1 ліпеня
дата
← ліпень → | ||||||
Пн | Аў | Ср | Чц | Пт | Сб | Нд |
1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 |
8 | 9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 |
15 | 16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 |
22 | 23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 |
29 | 30 | 31 | ||||
2024 год Усе дні |
1 лі́пеня — 183-і дзень году (182-і ў невысакосным годзе) паводле Грыгарыянскага календару. Да канца году застаецца 184 дні.
Падзеі
рэдагаваць- 251 — імпэратар Дэцый Траян загінуў у бітве пры Абрытусе супраць готаў; яго наступнікам стаў Трэбоніян Гал
- 1535 — пачаўся суд над Томасам Морам, ангельскім палітыкам і пісьменьнікам
- 1569 — падпісаная Люблінская унія, паводле якой адбылося аб’яднаньне дзьвюх краінаў Вялікага Княства Літоўскага і Польскага каралеўства ў адно дзяржаўнае ўтварэньне Рэч Паспалітую
- 1812 — Напалеон абвясьціў узнаўленьне Вялікага Княства Літоўскага і стварыў часовы ўрад ВКЛ
- 1858 — упершыню агучаная тэорыя эвалюцыі Дарвіна
- 1863 — пачалася бітва пры Гетысбэргу, адна з вырашальных бітваў Грамадзянскай вайны ў ЗША, у якой паўночнікі разьбілі паўднёвікаў
- 1867 — абвешчаная незалежнасьць Канады
- 1916 — пачалася бітва на Соме ў час Першай сусьветнай вайны
- 1921 — зацьверджаны статут Таварыства беларускай школы, створанага ў Вільні
- 1932 — заснаваны «Гомельскі маргарынавы завод»
- 1944 — у Брэтан-Вудсе пачалася канфэрэнцыя, на якой былі ўтвораныя Міжнародны валютны фонд і Сусьветны банк
- 1962 — атрыманьне незалежнасьці Руандай і Бурундзі
- 1963 — брытанскі ўрад прызнае, што Кім Філбі працаваў як савецкі агент
- 1966 — Францыя выйшла з вайсковай арганізацыі НАТО, застаўшыся ў палітычнай
- 1974 — прэзыдэнт ЗША Рычард Ніксан падчас свайго візыту ў СССР наведаў Беларусь
- 1989 — у Кіеве створаны «Народны рух Украіны».
- 1991 — скончылася гісторыя ўсходняга суперніка NATO — Арганізацыі Варшаўскай дамовы. Пратакол аб спыненьні дзейнасьці гэтай арганізацыі ў Празе падпісалі Баўгарыя, Вугоршчына, Польшча, Румынія, СССР і Чэхаславаччына
- 1992 — у беларускай дзяржаўнай прэсе надрукавалі тэксты варыянтаў гімну, у тым ліку Багдановіча «Пагоня», Краўцова «Мы выйдзем шчыльнымі радамі», Арсеньневай «Магутны Божа»
- 1997 — Ганконг ізноў стаў часткай Кітаю
- 1999 — набылі моц Грамадзянскі кодэкс Рэспублікі Беларусь і Грамадзянскі працэсуальны кодэкс Рэспублікі Беларусь
- 2002 — уступіў у дзеяньне статут Міжнароднага крымінальнага суду
- 2003 — у Таліне адчынены Музэй акупацый
- 2013 — Харватыя ўступіла ў Эўрапейскі Зьвяз
Нараджэньні
рэдагаваць- 1506 — Людвік II Ягелончык, вугорскі і чэскі кароль з дынастыі Ягайлавічаў
- 1534 — Фрыдрых II, кароль Даніі
- 1593 — Альбрэхт Станіслаў Радзівіл, дзяржаўны дзяяч Рэчы Паспалітай, пісьменьнік і гісторык. Канцлер вялікі літоўскі
