Цялец (сузор’е)
Цялец або Бык (па-лацінску: Taurus, Tau) — задыякальнае сузор’е ў паўночнай частцы нябеснай сфэры. Сымбалем сузор’я зьяўляецца знак (у Юнікодзе ♉), які сымбалізуе галаву быка і яго рогі. Цялец — адметнае сузор’е на небе паўночнага паўшар’я ўзімку. Сузор’е сягае часам у эпоху раньняга бронзавага веку, у час якога пункт веснавога раўнадзенства знаходзіўся акурат у Цяльцы. Сама ж асацыяцыя сузор’я з цяльцом паходзіць зь міталёгіі Бабілёну, Эгіпту і Грэцыі.
Цялец | |
Лацінская назва | Taurus |
---|---|
· у родным склоне | Tauri |
· скарот | Tau |
Простае ўзьняцьцё | 4,9[1]г |
Схіленьне | 19[1]° |
Квадрант | NQ1 |
Плошча | 797 кв. гр. (19-е) |
Зорак паводле Баера/Флэмстыда | 132 |
Зорак з плянэтамі | 7 кандыдатаў[a] |
Зорак ярчэй за 3.00m | 4 |
Зорак у 10 пк (32,62 сьв. г.) | 1[b] |
Найярчэйшая зорка | Альдэбаран (α Tau) (0,85m) |
Найбліжэйшая зорка | Глізэ 176 (30,72 сьв. г., 9,42 пк) |
Аб’екты Мэсье | 2 |
Мэтэорныя патокі | |
Памежныя сузор’і | |
Назіраецца ў шыротах паміж +90° і −65°. Найлепш назіраецца ў 21:00 на працягу студзеня. |
У сузор’і Цяльца хапае адметнасьцяў для назіраньня. У гэтым сузор’і знаходзяцца дзьве найбліжэйшыя да Зямлі зорныя скупнасьці: Плеяды і Гіяды — абедзьве можна пабачыць на небе няўзброеным вокам. Найярчэйшая зорка Цяльца, чырвоны гігант Альдэбаран (α Цяльца) мае першую зорную велічыню. У паўночна-заходняй частцы сузор’я разьмешчаная туманнасьць Мэсье 1 — рэшта звышновай, вядомая пад назвай Крабападобная туманнасьць.
Агульная характарыстыка
рэдагавацьЦялец — буйнае і заўважнае сузор’е на зімнім небе паўночнага паўшар’я. Яно ляжыць паміж Баранам на захадзе, Блізьнятамі на ўсходзе, Пэрсэем і Возьнікам на поўначы; на поўдзень ад Цяльца ляжыць Эрыдан, аточаны з усходу Арыёнам і Кітом з захаду. У верасьні-кастрычніку, вечарам, Цялец знаходзіцца над гарызонтам на ўсходзе. Лепшая пара для назіраньняў за Цяльцом — сьнежань і студзень. У сакавіку-красавіку Цялец будзе знаходзіцца на захадзе, як пачынае цямнецца.[2]
Праз сузор’е Цяльца праходзіць экліптыка. Паколькі плоскасьць арбіты Месяца і плянэт Сонечнай сыстэмы ляжаць блізка да экліптыкі, кожны год іх разам можна спаткаць у адным сузор’і побач.[2] Галяктычная плоскасьць Млечнага Шляху перасякае сузор’е паўночна-ўсходнім куце, а галяктычны антыцэнтар знаходзіцца недзе калі мяжы паміж Цяльцом і Возьнікам. Цялец — адзінае сузор’е, якое перасякаюць адразу каляктычны экватар, нябесны экватар і экліптыка. У сузор’і Цяльца таксама знаходзіцца кольцападобная галяктычная фармацыя, вядомая пад назвай Пояс Гулда, якая канцэнтруе ў сабе адносна маладыя зоркі.[3]
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б Schaefer, Bradley E. The latitude and epoch for the formation of the southern Greek constellations // Journal for the History of Astronomy. — Лістапад 2002. — Т. 33. — № 113. — С. 313-350.
- ^ а б Garfinkle, Robert A. Star-hopping: your visa to viewing the Universe. — Cambridge University Press, 1997. — С. 77. — ISBN 978-0-521-59889-7
- ^ Crossen, Craig; Rhemann, Gerald Sky vistas: astronomy for binoculars and richest-field telescopes. — Springer, 2004. — С. 133. — ISBN 978-3-211-00851-5
Заўвагі
рэдагавацьВонкавыя спасылкі
рэдагавацьЦялец (сузор’е) — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Бык (Taurus) Аструм 8