Першы крыжовы паход
Першы крыжовы паход — аб’яўлены папам рымскім Урбанам II у 1095 годзе з мэтаю адваяваньня сьвятога гораду Ерусаліма й Сьвятой Зямлі у мусульманаў. Пачынаўся як заклік па дапамогу, і хутка ператварыўся ў плян заваёўваньня тэрыторый Блізкага Ўсходу. Рыцары й сяляне, ад розных краінаў Заходняй Эўропы, адправіліся ў паход да Ерусаліма. У 1099 горад быў узяты, на ягогай падставе крыжакі ўтварылі дзяржаву Ерусалімскае каралеўства. Паход паказаў моц аб’яднанай Эўропы й стаў адзіным паходам, у адрозьненьне ад астатніх, які выканаў усе пастаўленыя мэты.