Францішак з Асізі
Сьвяты Франці́шак з Асі́зі (Асы́жу) (5 ліпеня 1182 — 3 кастрычніка 1226) — заснавальнік ордэну Меншых Братоў, больш вядомага зараз як Ордэн Францішканаў, а таксама міранскага ордэну Братоў і Сёстраў Пакаяньня і (разам з Клараю з Асізі) жаночага ордэну Бедных Жанчынаў. Ушаноўваецца каталікамі як сьвяты.
Францішак з Асізі | |
па-італьянску: Francesco па-італьянску: Francesco d'Assisi | |
Дзейнасьць | паэт, каталіцкі дыякан, рэлігійны пісьменьнік, пісьменьнік, прапаведнік, місіянэр, рэгулярныя клерыкі, рымска-каталіцкі клірык, заснавальнік, пілігрым, тэоляг, містык, founder of Catholic religious community |
---|---|
Сапраўднае імя | па-італьянску: Giovanni di Pietro di Bernardone[1] |
Нарадзіўся | мерк. 24 чэрвеня 1182[2] |
Памёр | 3 кастрычніка 1226[2][4] (44 гады) |
Пахаваны | |
Бацька | Pietro di Bernardone dei Moriconi[d] |
Маці | Pica de Bourlemont[d] |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
На беларускую мову яго «Гімн сонцу» пераклала Ірына Васілеўка[5].
Біяграфія
рэдагавацьНарадзіўся ў італьянскім горадзе Асызі ў сям’і гандляра тканінамі П’етра Бэрнардонэ. Імя, атрыманае пры нараджэньні — Джава́ні Бэрнардо́нэ (па-італьянску: Giovanni Bernardone). Імя-празваньне Франчэ́ска, гэта значыць «французік», ён атрымаў, верагодна, ад бацькі, які меў стасункі з Францыяй і вельмі любіў гэтую краіну.
У юнацтве Францішак быў легкадумны і шмат часу праводзіў у забавах. Паводле паданьняў, ён марыў тады стаць ваяром. У 1201 удзельнічаў у ваенным паходзе на Пэруджу, які пацярпеў няўдачу. Францішак правёў год у палоне. Вярнуўшыся дадому, ён не пакінуў бесклапотнае жыцьцё і думкі пра ваярскі лёс, а ў 1204 вырашыў далучыцца да крыжовага паходу, паехаў да месца збору войскаў, але па дарозе, у горадзе Спалета, убачыў сон, які прымусіў яго вярнуцца. З гэтага часу ён праводзіў шмат часу ў малітве ды цураўся забаваў, а таксама пачаў даглядаць хворых на праказу.
Яшчэ празь некаторы час у царкве сьв. Дзям’яна недалёка ад Асізі Францішак маліўся перад выяваю Хрыста ўкрыжаванага, і нечакана Хрыстос на выяве ажыў ды зьвярнуўся да юнака са словамі: «Францішак, Францішак, адбудуй мой дом, бо глядзі, ён руйнуецца». Зразумеўшы гэта наўпрост, Францішак прадаў свайго каня і нейкія тканіны з бацькавае крамы, каб дапамагчы сьвятару аднавіць будынак царквы. Абураны бацька паклікаў яго на біскупскі суд, і Францішку сказалі вярнуць грошы. Тады ён аддаў бацьку ня толькі грошы, але і сваё адзеньне, і з гэтага моманту стаў жабраком у Асізі, удзельнічаючы ўласнаю працаю ў адбудоўлі храмаў, сярод іх — невялікай капліцы блізу гораду, якая звалася Парцыюнкала. Пазьней Парцыюнкала стане ўлюбёным месцам францішканаў.
