Вікіпэдыя:Дзень у гісторыі/28 ліпеня

Бульба
Бульба

28 ліпеня:

  • 1586 — сэр Томас Гэрыят прывёз у Вялікабрытанію і Ірляндыю першыя клубні бульбы (на выяве)
  • 1655Трынаццацігадовая вайна: у бітве пад Ашмянамі войска Рэчы Паспалітае пацярпела паразу ад маскоўскіх захопнікаў
  • 1794 — пакараньне сьмерцю францускіх якабінцаў Максыміліяна Рабэсп’ера і Люі Сэн-Жуста
  • 1863 — расейскія ўлады расстралялі Тамаша Грыневіча, удзельніка нацыянальна-вызвольнага паўстаньня
  • 1914 — пачатак I Сусьветнае вайны
  • 1980 — у Маскве пахавалі Ўладзімера Высоцкага
  • 1995 — перайменаваньне найбуйнейшага места Індыі з Бамбэя на Мумбаі