Люі Пастэр
Люі́ Пастэ́р (па-француску: Louis Pasteur, 27 сьнежня 1822, Дале, Францыя — 28 верасьня 1895, Сэн-Клю, Францыя) — францускі хімік, біёляг і мікрабіёляг, вядомы адкрыцьцямі прынцыпаў вакцынацыі, мікробнай фэрмэнтацыі і пастэрызацыі. Люі зрабіў значны ўнёсак у вызначэньне прычынаў і правядзеньне прафіляктыцы захворваньняў. Ягоныя дасьледваньні выратавалі шмат жыцьцяў з тых часоў. Ён паменшыў сьмяротнасьць ад радзільнай гарачкі, і стварыў першыя вакцыны ад шаленства і сыбірскай язвы. Але найбольш вядомы шырокай публіцы за сваё вынаходніцтва тэхнікі апрацоўкі малака і віна, каб спыніць бактэрыяльнае забруджваньне, працэс цяпер называецца пастэрызацыяй. Ён лічыцца адным з трох галоўных заснавальнікаў бактэрыялёгіі, разам з Фэрдынандам Конам і Робэртам Кохам, і вядомы як «бацька мікрабіялёгіі»[13][14].
Пастэр абвергнуў вучэньне аб самазараджэньні. Пад эгідай Францускай акадэміі навук, ён паказаў, што ў стэрылізаваных і закрытых колбах мікраарганізмы ніколі не ўтвараюцца, аднак, у стэрылізаваных але адкрытых колбах мікраарганізмы могуць зьяўляцца і размножыцца[15]. Не зважаючы на тое, што Пастэр ня быў першым, хто прапанаваў тэорыю мікробаў, ягоныя экспэрымэнты паказалі ейную слушнасьць і пераканалі вялікую частку Эўропы ў ейным існаваньні. Пастэр зрабіў значныя адкрыцьці ў галіне хіміі, асабліва на малекулярным узроўні ў галіне асымэтрыі некаторых крышталяў і рацэмізацыі.
Хоць Пастэр рабіў наватарскія экспэрымэнты, ягоныя рэпутацыя стала асацыявацца з рознымі спрэчкамі. Гістарычная пераацэнка ягоных працоўных дакумэнтаў і запісаў паказала, што ён практыкаваў падман, каб перемагчы сваіх супернікаў[16].
Біяграфія
рэдагавацьНарадзіўся ў горадзе Дале, ва ўсходняй Францыі. Ягоны бацька, Жан Пастэр, быў гарбаром і вэтэранам эпохі напалеонаўскіх войнаў. Люі вучыўся ў каледжы ў Бэзансоне, а потым скончыў Парыскі ўнівэрсытэт. У 1846 годзе Пастэр атрымаў ступень доктара хіміі. Быў прафэсарам Страсбурскага, пазьней Лільскага і, урэшце, Парыскага ўнівэрсытэтаў. У сфэры мікрабіялёгіі Пастэр займаўся пераважна дасьледаваньнямі фэрмэнтацыі і закісаньня. Першую навуковую працу ён выканаў у 1848 годзе. Вывучаючы фізычныя ўласьцівасьці віннай кісьлі, ён выявіў, што кіслата, атрыманая пад час закісаньня, валодае аптычнай актыўнасьцю, у той час, як сынтэзаваная вінаградная кісьля гэтай уласьцівасьцю не валодае. Вывучаючы крышталі па мікраскопам, Пастэр выявіў два іх тыпы, адзін тып паварочваў плоскасьць палярызацыі па гадзіньнікавай стрэлцы, а другі — супраць. Навуковец прыйшоў да высновы, што крышталі складаюцца з малекулаў рознай будовы.
Пасьля гэтай працы ў 1849 годзе Пастэр быў назначаны прафэсарам хіміі Страсбурскага ўнівэрсытэту. Пазьней Пастэр вывучаў хваробатворчыя бактэрыі, дзякуючы чаму ўдасканаліў тэорыю хімічнай эвалюцыі. Ад 1854 да 1857 году працаваў у Лілі. ў 1855 годзе распрацаваў вакцыну супраць шаленства. У 1861 годзе выявіў існаваньне мікробаў масьленакіслага браджэньня[17]. Выявіў, што дрожджы, што выклікаюць закісаньне піва, уяўляюць сабой жывыя арганізмы. Прытрымліваўся меркаваньня, што браджэньне выклікаецца жывымі мікраарганізмамі і, такім чынам, зьвязана выключна зь іхнай жыцьцядзейнасьцю У 1888 годзе ў Парыжы быў адчынены ўнівэрсытэт мікрабіялёгіі (які потым быў названы ў яго гонар), Пастэр стаў яго першым кіраўніком.
Люі Пастэр памёр у 1895 годзе у мястэчку Сэн-Клю недалёка ад Парыжу.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б RKDartists (нід.)
- ^ Louis Pasteur (фр.) — ministère de la Culture.
- ^ а б Louis Pasteur // Nationalencyklopedin (шв.) — 1999.
- ^ Louis Pasteur // Who Named It? (анг.)
- ^ а б в г д е ё ж з і к л м н о п р с т у ф х ц ч ш э ю https://www.biography.com/people/louis-pasteur-9434402
- ^ а б https://www.sciencesetavenir.fr/archeo-paleo/patrimoine/hommage-a-pasteur-pour-cette-123e-annee-la-ceremonie-ne-s-est-pas-faite-en-presentiel-a-l-institut_147735
- ^ https://catalogues.royalsociety.org/CalmView/Record.aspx?src=CalmView.Persons&id=NA6990&pos=1
- ^ Француская акадэмія — 1635.
- ^ NNDB (анг.) — 2002.
- ^ https://www.academie-sciences.fr/archivage_site/fondations/lp_bio.htm
- ^ Elenco cronologico Soci Stranieri (італ.) — ANSXL.
- ^ Федотова А. А. Ветеринарная командировка почвоведа П.А. Костычева, The “Veterinary” Reasearch Trip of the Soil Scientist Pavel Kostychev (рас.) // Историко-биологические исследования — 2012. — Т. 4, вып. 3. — С. 79—93. — ISSN 2076-8176; 2500-1221
- ^ Feinstein, S (2008). «Louis Pasteur: The Father of Microbiology». Enslow Publishers, Inc. pp. 1–128. ISBN 978-1-59845-078-1.
- ^ Hook, Sue Vander (2011). «Louis Pasteur: Groundbreaking Chemist & Biologist». Minnesota, US: ABDO Publishing Company. pp. 8–112. ISBN 978-1-61758-941-6.
- ^ Seckbach, Joseph (editor) (2004). «Origins: Genesis, Evolution and Diversity of Life». Dordrecht, The Netherlands: Kluwer Academic Publishers. p. 20. ISBN 978-1-4020-1813-8.
- ^ Geison, Gerald L (1995). «The Private Science of Louis Pasteur». Princeton (N.J.): Princeton university press. ISBN 0-691-01552-X.
- ^ Анаэробы // Экалагічны слоўнік - Экологический словарь: Кніга для вучняў. Менск: Народная асвета, 1993. ISBN 5-341-00761-1
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Інстытут Пастэра. Фундацыя, прысьвечаная прафіляктыцы і лячэньню захворваньняў з дапамогай біялягічных дасьледаваьнняў, адукацыі і дзейнасьці ў галіне грамадзкай аховы здароўя.
- Жыцьцё і праца Люі Пастэра.
- Люі Пастэр на AccessExcellence.org