыянальнай ідэнтычнасьці.