У лютым 1209 Францішак пачуў на імшы чытаньне з Эвангельля паводле Мацея, ў якім Хрыстос заклікае вучняў ісьці прапаведваць ягонае слова, нічога не беручы з сабою, і адчувае, што гэта ягонае пакліканьне. З гэтага моманту ён пачаў прапаведваць пакаяньне. Хутка да яго далучыўся першы вучань, Бэрнарда, які аддаў усю сваю маёмасьць на аднаўленьне сьвятыняў. За год колькасьць вучняў дасягнула адзінаццаці. Супольнасьць назвала сябе «fratres minores», г.зн. «меншыя браты». Ад самага пачатку гэтыя прапаведнікі адрозьніваліся ад іншых надзвычайнаю бадзёрасьцю, славячы Бога ня толькі казаньнямі, але і сьпевамі. У тым жа 1209 годзе Францішак павёў наванароджаную супольнасьць у Рым, каб атрымаць дабраславеньне папы Інакенцыюса III. Папа спачатку адмовіў ім у аўдыенцыі, але на наступную ноч убачыў сон, у якім сьцяну царквы, якая вось-вось абваліцца, падтрымоўвае маленькі чалавек у жабрацкае вопратцы. Ранкам ён зразумеў, што чалавек у сьне — гэта той самы жабрак, што прыходзіў да яго днём раней, прыняў меншых братоў і блаславіў іх.
Супольнасьць працягвала прапаведніцкую дзейнасьць. Казаньні Францішка кранулі Клару, дзяўчыну з высакароднае сям’і, і яна вырашыла пайсьці ў манашкі. Калі высьвятлілася, што ёйныя бацькі супраць такога выбару дачкі, Францішак і ягоныя вучні дапамаглі Клары зьбегчы з дому, і яна заснавала манаскі ордэн Бедных Жанчынаў, які ў прастамоўі называюць часта ордэнам Кларысаў.
У 1215 годзе Францішак удзельнічаў у Другім Лятэранскім Саборы і, верагодна, менавіта там пазнаёміўся са сьв. Дамінікам.
У 1219 годзе ён плаваў прапаведваць мусульманам у Эгіпет. Пра гэтае падарожжа існуюць шматлікія паданьні.
29 верасьня 1220 году Францішак перадаў кіраваньне ордэнам брату П’етра Канціні. Брат П’етра ў хуткім часе памёр, і яго зьмяніў брат Элія.
29 лістапада 1223 папа Ганоры II зацьвердзіў статут ордэну.
17 верасьня 1223 падчас малітвы на гары Альвэрна Францішку зьявіўся вобраз укрыжаванага сэрафіма. Калі ён зьнік, на руках, нагах і грудзях Францішка засталіся стыгматы — раны на ўзор ранаў укрыжаванага Хрыста. Манах, які быў сьведкам гэтага здарэньня, расказаў аб ім толькі пасьля сьмерці Францішка.
У 1224 Францішак напісаў свой знакаміты «Гімн Стварэньня», ў якім славіць Бога за хараство створанага Ім сьвету. Гэты гімн лічыцца адным зь першых мастацкіх твораў на італьянскай мове.
Калі да даўняе хваробы вачэй дадаліся стыгматы, Францішак зрабіўся зусім нямоглы. 3 кастрычніка 1226 ён памёр недалёка ад Парцыюнкулы, акружаны клопатам сваіх вучняў і паплечнікаў.
Кананізацыя і ўшанаваньне
рэдагаваць16 ліпеня 1228 году, калі не мінула шчэ й двух гадоў са сьмерці Францішка, папа Рыгор IX абвясьціў яго сьвятым булаю Mira Circa Nos. Сёньня Францішак — адзін з найбольш шанаваных каталіцкіх сьвятых, а ягоная магіла ў Асызі — мэта шматлікіх паломніцтваў.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ https://encyklopedia.pwn.pl/haslo/Franciszek-z-Asyzu;3902465.html
- ^ а б Rusconi R. FRANCESCO d'Assisi, santo // Dizionario Biografico degli Italiani (італ.) — 1997. — Vol. 49.
- ^ Архіў гістарычных запісаў — 1808.
- ^ BeWeB
- ^ Галасы з-за небакраю: анталогія паэзіі свету ў беларускіх перакладах ХХ ст. Склад. М. Скобла. — Мн.: Лімарыус 2008. — 896 с.