Юзэф Кашыц
Юзэф Кашыц (таксама Язэп Кашыц[1], 1795, Пінск — 1868, Францыя) — удзельнік паўстаньня 1830—1831 гадоў.
Юзэф Кашыц | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 1795 Пінск |
Памёр | 1868 Францыя |
Пахаваны | |
Род | Кашыцы |
Бацькі | Міхал Кашыц[d] Ружа з Кеневічаў[d] |
Дзеці | Канстанцін Кашыц |
Біяграфія
рэдагавацьПаходзіў зь пінскай шляхты. У 1811 годзе паступіў на матэматычны факультэт Віленскага ўнівэрсытэту. На баку французаў, у складзе 17-га ўланскага палку, удзельнічаў у вайне 1812 году. У 1812—1815 гадох быў у эміграцыі, з 1815 году асеў у Наваградзкім павеце. У 1830 годзе стаў наваградзкім маршалкам.
У час паўстаньня 1830—1831 гадоў, арганізаваў выступленьні ў Наваградзкім і Слонімскім паветах. У сваім маёнтку Ятры[2] стварыў асобны аддзел, які ў ліпені 1831 году налічваў каля 1 тыс. чалавек. 22 чэрвеня 1831 году выдаў адозву. Меў шмат сутычак з расейскімі войскамі, спрабаваў вызваліць мястэчка Зьдзецел, узяў мястэчка Беліцу. Адзел Ю. Кашыца 22 ліпеня 1831 году ўвайшоў у Наваградак, раззброіў інвалідную каманду, захапіў астрог і вызваліў арыштантаў. Паўстанцы пашкодзілі частку справаў ніжняга земскага суду, паліцыі й ратушы, канфіскавалі правіянт з запаснага магазыну. Сярод тых хто далучыўся да паўстанцаў у Наваградку быў і Францішак Міцкевіч, прызначаны часовым кіраўніком места. Па аб’яднаньні з корпусам Г. Дэмбінскага аддзел Ю. Кашыца перайшоў на тэрыторыю Польшчы.
Абвешчаны ўладамі Расейскай імпэрыі дзяржаўным злачынцам 1-й катэгорыі, эмігрыраваў у Францыю, яго маёнтак, у тым ліку мястэчка Ятру канфіскавалі й перадалі да скарбу. У Францыі пазнаёміўся з Адамам Ежы Чартарыйскім і Адамам Міцкевічам.
Меў сына Канстанціна.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Калубовіч А. Крокі гісторыі. — Менск, 1993. [1]
- ^ Гайба М. Ятра // ЭГБ. — Мн.: 2003 Т. 6. Кн. 2. С. 308.
Літаратура
рэдагаваць- За вольнасць і веру. Ігнацій Клюкоўскі і яго ўспаміны аб падзеях паўстання 1830—1831 гадоў: На польскай і беларускай мовах / Уклад., перакл., камент. В. В. Гарбачова. — Менск: Лімарыус, 2007. — 120 с.
- Суднік С., Сліўкін В. Лідчына ў паўстаньні 1863 года // Лідскі Летапісец, № 4.
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 2003. — Т. 6. Кн. 2: Усвея — Яшын. — 616 с. — ISBN 985-11-0276-8