Абмеркаваньне Вікіпэдыі:Дзень у гісторыі/27 ліпеня
Апошні каментар: 27 ліпеня 2011, ад удзельніка Wizardist
Прапаную абмеркаваць напаўненьне «Дня ў гісторыі», бо на маю думку зьвесткі пра сьмерці-нараджэньні варта альбо аддзяляць ад падзеяў у асобную сэкцыю, альбо не дадаваць (як напрыклад, у расейскамоўным праекце). --Казімер Ляхновіч 11:11, 27 ліпеня 2011 (EEST)
- Я, здаецца, дзесьці ўжо выказваўся супраць зьвестак пра нараджэньні/сьмерці ў гэтай рубрыцы, акрамя выключных выпадкаў, якія абгаворваюцца асобна. — Wizardist г +у 11:38, 27 ліпеня 2011 (EEST)
- Але Лермантава я б пакінуў. Усё ж адзін зь лепшых паэтаў тых часоў у расейскай літаратуры. — Wizardist г +у 11:39, 27 ліпеня 2011 (EEST)
- Наконт Лермантава згода: пагатоў, яго забілі ў дуэлі, а гэта ўжо можна назваць трагічнай падзеяй. --Казімер Ляхновіч 11:50, 27 ліпеня 2011 (EEST)
- Таксама згодны. --Jauhienij 13:06, 27 ліпеня 2011 (EEST)
- Наконт Лермантава згода: пагатоў, яго забілі ў дуэлі, а гэта ўжо можна назваць трагічнай падзеяй. --Казімер Ляхновіч 11:50, 27 ліпеня 2011 (EEST)
- Згодзен, што "Нарадзіліся" і "Памерлі" трэба выдзяляць у асобную сэкцыю, як у ангельскай Вікі. Наконт "выключных выпадкаў" - у Вікіпэдыі ў прынцыпе пішацца толькі пра людзей, якія падпадаюць пад "выключныя выпадкі" :) --Czalex 14:42, 27 ліпеня 2011 (EEST)
- Пра людзей рацыі ня маеш. :) Ёсьць проста значнасьць, а ёсьць гіпэр-значнасьць. Неяк так. У адзін дзень памёр адзін футбаліст, шараговы футбаліст ня самага благога клюбу. Ён пад «гіпэр-значнасьць» не падпадае. А вось пра легенду, шматразовага чэмпіёна, магчыма, наватара і г. д. — тут ужо можна падумаць. А што да ангельскай Вікіпэдыі, то я не разумею, пра што гаворка. In the news асьвятляе актуальныя падзеі сьвету, такія як тэракт у Нарвегіі, велагонкі і г. д. — Wizardist г +у 14:48, 27 ліпеня 2011 (EEST)
- Гэтую дыскусію дагэтуль ня бачыў, таму й дадаў сёньня пра Брэжнева. А рубрыку пра нараджэньні ды сьмерці ўсё ж файна было б дадаць :) У швэдзкім разьдзеле, напрыклад, усё зьмяшана (Гэты дзень у гісторыі). --Lesnas ättling 22:35, 10 лістапада 2011 (FET)
- Я таксама за стварэньне асобнай рубрыкі пра сьмерці/нараджэньні. --Jauhienij 05:33, 11 лістапада 2011 (FET)
- На маю думку, было б няблага сьпярша давесьці да ладу падзеі (цяпер маем шмат прагалаў і няслушных датаваньняў), а ўжо потым, калі ў каго будзе ахвота, можна і сьмерці/нараджэньні пачаць дадаваць у асобныя сэкцыі. Праўда, мне здаецца, што гэта пакуль занадта вялізны кавалак працы, асабліва калі ўлічыць, што «выяву дня» або «ці ведаеце вы» фактычна няма каму абнаўляць. --Казімер Ляхновіч 13:19, 11 лістапада 2011 (FET)