Мачу-Пікчу

археалягічная славутасьць у Пэру

Ма́чу-Пі́кчу (кечуа: Machu Pikchu, у перакладзе — «старая вяршыня») — горад старажытнай Амэрыкі, які знаходзіцца на тэрыторыі сучаснага Пэру на вяршыні горнага хрыбта на вышыні 2450 мэтраў над узроўнем мора, узьняўшыся над далінай ракі Урубамбы. Таксама Мачу-Пікчу часьцяком называюць «горадам у нябёсах» ці «горадам сярод аблокаў», часам называюць «страчаным горадам інкаў». Некаторыя археолягі мяркуюць, што гэты горад быў створаны як сьвяты горны прытулак вялікім кіраўніком інкаў Пачакутэкам за стагодзьдзе да заваяваньня ягонай імпэрыі, гэта значыць прыблізна ў 1440 годзе, і функцыянаваў да 1532 году, калі гішпанцы ўварваліся на тэрыторыю імпэрыі інкаў. У 1532 годзе ўсе ягоныя жыхары таямніча зьніклі. Падобны да Мачу-Пікчу высакагорны горад Чакекіраа праіснаваў значна даўжэй, да 1570-х гадох.

Мачу-Пікчу

У 2007 годзе ўганараваны званьнем Новага цуду сьвету.

Гісторыя

рэдагаваць

Больш за 400 год гэты горад быў забытым і знаходзіўся ў запусташэньні. Яго знайшоў амэрыканскі дасьледнік з Ельскага ўнівэрсытэту, прафэсар Гайрэм Бінггэм 24 ліпеня 1911 году. Калі ён упершыню падабраўся сюды ў суправаджэньні мясцовага хлопчыка-правадніка й атраду аховы, якія былі вылучаныя ўрадам краіны, знайшоў сялян, што стала жылі тут. Раней у Мачу-Пікчу ўжо пабывалі аматары славутых мясьцінаў, якія пакінулі свае імі, накрэмзанныя вугольлем на гранітных сьценах.

Панарамныя выявы

рэдагаваць
Панарама Мачу-Пікчу
Панарама Мачу-Пікчу
Панарама Мачу-Пікчу
Панарама Мачу-Пікчу
Панарама Мачу-Пікчу