The Rolling Stones

ангельскі рок-гурт
(Перанакіравана з «Rolling Stones»)

The Rolling Stones — ангельскі рок-гурт, створаны ў 1962 годзе ў Лёндане мультыінструмэнталістам Браянам Джонзам ды піяністам Янам Ст’юартам, да якога неўзабаве далучыліся сьпявак Мік Джагер і гітарыст Кіт Рычардс. Басіст Біл Вайман і бубнач Чарлі Ўотс давяршылі пачатковы склад гурту, а Ст’юарт, які не падыходзіў да вобразу ідала падлеткаў, быў выключаны з афіцыйнага сьпісу ўдзельнікаў у 1963, але заставаўся клявішнікам гурта і тур-мэнэджарам да сваёй сьмерці ў 1995.

The Rolling Stones

The Rolling Stones (зьлева направа): Роні Ўуд, Чарлі Ўотс, Мік Джагер, Кіт Рычардс
Гады 1962 — цяпер
Краіна
Месца ўтварэньня Вялікабрытанія
Мова ангельская
Жанр рок, рок-н-рол, рытм-н-блюз, блюз-рок
Выдавец Decca, London, Rolling Stones, Virgin, ABKCO, Interscope, Polydor
Удзельнікі Роні Ўуд
Чарлі Ўотс
Мік Джагер
Кіт Рычардс
Былыя ўдзельнікі Браян Джонз
Ян Ст’юарт
Дык Тэйлар
Мік Тэйлар
Біл Вайман
Узнагароды і прэміі
www.rollingstones.com
The Rolling Stones 1965: Brian Jones, Charlie Watts, Mick Jagger, Keith Richards, Bill Wyman

На пачатковай стадыі існаваньня гурту Джагер і Рычардс склалі аўтарскі дуэт і паступова перахапілі ініцыятыву ў Джонза, які цягам часу стаўся ўсё болей праблемным і ненадзейным. Першапачаткова гурт выконваў амэрыканскія блюзы і рытм-н-блюз, але ад альбому 1966 году «Aftermath» на дыскі сталі трапляць пераважна ўласныя кампазыцыі аўтарства Джагера/Рычардса. Мік Тэйлар замяніў Джонза незадоўга да ягонай сьмерці ў 1969, але сам сышоў з гурту ў 1974 і быў заменены ў 1975 на былога гітарыста «Faces» Роні Ўуда, які грае з гуртом і сёньня. Вайман сышоў з гурту ў 1992, басіст Дэрыл Джонз, які не зьяўляецца афіцыйным чальцом гурту, грае ад 1994.

Спачатку папулярныя ў Вялікабрытаніі і Эўропе, The Rolling Stones трапілі ў ЗША напачатку 1960-х падчас «Брытанскага нашэсьця». Гурт выпусьціў 22 студыйных альбомы (24 у ЗША), 8 канцэртавых дыскаў (9 у ЗША) і шматлікія кампіляцыі; агульныя продажы дыскаў склалі больш за 200 мільёнаў асобнікаў па ўсім сьвеце[1]. Дыск Sticky Fingers (1971) распачаў чаргу з васьмі пасьлядоўна створаных альбомаў, што траплялі на першае месца ў амэрыканскіх чартах. Апошні альбом гурта, A Bigger Bang, выйшаў у 2005. У 1989 The Rolling Stones трапілі ў Залю славы Рок-н-ролу. У 2004 яны былі прызнаныя нумарам 4 у сьпісе 100 найлепшых музыкаў усіх часоў па вэрсіі часопіса «Rolling Stone».

Дыскаграфія

рэдагаваць

Фільмаграфія

рэдагаваць