Грэнобль (па-француску: Grenoble) — горад і камуна на паўднёвым-усходзе Францыі. Цэнтар дэпартамэнту Ізэр і гістарычнай вобласьці Дафінэ. Буйны прамысловы, навуковы і ўнівэрсытэцкі цэнтар францускіх Альпаў. Насельніцтва на 2016 год складала 158 180 чалавек.

Грэнобль
франц. Grenoble
Грэнобль
Blason ville fr Grenoble (Isere).svg
Герб Грэноблю


Краіна: Францыя
Рэгіён: Авэрнь-Рона-Альпы
Дэпартамэнт: Ізэр
Кіраўнік: Эрык Пьёль[d][1]
Плошча: 18,13 км²
Вышыня: 212 м н. у. м.
Насельніцтва (2016)
колькасьць: 158 180 чал.
шчыльнасьць: 8724,77 чал./км²
Часавы пас: UTC+1
летні час: UTC+2
Тэлефонны код: 476
Паштовы індэкс: 38185
Нумарны знак: 38
Геаграфічныя каардынаты: 45°11′16″ пн. ш. 5°43′37″ у. д. / 45.18778° пн. ш. 5.72694° у. д. / 45.18778; 5.72694Каардынаты: 45°11′16″ пн. ш. 5°43′37″ у. д. / 45.18778° пн. ш. 5.72694° у. д. / 45.18778; 5.72694
Грэнобль на мапе Францыі
Грэнобль
Грэнобль
Грэнобль
Commons-logo.svg Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
http://www.ville-grenoble.fr

ГеаграфіяРэдагаваць

Грэнобль разьмешчаны на скрыжаваньні трох далін сярод горных масіваў Альп: Шартрэз, Бэльдон і Вэркор, на беразе ракі Ізэр. Вышыня над узроўнем мора — 214 м. Клімат гораду ўмерана-кантынэнтальны, зь невялікім уплывам міжземнаморскага. Максымальныя зімовыя тэмпэратуры дасягаюць −10 °C, а летнія — 35 °C.

ГісторыяРэдагаваць

У III стагодзьдзі алёброгі пабудавалі на месцы цяперашняга гораду ўмацаванае селішча пад назвай Куляро. У 380 годзе, пры рымскім імпэратары Грацыяне, горад атрымаў назву Грацыянопаль. Пасьля распаду Рымскай імпэрыі горад знаходзіўся на тэрыторыі бургундзкіх каралеўстваў да 1032 году, калі ён увайшоў у склад Сьвятой Рымскай імпэрыі.

У 1349 годзе гэтыя землі былі прададзеныя Францыі. Пры старым парадку Грэнобль лічыўся цэнтрам правінцыі Дафін. Дзякуючы свайму геаграфічнаму становішчу Грэнобль стаў памежнай крэпасьцю й пляцоўкай для войнаў французаў з Савойскім гарцагствам. Падчас Італьянскіх войнаў вакол Грэнобля была раскватараваная француская армія, у якой разьмяшчалася мясцовая шляхта, як, напрыклад, Баярд. У сувязі з баявымі дзеяньнямі горад часта наведвалі каралі Карл VIII, Людовік XII і Францыск I. У пачатку XVII стагодзьдзя Грэноблем кіраваў маршал Франсуа дэ Бон Ледыг’ер.

У 1968 годзе ў Грэноблі прайшлі X зімовыя Алімпійскія гульні.

АдукацыяРэдагаваць

У Грэнобле знаходзяцца тры ўнівэрсытэту й некалькі іншых ВУЗаў.

КрыніцыРэдагаваць

Вонкавыя спасылкіРэдагаваць