1907
Гады |
1904 · 1905 · 1906 — 1907 — 1908 · 1909 · 1910 |
Дзесяцігодзьдзі |
1880‑я · 1890‑я — 1900‑я — 1910‑я · 1920‑я |
Стагодзьдзі |
XIX ст. — XX стагодзьдзе — XXI ст. |
Грыгарыянскі каляндар | 1907 MCMVII |
Ад заснаваньня Рыму | 2660 |
Армянскі каляндар | 1356 ԹՎ ՌՅԾԶ |
Каляндар Багаі | 63 — 64 |
Бізантыйскі каляндар | 7415 — 7416 |
Бірманскі каляндар | 1269 |
Будысцкі каляндар | 2451 |
Каляндар бэрбэраў | 2857 |
Габрэйскі каляндар | 5667 — 5668 |
Галяцэнскі каляндар | 11907 |
Іранскі каляндар | 1285 — 1286 |
Індуісцкія календары | |
· Бікрам Самват | 1962 — 1963 |
· Нацыянальны каляндар | 1829 — 1830 |
· Калі-юга | 5008 — 5009 |
Карэйскі каляндар | 4240 |
Кітайскі каляндар | 4603 — 4604 |
Копцкі каляндар | 1623 — 1624 |
Мусульманскі каляндар | 1324 — 1325 |
Тайскі сонечны каляндар | 2450 |
Этыёпскі каляндар | 1899 — 1900 |
1907 (MCMVII) — звычайны год Грыгарыянскага календара, які пачынаецца ў аўторак, і звычайны год юліянскага календара, які пачынаецца ў панядзелак; 1907-ы год нашай эры (н. э.) і ад Нараджэньня Хрыстовага (Н. Хр.); 907-ы год II тысячагодзьдзя, 7-ы год XX стагодзьдзя і 8-ы год 1900-га дзесяцігодзьдзя. У пачатку 1907 году грыгарыянскі каляндар апярэджваў на 13 дзён юліянскі каляндар, якім дзе-нідзе працягвалі карыстацца да 1923.
Падзеі
рэдагаваць- 25 траўня — У Вільні адбыўся зьезд беларускіх настаўнікаў, на якім быў створаны Беларускі настаўніцкі саюз
- 3 чэрвеня — расейскі цар распусьціў Думу і прызначыў новы недэмакратычны парадак выбараў
- 10 чэрвеня — францускія інжынэры браты Люм’ер вынайшлі спосаб рабіць каляровыя фатаздымкі
Нараджэньні
рэдагаваць- 14 лютага — Алесь Звонак, беларускі паэт
- 23 лютага — Станіслаў Станкевіч, беларускі літаратуразнаўца, буйны грамадзкі дзяяч у Заходняй Беларусі й на эміграцыі
- 3 красавіка — Язэп Урбановіч, адзін з арганізатараў і кіраўнікоў антыфашысцкага падпольля і партызанскага руху на Берасьцейшчыне
- 14 траўня — Язэп Жыновіч, музыка-цымбаліст, дырыгент, кампазытар і пэдагог, народны артыст БССР і СССР, прафэсар, ляўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР
- 22 траўня — Алена Аладава, заслужаная дзяячка мастацтваў БССР, мастацтвазнаўца, дырэктарка Дзяржаўнага мастацкага музэю БССР
- 23 траўня — Уладзімер Мяжэвіч, беларускі пісьменьнік
- 1 чэрвеня — Ян Патачка, чэскі філёзаф і дысыдэнт, бацька чэскай беларусісткі Францішкі Сокалавай
- 24 чэрвеня — Ануфрый Андрушчанка, беларускі навуковец-географ, дэкан геаграфічнага факультэта БДУ
- 6 ліпеня — Фрыда Кало, мэксыканская мастачка
- 17 верасьня — Сяргей Дзяргай, беларускі паэт і перакладчык
- 8 кастрычніка — Вінцэнты Данэк, польскі прафэсар, паляніст, пэдагог, гісторык літаратуры
- 5 лістапада — Міхал Вітушка, кіраўнік антысавецкай партызанкі ў Беларусі ў другой палове 1940-50-х гадах
- 14 лістапада — Астрыд Ліндгрэн, швэдзкая дзіцячая пісьменьніца
- 28 лістапада — Андрэй Павук, беларускі мастак
- 3 сьнежня — Рыгор Крушына, беларускі паэт
- 13 сьнежня — Мікалай Лапіцкі, сьвятар, настаяцель першай беларускай царквы на эміграцыі (Рэгенсбург)
- Антон Кецка, беларускі пратэстанцкі сьвятар
Сьмерці
рэдагаваць- 15 лістапада — Юзаф Каліноўскі, блізкі паплечнік Кастуся Каліноўскага
- 28 лістапада — Станіслаў Высьпянскі, польскі паэт, драматург, жывапісец