Беларускае навуковае таварыства (1918)

Беларускае навуковае таварыства (БНТ) — першая беларуская навуковая ўстанова[1], якая дзейнічала ў Вільні ў 1918—1939 гадах. Сярод заснавальнікаў Вацлаў Ластоўскі, Іван і Антон Луцкевічы, Вінцэнт Сьвятаполк-Мірскі, Ян Станкевіч, Уладзіслаў Талочка і іншыя. Кіроўны орган — урад, які абіраўся на агульным сходзе сяброў БНТ.

Беларускае навуковае таварыства
Абрэвіятура БНТ
Дата ўтварэньня 1918
Дата спыненьня існаваньня 19 верасьня 1939 (85 гадоў таму)
Тып навуковае
Юрыдычны статус грамадзкае аб’яднаньне
Мэта Пашырэньне ведаў
Месцазнаходжаньне Вільня, Заходняя Беларусь
Старшыня Антон Луцкевіч
Намесьнікі Баляслаў Грабінскі, Вацлаў Іваноўскі
Кіроўны орган Урад

Праводзіла дасьледаваньні ў галіне гісторыі, літаратуры, мовы, фальклёру і этнаграфіі Беларусі. Сябры БНТ бралі ўдзел у працы міжнароднага зьезду гісторыкаў у Варшаве і рэгіянальнага ў Львове. Выдавала навуковыя збонікі «Гадавік Беларускага навуковага таварыства ў Вільні»[2] і «Запісы Беларускага навуковага таварыства»[3].

Несупынна ў працы таварыства ўдзельнічалі А. Луцкевіч, С. Паўловіч, У. Самойла, А. Станкевіч, А. Трэпка. Пры таварыстве дзейнічаў Беларускі музэй імя І. Луцкевіча і бібліятэка.

31 кастрычніка 1933 году ў зьвязку з правядзеньнем палітычнай рэформы беларускага правапісу БНТ склікала надзвычайнае паседжаньне, вынікам якога было прыняцьцё рэзалюцыі супраць рэформы, дзе паказвалася яе русіфікацыйная скіраванасьць і слабы навуковы падмурак[4].

  1. ^ А. М. Сідарэвіч. Беларуская Народная Рэспубліка // ЭГБ. — Мн.: 1993 Т. 1. С. 386.
  2. ^ Эс. Гадавік Беларускага Навуковага Таварыства. // Родны край : газэта, орган Таварыства беларускай асьветы. — 1933, 10 чэрвеня. — № 12. — С. 3—6.
  3. ^ А. С. Ліс. Беларускае навуковае таварыства // ЭГБ. — Мн.: 1993 Т. 1. С. 355.
  4. ^ Клімаў І. Два стандарты беларускай літаратурнай мовы, 2004 // Мова і соцыум. (TERRA ALBA. Том III). Магілёў, ГА МТ «Брама»

Літаратура

рэдагаваць