- 1646 — Готфрыд Ляйбніц, знакаміты вучоны, вялікі матэматык, філёзаф-ідэаліст
- 1780 — Карл Кляўзэвіц, нямецкі генэрал і ваенны тэарэтык
- 1804 — Жорж Санд, француская пісьменьніца
- 1834 — Ядзьвіга Лушчэўская, польская паэтка і навэлістка
- 1886 — Іцхак Кацэнэльсан, габрэйскі паэт, драматург і пэдагог
- 1904 — Генрых Глябовіч, беларускі ксёндз
- 1909 — Хуан-Карлас Анэты, уруґвайскі пісьменьнік
- 1924 — Антоні Рамальетс, гішпанскі футбаліст (брамнік), а таксама мэнэджар і трэнэр гішпанскіх клюбаў
- 1927
- Леў Клейн, беларускі і расейскі археоляг
- Зора Кіпель, бібліёграф, літаратуразнаўца, публіцыстка, грамадзка-культурная дзяячка эміграцыі ў ЗША
- 1934 — Сыдні Полак, амэрыканскі кінарэжысэр, актор і прадусар
- 1936 — Георгі Шанько, беларускі дзіцячы нэўроляг-навуковец
- 1951 — Аляксандар Радзькоў, беларускі палітычны й грамадзкі дзяяч, пэдагог
- 1961 — Дыяна, прынцэса ўэйлзкая
- 1966 — Рафаэль Сіманкас, гішпанскі палітык
- 1967 — Памэла Андэрсан, амэрыканская акторка і фотамадэль канадзкага паходжаньня
- 1968 — Жорды Мальля, гішпанскі атор
- 1970 — Алена Макоўская, 4-я кіраўніца Згуртаваньня беларусаў сьвету «Бацькаўшчына» (зь 2009 году)
- Карэн Мюлдэр, нідэрляндзкая мадэль, вядомая як адна з Анёлаў Victoria’s Secret.
- 1971 — Алег Антоненка, беларускі хакеіст
- 1977 — Вэроніка Санчэс, гішпанская акторка
- 1986 — Агнэса Моніка, інданэзійская сьпявачка
Сьмерці
рэдагаваць- 1777 — Дай Чжэнь, кітайскі філёзаф-нэаканфуцыянец, лідэр аднаго з двух галоўных напрамкаў «ханьскага вучэньня», матэматык, астраном, лінгвіст, гісторык і географ
- 1782 — Чарлз Ўотсан-Ўэнтварт, 9-ы, 13-ы прэм’ер-міністар Вялікабрытаніі
- 1887:
- Апалін Гафмейстар, расейскі памешчык, дзяяч рэвалюцыйнага руху, мэмуарыст
- Юлія Разумейчык, беларуска рэвалюцыянэрка
- 1890 — Апалін Гафмейстар, дзяяч польскага і беларускага рэвалюцыйнага руху, адзін з кіраўнікоў нацыянальна-вызвольнага паўстаньня 1863—1864 гадоў; мэмуарыст
- 1894 — Юліюс ван Зёлен ван Ніевэльт, нідэрляндзкі палітычны й дзяржаўны дзяяч. Прэм’ер-міністар Нідэрляндаў
- 1896:
- Гарыет Бічэр-Стоў, амэрыканская пісьменьніца, аўтар знакамітага раману «Хаціна дзядзькі Тома»
- Каятан Крашэўскі, польскі пісьменьнік, астронам-аматар, уладальнік бібліятэкі, што налічвала больш за 10 тысячаў тамоў
- 1937 — Міхаіл Брусьнёў, расейскі рэвалюцыянэр.
- 1938 — Іван Цьвікевіч, беларускі навуковец, кіраўнік мэдычнай сэкцыі Інстытуту беларускай культуры
- 1974 — Хуан-Дамінга Пэрон, арґентынскі палітык, прэзыдэнт Арґентыны
- 1982 — Уладзімер Мяжэвіч, беларускі пісьменьнік
- 1983 — Янка Хвораст, беларускі танцоўшчык, балетмайстар, зьбіральнік беларускага харэаграфічнага фальклёру
- 2004 — Марлон Брандо, выбітны амэрыканскі актор тэатра і кіно
- 2009 — Людміла Зыкіна, расейская народная і эстрадная сьпявачка
- 2022 — Сьцепаніда Сьцепанюк, легендарная беларуская ткачыха, народны майстар Беларусі