Кіеўскія ўніяцкія мітрапаліты
Уніяцкія (грэка-каталіцкія) мітрапаліты (Вярхоўныя архібіскупы) Кіеўскія, Галіцкія і ўсяе Русі — зьверхнікі Ўніяцкай (грэка-каталіцкай) Царквы ў Рэчы Паспалітай і Расейскай імпэрыі ў 1596—1839 гадах. Пасьля свайго абраньня зацьвярджаліся Папам Рымскім.
Катэдра ўніяцкага Кіеўскага мітрапаліта знаходзілася ў Віленскім Прачысьценскім саборы[1].
МітрапалітыРэдагаваць
Выява / герб | Імя | Гады служэньня | Гады жыцьця | Камэнтар | |
---|---|---|---|---|---|
1 | Міхал Рагоза | 1596—1599 | 1540—1599 | у 1589—1596 праваслаўны мітрапаліт Кіеўскі | |
2 | Іпаці Пацей | 1599—1613 | 1541—1613 | ад 1593 біскуп Уладзімерскі і Берасьцейскі | |
3 | Язэп Руцкі | 1613—1637 | 1574—1637 | дагэтуль біскуп Галіцкі | |
4 | Рафал Корсак | 1637—1640 | 1595—1640 | дагэтуль біскуп Галіцкі, а таксама біскуп Тураўскі і Пінскі | |
5 | Антон Сялява | 1641—1655 | 1583—1655 | ад 1624 архібіскуп Полацкі | |
6 | Гаўрыла Календа | 1665—1674 | 1606—1674 | ад 1655 адміністратар мітраполіі і архібіскуп Полацкі | |
7 | Кіпрыян Жахоўскі | 1674—1693 | 1635—1693 | ад 1674 архібіскуп Полацкі | |
8 | Леў Шлюбіч-Заленскі | 1694—1708 | 1638—1708 | ад 1679 біскуп Уладзімерскі і Берасьцейскі | |
9 | Юры Віньніцкі | 1708—1713 | 1660—1713 | адміністратар ад 1708, біскуп Перамышльскі ад 1700 | |
10 | Леў Кішка | 1714—1728 | 1668—1728 | ад 1711 біскуп Уладзімерскі і Берасьцейскі | |
11 | Атанас Шаптыцкі | 1729—1745 | 1685—1745 | ад 1715 біскуп Галіцкі, Львоўскі і Камянецкі | |
12 | Флярыян Грабніцкі | 1745—1762 | 1684—1762 | ад 1719 архібіскуп Полацкі | |
13 | Фэліцыян Піліп Валадковіч | 1762—1778 | 1697—1778 | ад 1756 біскуп Уладзімерскі і Берасьцейскі | |
14 | Леў Шаптыцкі | 1778—1779 | 1717—1779 | ад 1749 біскуп Галіцкі, Львоўскі і Камянецкі | |
15 | Ясон Смагаржэўскі | 1780—1788 | 1714—1788 | ад 1762 архібіскуп Полацкі | |
16 | Тэадосі Растоцкі | 1788—1805 | 1725—1805 | фактычна да 1795 | |
17 | Іраклі Лісоўскі | 1806—1809 | 1734—1809 | фактычна ад 1795, не зацьверджаны Папам Рымскім, архібіскуп Полацкі ад 1784 | |
18 | Рыгор Кахановіч | 1809—1814 | 1750—1814 | ад 1807 біскуп Луцкі і Астроскі | |
19 | Язафат Булгак | 1817—1838 | 1758—1838 | ад 1798 біскуп Берасьцейскі, ад 1828 Літоўскі, ад 1833 Беларускі (архібіскуп Полацкі) |
Глядзіце таксамаРэдагаваць
КрыніцыРэдагаваць
- ^ Кіеўская грэка-каталіцкая мітраполія // ВКЛ. Энцыкл. Т. 2. — Менск, 2005. С. 91.
ЛітаратураРэдагаваць
- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — Менск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — 788 с.: іл. ISBN 985-11-0378-0.