19 сьнежня
дата
← сьнежань → | ||||||
Пн | Аў | Ср | Чц | Пт | Сб | Нд |
1 | ||||||
2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 |
9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 | 15 |
16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 | 22 |
23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 | 29 |
30 | 31 | |||||
2024 год Усе дні |
19 сьне́жня — 354-ы дзень году (353-і ў невысакосным годзе) паводле Грыгарыянскага календару. Да канца году застаецца 13 дзён.
Падзеі
рэдагаваць- 1863 — ангелец Фрыдэрык Волтан запатэнтаваў лінолеўм
- 1915 — Казімер Малевіч упершыню апублікаваў у Петраградзе 39 беспрадметных працаў, сярод якіх быў і знакаміты «Чорны квадрат»
- 1964 — у вёсцы Лаша адкрыўся мэмарыяльны музэй Яўхіма Карскага
- 1965 — пераабраньне Шарля дэ Голя на пасаду прэзыдэнта Францыі
- 1966 — заснаваны Азіяцкі банк разьвіцьця
- 1972 — на Зямлю вярнуўся экіпаж касьмічнага карабля «Апалён-17», чым завершылася амэрыканская месяцовая кампанія
- 1984 — у Пэкіне Маргарэт Тэтчэр і Чжао Цзіян падпісалі дамову пра вяртаньне ў 1997 годзе брытанскай калёніі Ганконг пад юрысдыкцыю Кітаю пры ўмове захаваньня ў ім цягам наступных 50 гадоў капіталістычнай сыстэмы
- 1992 — у Менску распачаўся І сход беларусаў блізкага замежжа
- 1997 — выйшаў у сьвет фільм «Тытанік»
- 2010 — чацьвёртыя прэзыдэнцкія выбары ў Беларусі. Найбольш масавая за апошнія гады акцыя пратэсту супраць фальсыфікацыі вынікаў выбараў была жорстка разагнаная ўладамі; зьбітыя і затрыманыя сотні чалавек, у тым ліку 5 кандыдатаў у прэзыдэнты
- 2012 — заснаванае прадпрыемства «Беларускія воблачныя тэхналёгіі», якое стварыла Адзіную сетку сотавай сувязі 4-га пакаленьня ў Беларусі
Нараджэньні
рэдагавацьГл. таксама: Катэгорыя:Нарадзіліся 19 сьнежня
- 1906 — Леанід Брэжнеў, кіраўнік СССР
- 1906 — Мікалай Клаўс, беларускі дырыжор, піяніст і кампазытар
- 1915 — Эдыт Піяф, папулярная француская сьпявачка
- 1922 — Марыян Біскуп, польскі дасьледчык гісторыі Торуня і біяграфіі Капэрніка.
- 1935 — Валянціна Лемцюгова, беларускі мовазнавец
- 1947 — Джымі Бэйн, ангельскі бас-гітарыст, удзельнік гуртаў Rainbow і Dio
- 1963 — Тыль Швайгер, нямецкі актор, рэжысэр, сцэнарыст і кінапрадусар
- 1988 — Алексіс Санчэс, чылійскі футбаліст
Сьмерці
рэдагавацьГл. таксама: Катэгорыя:Памерлі 19 сьнежня
- 1796 — Пётр Румянцаў-Задунайскі, расейскі ваеначальнік, генэрал-фэльдмаршал
- 1937 — расстраляны Першы сакратар ЦК КПБ Вацлаў Багуцкі
- 1988 — Станіслаў Лазар, беларускі каталіцкі сьвятар
- 1995 — Міхаіл Суднік, беларускі мовазнаўца
- 2008 — Ніна Мацяш, беларуская паэтка
- 2022 — Алесь Родзін, беларускі мастак-авангардыст
Сьвяты
рэдагаваць- У Беларусі традыцыйна сьвяткавалі Міколу зімовага. Пра яго казалі: «Да Міколы няма зімы ніколі». Праўда, надвор’е не заўсёды слухалася ўлюбёнага народам сьвятога, таму казалі яшчэ і так: «Ніводнаму Міколу ня вер ніколі».
- Міжнародны дзень дапамогі бедным