Мёрскі раён

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Віцебскай вобласьці Беларусі

Мёрскі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на паўночным захадзе Віцебскай вобласьці Беларусі. Плошча раёну складае 1,8 тыс. км². Насельніцтва на 2018 год — 19 921 чалавек[2]. Адміністрацыйны цэнтар — места Мёры.

Мёрскі раён
Агульныя зьвесткі
Краіна Беларусь
Статус раён Беларусі
Уваходзіць у Віцебская вобласьць
Адміністрацыйны цэнтар Мёры
Дата ўтварэньня 15 студзеня 1940
Кіраўнік Ігар Кузьняцоў[d][1]
Насельніцтва (2018) 19 921[2]
Шчыльнасьць 11,1 чал./км²
Плошча 1786,64[3] км²
Вышыня па-над узр. м.
 · сярэдняя вышыня

 136 м[4]
Месцазнаходжаньне Мёрскага раёну
Мёрскі раён на мапе
Мэдыя-зьвесткі
Часавы пас UTC +3
Тэлефонны код +375-21-52
Паштовыя індэксы 211 2хх, 211 9хх
Код аўтам. нумароў 2
Афіцыйны сайт
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Геаграфія

рэдагаваць

Большая частка раёну знаходзіцца ў межах Полацкай нізіны – плоскаўвагнутай, прарэзанай далінамі рэк, з адноснымі вышынямі ў 3—5 м. На паўночным захадзе на тэрыторыі раёну знаходзяцца ўзвышшы Браслаўскай грады. Тут асноўны тып рэльефу — узгорыста-марэнны азёрны, значна расчлянёны, спалучае падоўжаныя ўзгоркі і невялікія грады з западзінамі. Найвышэйшы пункт 211 м, Воўчая Гара, разьмешчана непадалёку ад вёскі Перабродзьдзе.

У тэктанічных адносінах раён прымеркаваны да Прыбалтыйскай монакліналі — схілу Беларускай антэклізы. Сучасная паверхня складзена з алювіяльных адкладаў поймы і надпоймавых тэрас Дзьвіны, азёрна-алювіяльных, марэнных і флювіягляцыяльных адкладаў паазерскага ледавіка. Ніжэй залягаюць утварэньні сожаўскага і дняпроўскага ледавікоў. Агульная магутнасьць тоўшчы антрапагенавых адкладаў ад 40—50 да 60—90 м.

У сельгасугодзьдзях дзярнова-падзолістыя забалочаныя глебы займаюць 49,9%, дзярнова-падзолістыя глебы — 34%, дзярновыя і дзярнова-карбанатныя забалочаныя — 9,2%, тарфяна-балотныя — 5,3%, поймавыя — 1,5%. Па мэханічным складзе пераважаюць сугліністыя глебы. Асноўнае выкапнёвае багацьце раёну — торф.

Па тэрыторыі Мёрскага раёну працякаюць 16 рэк і 39 ручаёў. Найбольшыя зь іх Дзьвіна і яе прытокі Дзісна, Авута, Волта, Мёрыца, Вята. У раёне налічваецца 96 вадаёмаў, у тым ліку 83 возеры і 13 сажалак, 20 зь якіх маюць прамысловае значэньне. Найбольшыя азёры: Абстэрна — 9,89 км², Ельня — 5,42 км², Набіста — 3,76 км². Іншыя азёры: Ідолта, Юндзялоўскае, Орцы, Асінаўка, Капыльшчынскае вадасховішча.

Насельніцтва

рэдагаваць
  • XXI стагодзьдзе: 2009 год — 24 364 чал.[5] (перапіс); 2016 год — 20 737 чал.[6]; 2017 год — 20 289 чал.[7]; 2018 год — 19 921 чал.[2]

Адміністрацыйны падзел

рэдагаваць

Раён падзелены на 9 сельскіх саветаў: Завуцьцеўскі, Мёрскі, Мікалаёўскі, Новапагосцкі, Перабродзкі, Павяцкі, Туркоўскі, Узьмёнскі, Язьненскі.

Транспарт

рэдагаваць

Па тэрыторыі раёну праходзіць чыгунка Варапаева — Друя, аўтамабільныя дарогі Браслаў — Полацк, Верхнядзьвінск — Шаркоўшчына, Дзісна — Лужкі, Дзісна — Германавічы. Ёсьць паромная пераправа празь Дзьвіну ў Дзісьне. Праведзены нафтаправод «Дружба».

Вядомыя асобы

рэдагаваць
  1. ^ http://miory.vitebsk-region.gov.by/ru/Rayispolkom/
  2. ^ а б в Численность населения на 1 января 2018 г. и среднегодовая численность населения за 2017 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  3. ^ Государственный земельный кадастр Республики Беларусь (рас.) (па стане на 1 студзеня 2010 г.)
  4. ^ GeoNames (анг.) — 2005.
  5. ^ Перепись населения — 2009. Витебская область (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  6. ^ Численность населения на 1 января 2016 г. и среднегодовая численность населения за 2015 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  7. ^ Численность населения на 1 января 2017 г. и среднегодовая численность населения за 2016 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  8. ^ slounik.org: Юршэвіч Алесь

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць