Рамуа́льд Тадэ́вуш Гедро́йц (7 лютага 1750, вёска Бобчын Браслаўскага павету15 кастрычніка 1824, Варшава) — вайсковы дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, генэрал-маёр; адзін з кіраўнікоў паўстаньня Т. Касьцюшкі (1794).

Рамуальд Гедройц
Рамуальд Гедройц
Рамуальд Гедройц

Герб «Гіпацэнтаўр»
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 7 лютага 1750
Памёр 15 кастрычніка 1824
Пахаваны
Род Гедройцы
Бацькі Юзэф Гедройц
Ружа з Келпшаў
Дзеці Łucja Rautenstrauchowa[d], Kunegunda Białopiotrowiczowa[d] і Юзаф Стэфан Гедройц[d]
Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Гедройц (неадназначнасьць).

Біяграфія

рэдагаваць

З княскага роду Гедройцаў гербу «Гіпацэнтаўр», сын Юзэфа і Ружы з Келпшаў.

У 1765 кадэтам уступіў у II пяхотны полк Вялікага Княства Літоўскага. Падтрымаў Барскую канфэдэрацыю, спачатку служыў пад камандай К. Пулаўскага, потым М. К. Агінскага. Браў удзел у бітвах з расейскай арміяй пад Горадняй, Моўчадзьдзю (1769), Безьдзежам (1771), Сталавічамі (1772), атрымаў раненьне.

3 1778 намесьнік камэнданта брыгады літоўскіх гусараў, пасол на Гарадзенскі сойм 1784 року. У вайну з Расеяй (1792) атрымаў званьне генэрал-маёра.

Удзельнічаў у падрыхтоўцы паўстаньня 1794 року, чалец Найвышэйшай Літоўскай рады, адзін з найбліжэйшых паплечнікаў яе кіраўніка Я. Ясінскага. Пазьней удзельнічаў у ваенных дзеяньнях на тэрыторыі Курляндыі, атрымаў званьне генэрал-лейтэнанта і ганаровы пярсьцёнак «Айчына свайму абаронцу». Па паразе паўстаньня на тэрыторыі Вялікага Княства Літоўскага з 5-тысячным атрадам прыбыў у Варшаву і браў удзел у яе абароне. Пад Радошыцамі (Польшча) трапіў у палон.

Празь некалькі месяцаў выехаў у Парыж, дзе ўвайшоў у склад Польскай дэпутацыі, на даручэньне якой у 1796 прыбыў у Жамойць для падрыхтоўкі паўстаньня. У выніку раскрыцьця змовы ўцёк у Саксонію. Перапісваўся з Т. Касьцюшкам, які знаходзіўся ў ЗША, вітаў ягонае вяртаньне ў Парыж[1].

У расейска-францускую вайну (1812) патрымаў Напалеона, зладзіў паспалітае рушаньне на Літве. 12 лютага 1813 пад Сераковам (Польшча) разам з сынам Юзэфам трапіў у палон. Расейскія ўлады выслалі іх у Архангельск. Амаль праз 2 рокі вярнуўся ў Варшаву і ўступіў у армію Каралеўства Польскага ў званьні генэрала дывізіі, чалец Вайсковага камітэту[2].

У шлюбе з Каралінай Ганнай Бажымоўскай меў сыноў Юзэфа і Аляксандра Канстантына Юльяна; дачок Кунэгунду Францішку Ружу і Барбару Люцыю[3].

  1. ^ Наталля Мазоўка. Гедройц Рамуальд Тадэвуш // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 1. С. 520.
  2. ^ Н. К. Мазоўка. Гедройц Рамуальд Тадэвуш // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1994. — Т. 2: Беліцк — Гімн. — 537 с. — ISBN 5-85700-142-0 С. 502.
  3. ^ Giedroyć (пол.). Genealogy of Giedroyć. Праверана 25 студзеня 2011 г.

Літаратура

рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць
  • Giedroyć (пол.). Genealogy of Giedroyć. Праверана 25 студзеня 2011 г.